Калініна, Г. З місіяй захоўваць і передаваць / Ганна Калініна // Культура. — 2026. — 20 сакавіка (№ 12). — С. 14.
Нацыянальны каларыт, яркае самабытнае выкананне, шчырасць і душэўнасць — усё гэта амаль 40 гадоў дорыць слухачам ансамбль песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі. Кожным выступлением заслужаны калектыў нагадвае: народная песня жыве, застаецца запатрабаванай і знаходзіць новае гучанне.
У РОЗНЫХ ФАРБАХ
Гісторыя “Медуніцы” пачалася ў часы, калі на магілёўскім заводзе “Хімвалакно” актыўна развівалася цэхавая мастацкая самадзейнасць. Пасля працоўнага дня людзі збіраліся разам, каб спяваць, рыхтаваць канцэртныя нумары і выступаць на святах. З таленавітых выканаўцаў паступова фарміраваўся хор. Аднак яго было складана вывозіць на гастролі і ладзіць канцэрты. Таму пачалі ўзнікаць меншыя, мабільныя ансамблі. Менавіта з ліку такіх у 1987-м заслужаны дзеяч мастацтваў Валянціна Кандрацьева адабрала найлепшых салістаў і стварыла новы творчы калектыў, які з часам стаў адным з вядомых носьбітаў беларускай народнай песеннай традыцыі.
У 2015-м ансамбль быў удастоены спецыяльнай прэмй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а ў 2019-м атрымаў званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Назва нарадзілася з простата, без асаблівага філасофскага падтэксту.
— Валянціна Іванаўна родам з Асіповіцкага раёна, з вёскі Вайнілава. У тых мясцінах расце шмат медуніцы, а гэта вельмі прыгожая кветка, якая можа мець некалый колераў адначасова. Вось і “Медуніца”, як і сама расліна, аб’ядноўвае розныя фарбы і галасы беларускай культуры, — расказвае цяперашні кіраўнік Арцём Лобараў.
ПРАЦЯГ ТРАДЫЦЫЙ
Сам Арцём Сяргеевіч прыйшоў у калектыў яшчэ студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
— У 2008 годзе мой выкладчык вакалу Анатоль Біскуп параіў схадзіць на праслухоўванне да Валянціны Іванаўны. Прыйшоў, праспяваў — і яна запрасіла мяне на рэпетыцыю “Медуніцы”.
З таго часу ансамбль стаў важнай часткай жьщця маладога выканаўцы. Пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў спявак атрымаў размеркаванне менавіта сюды.
У красавіку 2025 года Валянціна Кандрацьева пайшла на заслужаны адпачынак, і калектыў узначаліў яе вучань.
— Падчас працы з Валянцінай Іванаўнай шмат слухаўяе парады, вучыўся ў старэйшых калег, назіраў. Мне было вельмі цікава ўсё гэта. Таму добра ведаў ансамбль: рэпертуар і тую філасофію, якую заснавальніца несла больш за 30 гадоў. Перада мной стаяла задача не ламаць традыцыю, а працягваць яе, адаптуючы да сучаснасці, — тлумачыць Арцём Лобараў.
МАЛАДОСЦЫ ВОПЫТ
Сёння ў “Медуніцы” 25 выканаўцаў: вакалісты, танцоры і інструментальная група.
— У вакальным складзе сем чалавек: шэсць дзяўчат і адзін хлопец. Іх узрост ад 20 да 40 гадоў, усе маюць прафесійную музычную адукацыю. У красавіку чакаем яшчэ аднаго спевака пасля дэмабілізацыі з тэрміновай службы ў арміі, — адзначае Арцём Лобараў.
Харэаграфічная частка — шэсць пар маладых танцораў, пераважна ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. А вось інструментальная група – кантрабас, цымбалы, баян, скрыпка і флейта — сапраўдны “залаты фонд” ансамбля. Гэта музыканты, якія стаялі каля вытокаў калектыву. Хтосьці ўжо на пеней, хтосьці працягвае працаваць.
Так у “Медуніцы” натуральна спалучаюцца маладосць і вопыт — і менавіта гэта, па словах Арцёма Лобарава, стварае асаблівую атмасферу.
ДАНЕСЦІ СЭНС
У аснове рэпертуару — пераважна беларускія народныя песні.
— У нас вялікая нотная база: апрацоўкі Дрынеўскага, Сіроты, Захлеўнага і іншых вядомых фалькларыстаў. Таксама спрабуем ствараць аўтарскія кампазіцыі, шукаем новыя формы, — адзначае кіраўнік.
Пры гэтым ансамбль імкнецца зрабіць народную музыку бліжэйшай сучаснаму чалавеку.
За гады існавання ансамбль прадстаўляў беларускую культуру ў многіх краінах: Францыі, Італіі, Казахстане, Кітаі, В’етнаме…
Сярод апошніх творчых падзей — абноўленая сольная праграма “Песні ад сэрца”, канцэрт “Беларусь — мая песня” ў рамках выставы дасягненняў “Мая Беларусь”, святочная праграма да Масленіцы. Наперадзе выступленні да Дня Перамогі і Дня Незалежнасці. Акрамя таго, калектыў рыхтуецца да юбілею.
— Хочам запрасіць былых удзельнікаў, успомніць розныя старонкі дзейнасці. У нас вельмі вялікі архіў. Мы ўжо старыя відэакасеты канцэртаў алічбавалі, — расказвае суразмоўца.
Сярод ідэй — таксама стварэнне невялікага музейнага кутка “Медуніцы”.
— Плануем сабраць фотаздымкі, граматы, узнагароды, газетныя артыкулы і зрабіць невялікую экспазіцыю, каб гісторыя ансамбля жыла і перадавалася далей.
I пакуль у рэпетыцыйнай зале гучаць галасы і гукі інструментаў, “Медуніца” працягвае сваю галоўную місію — захоўваць і несці беларускую народную песню ў будучыню.
Ганна КАЛІНІНА