Кузняцова, В. «М.art.кантакт»: што новага? / Вольга Кузняцова ; гутарыла Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2026. — 20 сакавіка (№ 12). — С. 7.
Урачыста адкрываецца 20 сакавіка ў Магілёве XIX Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Пра будучыя фестывальныя падзеі, творчыя планы і мастацкія заваёвы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра распавядае дырэктар установы Вольга Кузняцова.
— Вольга Уладзіміраўна, сёлета спаўняецца 20 гадоў з моманту правядзення першага “М.@гt.кантакта”. Але цяперашні 19-ы форум для вас “прэм’ерны’: вы ўпершыню праводзіце яго на пасадзе дырэктара тэатра. 3 чым давялося сутыкнуцца?
— Мне было вельмі цікава. А калі цікава, дык любая праца — толькі ў радасць. Спачатку мы праглядалі дасланыя заяўкі, вызначаді, на чым лепей спыніцца. Атрымалася 17 спектакляў з трох краін: дзесяць з Расіі, шэсць беларускіх і адзін з Казахстана. Гэта крыху менш, чым звычайна, але мы свядома імкнуліся развесці паказы па часе і розных пляцоўках. Каб пры жаданні можна было паглядзець практычна ўсе спектаклі, а не рабіць між імі складаны выбар. Ну а для міжнароднага экспертнага савета і маладзёжнага журы гэта ўвогуле неабходнасць, каб вынікі былі аб’ектыўнымі.
— Пераможцаў назавуць пасля апошняга спектакля?
— Так. Па традыцыі, гэта будзе ў Міжнародны дзень тэатра — 27 сакавіка. Як заўжды, ёсць тры галоўныя ўзнагароды: гран-пры ад прафесійнага журы, “Залатая маска” ад маладзёжнага і прыз глядацкіх сімпатый. А “Сярэбраныя маскі” атрымаюць усе. Штодзень будуць круглыя сталы з абмеркаваннем прагледзенага. Калектывы, рэжысёры вельмі чакаюць, як ацэняць іх спектаклі запрошаныя крытыкі. Само ж складанне праграмы я параўнала б з тым, як на нітачку адна за адной нанізваюцца рознакаляровыя пацеркі — і атрымліваюцца гэткія фантазійньм каралі.
— Цудоўнае параўнанне! Але праграма, наколькі я разумею, не падпарадкавана цалкам Году жанчыны, яна даволі разнастайная.
— Вядома. I ўтрымлівае, да ўсяго, тры спектаклю патрыятычнай тэматыкі: “Заўтра была вайна” з Ульянаўска, “Прыгажуня” ТЮГа імя Бранцава з Санкт- Пецярбурга і “Хутар” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Акцэнт жа, у адпаведнасці з назвай фестывалю, робіцца на маладых пастаноўшчыкаў. Для іх ладзіцца і рэжысёрская лабараторыя. Аляксандр Бухарынаў з Расіі цягам фестывальных дзён паставіць на артыстаў нашага тэатра “Трамвай «Жаданне»”. Уладзіслаў Лушчынскі, які сёлета заканчвае Беларускую акадэмію мастацгваў, увасобіць іншы эскіз — ‘Гандзі маўчаў па суботах”. Ад такіх эксперыментаў ёсць добры плён. “Гульцы”, заяўленыя ў час адной з мінулых лабараторый, летась сталі лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Белая Вежа” ў Брэсце, а ў маі паедуць у Бранск на міжнародныя “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Карыстаюцца попытам і майстар-класы. Маладых спецыялістаў тэатра, навучэнцаў каледжа і нават школы мастацтваў запросім на сустрэчу з расійскім рэжысёрам Глебам Чараланавым.Так што далучаем да фестывалю і да размаітай тэатральнай палітры з дзяцінства.
— Такому выхаванню садзейнічае і рэпертуар вашага тэатра?
— Так. Нядаўна выпусцілі “Трыбунал” Андрэя Макаёнка ў нечаканым прачытанні Камілі Хусаінавай, якая выступіла не толькі рэжысёрам, але і аўтарам сцэнаграфіі. I гэта не адзіная патрыятычная прэм’ера. Летась да Дня Незалежнасці падрыхтавалі “А досвіткі тут ціхія” — у рамках праекта “Рускія сезоны”. Нядаўняя выпускніца ГІТІСа Эстэр Мітрафан сабрала ў спектаклі маладых артыстак, якія толькі прыйшлі ў наш тэатр. Уся творчая моладзь задзейнічана і ў “Чайцы”, уключанай у праграму форуму. Да зімовых вакацый з’явіліся “12 месяцаў” у пастаноўцы колішняй выпускніцы Беларускай акадэміі мастацтваў, актрысы Ірыны Курака. Яе цершы спектакль як рэжысёра аказаўся вельмі паспяховым, прынёс тэатру добры прыбытак. Запатрабавана і летняя прэм’ера для дзяцей — “Я лічу да пяці’. Увасобленая знаным артыстам і рэжысёрам Васілём Галецам. На дзень нараджэння нашага тэатра 15 мая плануюцца “Тры мушкецёры” ў версіі Ігара Казакова.
— Пэўна, думаеце ўжо і пра наступны “М.@гt.кантакт»? Тым больш што ён будзе юбілейны.
— Безумоўна! Такія справы не робяцца знянацку. Вядзём перамовы з кітайскім бокам, з краінамі СНД — тым жа Узбекістанам. Вядома, з Расіяй. Заяўкі часам прыходзяць незалежна ад тэрмінаў. Азербайджан, як памятаеце, удзельшчаў у форуме летась. Сёлета штосьці не склалася, але ёсць жаданне прыязджаць надалей, У сваю чаргу, мы хацелі б сабраць тых, хто быў пераможцам на першым “М.@гt.кантакце” ў 2006-м. Гран-пры тады атрымаў спектакль “Я твая нявеста”, пастаўлены Валянцінай Ераньковай, — і гэтым разам яна ў журы фестывалю.
— Пры ўсёй увазе да моладзі вы добра захоўваеце творчую пераемнасць…
— Без гісторыі не можа быць будучыш — у гэтым бачыцца залог выхавання новых пакаленняў. Сімвалічна, што першым спектаклем сёлетняй праграмы стане “Насферату” з Пярмі па п’есе Мікалая Каляды. Мікалай Уладзіміравіч неаднойчы прыязджаў на наш фестиваль — не толью з творчымі працамі, але і з майстар-класамі. Ладзіў у нас працяглыя гастролі свайго “Каляда-тэатра”. Збіраўся завітаць і сёлета. Але пару тыдняў таму пайшоў з жыцця. Таму згаданы спектакль стане данінай памяці гэтаму таленавітаму драматургу, акцёру, рэжысёру, педагогу, пісьменніку.
— Пасля заканчэння форуму якія планы ў тэатра?
— Паедзем у Санкт-Пецярбург: 8—12 красавіка там пройдуць XXVIII “Сустрэчы ў Расіі”. Апроч нас і расійскіх удзельнікаў, будуць тэатры з Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Сербіі, Узбекістана. Мы запрошаны са спекталем “Жаніцьба. Фантасмагорыя”. Ён быў пастаўлены Сяргеем Фядотавым з Пярмі і перамог на “M.@rt.кантакце-2024”, потым стаў лаўрэатам VIII Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Спацзяёмся на поспех і зараз.
Надзея БУНЦЭВІЧ