Сінькевіч, Г. Вогненны летапіс і ўнікальныя альбомы / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 21 кастрычніка. — С. 10.
Кніга з сямейнымі гісторыямі аб падзёях Вялікай Айчыннай вайны і альбомы з рэдкімі фатаграфіямі — у Магілёўскім абласным цэнтры творчасці аформілі ўнікальныя выданні, аўтарамі якіх выступілі навучэнцы рэгіёна.
Гістарычная праўда аб фашызме ніколі не павінна быць забыта. Таму неабходна актыўна ўключаць дзяцёй у практычную дзейнасць па захаванні памяці, прыцягваць іх да даследчых і пошукавых ініцыятыў. Рэгулярна ў рамках праекта «Мая зямля Прыдняпроўе»арганізоўваем такія акцыі дпя навучэнцаў. Матывуем хлопчыкаў і дзяўчынак на вывучэнне мінулага сваіх сем’яў, бо з сямейных успамінаў складаецца гісторыя краіны, — паведаміла намеснік дырэктара МАЦТ Наталля Стральцова.
Вынікам адной з маштабных рэгіянальных акцый стала кніга «Вогненны летапіс. У памяці ў даўгу». У аснове яе зместу — нарысы навучэнцаў пра сваякоў, якія на свае вочы бачылі жахі вайны. Вучні падрабязна вывучылі сямейныя архівы, пагаварылі з роднымі. Кожны твор атрымаўся запамінальным, эмацыянальным, пранікнёным.
— У творчых літаратурных работах навучэнцы адлюстравалі розныя напрамкі злачыннай дзейнасці нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых: знішчэнне мірных грамадзян, рабаванне, невыносныя ўмовы існавання, прымусовая праца. У краіне раней друкаваліся аповеды беларускіх дзяцей аб Вялікай Айчыннай вайне. Нам удалося стварыць аналагічную кнігу, толькі ў аснову ляглі падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Магілёўшчыны, — расказала Наталля Мікалаеўна.
Творы юных аўтараў нікога з чытачоў не пакідаюць абыякавымі. Так, навучэнец Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска Вадзім Сінкевіч расказаў пра сваю прабабулю, якая была сагнана ў Германію разам з сястрой і маці. У нарысе вучаніцы Мышкавіцкай сярэдняй школы Кіраўскага раёна Ксеніі Сібірковай расказваецца пра зна-ходжанне яе прабабулі ў канцлагеры Азарычы. Аляксей Бондар з Іскроўскай базавай школы Бялыніцкага раёна адлюстраваў У эсэ мужнасць і бясстрашнасць прабабулі, якая падлеткам была партызанскай сувязной.
— Падобныя сямейныя гісторыі мы атрымалі ад навучэнцаў з усіх раёнаў вобласці. Нарысы дзяцей пераконваюць у тым, што зверствы акупантаў на беларускай зямлі ўяўлялі сабой палітыку, накіраваную на генацыд насельніцтва. У нас атрымаўся летапіс аб тым, што ведаць — страшна, але забыць — нельга, — адзначыла Наталля Стральцова.
Яшчэ адным знакавым інфармацыйным прадуктам МАЦТ сталі фотаальбомы аб дзяцінстве, апаленым вайной. У вывучэнні гэтай тэмы прымалі ўдзел дзясяткі ўстаноў адукацыі. У выніку было створана звыш 30 зборнікаў з рэальнымі фатаграфіямі 1944— 1950 гадоў.
— У перыяд аднаўлення на-роднай гаспадаркі было не да фотасесій. Тым не менш нам удалося адшукаць рэдкія здымкі. Так, у альбом Бялыніцкага раёна ўвайшла фатаграфія, на якой зафіксаваны ўрок у так званай зялёнай школе: будынкі шматлікіх навучальных устаноў пасля вайны былі разбураны, адукацыйны працэс можна было наладзіць толькі на вуліцы. Мноства яркіх кадраў, якія перадаюць дух таго часу, прадстаўлена ў альбоме Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. На здымках дзеці аказваюць дапамогу ў разборы завалаў пасля баёў, гуляюць з футбольным мячом, зробленым з ануч, ідуць у паход, спасцігаюць асновы прафесій, — падзялілася Наталля Мікалаеўна.
Электронныя версіі кнігі і фотаальбомаў будуць у свабодным доступе на сайце абласнога цэнтра творчасці. Азнаёміцца з выданнямі змогуць усе жадаючыя. Арганізатары плануюць працягваць практыку правядзення аб’яднальных патрыятычных акцый.
— Калі дзеці даведваюцца аб падзеях ваеннага ліхалецця на прыкладзе родных і блізкіх, гэта найлепшым чынам далучае іх да захавання гістарычнай памяці, — упэўнена Наталля Стральцова.