Пад ідэяй творчай пераемнасці

Пад ідэяй творчай пераемнасці // Культура. — 2025. — 31 кастрычніка (№ 44). — С. 3.

Ад легендарных хітоў да новых адкрыццяу: XXX Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер” разгарнуўся ў Магілёве з 26 кастрычніка па 3 лістапада.

3 адкрыццём творчага форумуі яго гасцей, удзельнікаў і арганізатараў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў фестываль робіць значны ўнёсак у развіццё культурнага жыцця краіны і садзейнічае фарміраванню ідэй творчай пераемнасці.

“Фестываль набірае моц, прапануе гледачам цікавыя праекты, пашырае кола адданых паклоннікаў. У гэтыя святочныя дні канцэртныя пляцоўкі Магілёўскага краю ператвараюцца ў прастору натхнення, дзе кожнае выступление раскрывае прыгажосць, гармонію і веліч музыкі”, гаворыцца ў адрасе. Павітаў удзельнікаў музычнага свята і міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі. Ён назваў “Залаты шлягер” цудоўным фестивалем, без якога немагчыма ўявіць культурную прастору краіны, а тое, пгго адбываецца на яго пляцоўках, — магіяй, бо праходзяць дзесяцігодцзі, а песні не губляюць пацулярнаеці. Паводле кіраўніка ведомства, любімыя матывыі словы вяртаюць самыя шчаслівыя імгненні жыцця.

— Не ўяўляю, як такога фестывалю можа не быць, таму што ён 30 гадоў ідзе, і ўвесь гэты час у кожнага пакалення ёсць хіты, якія мы любілі, любім і працягваем любіць, — сказаў Руслан Чарнецкі ў дзень адкрыцця юбілейнага форуму. — I так будзе з кожным новым пакаленнем. Нашы, маладыя людзі пасталеюць, і ў іх будуць свае песні, якія яны вось так вось будуць успамінаць. Таму гэта цудоўны фестываль, без якога немагчыма ўявіць культурную прастору Беларусі.

Старшьшя Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка нагадаў, што 30 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю праводзіць фестываль на магілёўскай зямлі. I ўвесь гэты час “Залаты шлягер” радуе гледачоў, слухачоў і артыстаў сваёй унікальнай атмасферай.

— Таму што ідэя была ў тым, каб увасобіць і злучыць розныя эпохі. I сёння на канцэрты фестывалю прыходзяць розныя пакаленні і адчуваюць сябе аднолькава камфортна, — адзначыў кіраўнік рэгіёна. Па яго словах, з час існавання гэтай маштабнай культурнай  падзеі на сцэну падымаліся многія знакамітыя артысты, фэст наведалі прадстаўнікі больш як 25 краін. “Залаты шлягер” — гэта не толькі выступленні зорак, але, і творчыя сустрэчы, вечары, выставы, кінапаказы.

— Гэта ўсёабдымнае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае людзей. Напэўна, таму фестываль і крочыць цэлых 30 гадоў і будзе развівацца далей, — заўважыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.Селета праграма ахопіць дзясяткі пляцовак рэгіёна: Лядовы палац спорту, Палац культуры вобласці, Магілёўскі драматычны тэатр, тэатр лялек, бібліятэку імя У.І. Леніна, гімназію-каледж мастацтваў імя Я. Глебава, Палац мастацтваў Бабруйска, раённы Цэнтр культуры Крычава. Канцэрты, творчыя сустрэчы і майстар-класы аб’яднаюць артыстаў з розных краін. Вядучыя музыканты падзеляцца вопытам і абмяркуюць сучасныя тэндэнцыі з педагогамі і навучэнцамі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры.

Галоўная падзея фестывалю — гала-канцэрт адкрьщця — адбылася 28 кастрычніка у Лядовым палацы спорту Магілёва. Вялі праграму народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Харацьян і беларуская тэлевядучая Мар’яна Муранкова. На сцэне “Залатога шлягера» выступілі такія знакамітыя калектывы, як “Сябры», “Песняры”, “Верасы”, “Беларусы”. Пацешылі гледачоў айчыныя зоркі Вікторыя Алешка, Жанэт, Ірына Дарафеева. Бурнымі авацыямі сустракала зала і выступленні расійскіх выканаўцаў — Таццяны Аўсіенкі, Аляксея Глызіна, Марыны Хлебнікавай ды іншых. Любімыя і знаёмыя хіты публіка адразу падхоплівала, ствараючы дзіўную атмасферу святочнага настрою і адзінства.