Зігуля, Н. Душа народа — у музыцы / Нэлі Зігуля // Літаратура і мастацтва. — 2026. — 20 сакавіка. — С. 15.
Чым запомніцца III Міжнародны форум дырыжораў, які сабраў у Магілёве больш чым 200 удзельнікаў
Адметная рыса Форуму анлайн-конкурс імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова сярод аркестраў народных інструментаў. Ён праводзіўся з кастрычніка мінулага года да лютага сёлетняга. Удзелу творчым паядынку прынялі калектывы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі і вышэйшай адукацыіў сферы культуры.
Гэты культурна-адукацыйны міжнародны праект — унікальная творчая пляцоўка для сустрэч, адкрытага дыялогу і абмену вопытам паміж дырыжорамі і музыкантамі, работнікамі культуры і адукацыі, навучэнцамі і студэнтамі музычных навучальных устаноў Беларусі і Расіі. У Магілёве існуюць добрыя аркестравыя традыцыі, правадніком якіх служыць адзіны ў краіне заслужены калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова, які, па сутнасці, і з’яўляецца арганізатарам Форуму ў складзе Магілёўскай абласной філармоніі.
а 12 па 14 сакавіка ў горадзе праходзілі канцэрты, адкрытыя рэпетыцыі, майстар-класы, лекцыі, творчыя сустрэчы, семінары з удзелам вядучых дырыжораў і музыкантаў з Беларусі і Расіі. Дастаткова назваць толькі некаторыя з імёнаў — заслужены дзеяч мастацтваў Расіі, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута культуры і дырыжор існуючага пры ўстанове камернага аркестра народных інструментаў «Скамарохі» Віктар Акуловіч, прэзідэнт Асацыяцыі дырыжораў прафесійных аркестраў народных інструментаў Расійскай Федэрацыі, галоўны дырыжор Белгарадскага акадэмічнага рускага аркестра Яўген Алешнікаў, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор рускага народнага аркестра Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных «Душа Расіі» Уладзімір Шкуроўскі, загадчык кафедры духавой музыкі Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Валатковіч.
Удзельнікамі Форуму за тры гады яго існавання былі прадстаўнікі профільных каледжаў і ВНУ з усёй Беларусі, а таксама расійскіх гарадоў — Белгарада, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Стаўрапаля. Сёлета спіс папоўніўся ўдзельнікамі з Краснатур’інска (Свярдлоўская вобласць), Курска і Нальчыка.
Старшыня журы, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута культуры Віктар Акуловіч высока ацаніў узровень майстэрства аркестравых калектываў падкрэсліў што ён прыкметна расце. Яго ўдзельнькі — годныя паслядоўнікі Леаніда Іванова, славутага маэстра, у гонар якога конкурс і названы. Віктар Акуловіч, дарэчы, і сам яго вучань. Анлайн-конкурс добра стымулюе музыкантаў. Удзельнікі рыхтуюць пpaграму, імкнуцца паказаць свае лепшыя знаходкі. Гэта вялікі рост у адукацыйным плане. У выніку — два Гран-пры найбольш яркім выканаўцам, якія пакарылі ўдзельнікаў журы. У намінацыі «Аркестры беларускіх народных інструментаў» найлепшымі сталі прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага пад кіраўніцтвам Сяргея Цімашэнкі. А ў намінацыі «Аркестры рускіх народных інструментаў» высокую ацэнку атрымаў калектыў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава пад кіраўніцтвам Кацярыны Забела.
Кульмінацыяй Форуму стаў Гранд-канцэрт, дзе выступілі каля 50 дырыжораў і салістаў з розных куточкаў Беларусі і Расіі. У студэнтаў устаноў сістэмы культуры вялікае захапленне выклікалі рэпетыцыі канцэрта. У іх была магчымасць збоку паназіраць за работай дырыжораў, у кожнага з якіх свой почырк, свая школа.
Гранд-канцэрт падарыў тры гадзіны прыгожай музыкі і выдатнага настрою. Упершыню ў Форуме прыняў удзел дацэнт кафедры народных інструментаў Паўночна-Каўказскага дзяржінстытута мастацтваў з Нальчыка Мурат Малкараў, які віртуозна сыграў для публікі на каўказскім гармоніку. З натхненнем былі ўспрыняты новыя аўтарскія аркестравыя творы мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Дзяніса Чарты. А запрошаны госць з сонечнай Італіі Рыкарда Фарэзі ў якасці падарунка для ўсіх беларускіх жанчын выканаў на беларускай мове песню «Amore Міо» («Каханне маё»), словы да якой напісала знакамітая беларуская пісьменніца Алена Пруднікава.
Дзяніс Чарта адзначае, што Форум дырыжораў стаў правадніком высокага майстэрства.
— Ва ўсіх удзельнікаў была ўнікальная магчымасць дакрануцца да свята і атрымаць сапраўднае задавальненне, — кажа ён. — Гранд-канцэрт быў вельмі моцны па энергетыцы і ўздзеянні на публіку. Быў прадстаўлены вялікі рэпертуар — ад класікі да сучаснай музыкі, паказаны нацыянальны каларыт розных краін. Форум у чарговы раз даказаў, што з’яўляецца сапраўднай падзеяй у жыцці нашай агульнай з Расіяй Саюзнай дзяржавы.
Нэлі ЗІГУЛЯ