З Божай дапамогай

Швыроў, А. З Божай дапамогай : [касцёлы Магiлёўскай вобласцi] / Аляксей Швыроў // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 1 июня. — С. 10.

Да 1917 года на тэрыторыі сучаснай Магілёўскай вобласці дзейнічала 16 рымска-каталіцкіх касцёлаў, у якіх неслі службу 16 ксяндзоў. Найбольш буйнымі цэнтрамі каталіцтва ў рэгіёне былі Магілёў, Бабруйск, Мсціслаў, Асіповічы, Шклоў, вёска Фашчаўка Шклоўскага раёна. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, узнікненне бальшавіцкай дзяржавы, абвясціўшай барацьбу з рэлігіяй, прывялі да рэзкага скарачэння колькасці касцёлаў і святароў. У1929-м іх было 8 і 5 адпаведна. Пасля сталінскіх рэпрэсій 1930-х гадоў у вогуле не засталося ніводнага.

У гады Другой сусветнай вайны германскія ўлады не забаранялі рэлігійную актыўнасць мясцовага насельніцтва на акупаваных савецкіх тэрыторыях. Гэта дазволіла самаарганізавацца, у тым ліку і некалькім, найбольш буйным, каталіцкім суполкам. Пасля вай­ны ў вобласці фактычна іх дзейнічапа чатыры: у Магілёве, Бабруйску, Мсціславе і Фашчаўцы. Дакументы, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве вобласці, дазваляюць пазнаёміцца з асаблівасцямі каталіцкага рэлігійнага жыцця ў рэгіёне ў другой палове 1940-х1980-я гады.

Цэнтрам магілёускага каталіцтва стаў катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава мураваны, 3-павярховы па вышыні будынак з масіўнымі сценамі і шпілепадобнымі надбудовамі ў цэнтры і па вуглах. Ён быў пабудаваны ў 173852 гг. 3 1783 па 1873 год з’яўляўся катэдральным для Магілёўскай архідыяцэзіі, у якую ўваходзілі ўсе каталіцкія прыходы Расійскай імперыі.

У 1938 годзе, неўзабаве пасля арышту ксяндза Пятра Аўгла (1861-1937), касцёл быў зачынены «па просьбе веруючых». Будынак перадалі МУС БССР, і там размясціўся абласны архіў.

У 1944 годзе набажэнствы ў касцёле ўзнавіліся. Вялікую ролю ў гэтым адыграў ксёндз Мечыслаў Вацлававіч Малыніч (1888-1969). Веруючыя спраўна ўносілі ў гарадскі фінансавы аддзел усе неабходныя плацяжы страхоўку, зямельную рэнту, налог з пабудоў. Быў створаны і касцёльны камітэт на чале з Я.В. Лыскоўскім. Як адзначаў упаўнаважаны Савета па спра­вах рэлігійных культаў, «дзейнасць касцёла насіла адкрыты І масавы характер на набажэнствах прысутнічала ад 500 да 1000 чапавек, прычашчаліся і спавядаліся да 1000 чалавек штогод, хрысцілі да 100 дзяцей». Аднак афіцыйна каталіцкая парафія ў Магілёве так і не была зарэгістравана. 26 чэрвеня 1947 года Мечыслаў Малыніч быў арыштаваны і асуджаны на 7 гадоў за «антысавецкую агітацыю». Пасля гэтага набажэнствы спыніліся, і неўзабаве ў будынку размясціўся Цэнтральны дзяржаўны архіў БССР.

Была зроблена новая ацяпляльная сістэма, на былых хорах зрабілі кабінеты супрацоўнікаў, устапявалі шматярусныя стэлажы для захавання фондаў. Будынак змяніўся і знешне: знялі крыжы, збірапіся разабраць і бакавыя купалы-вежкі.

Публічнае рэлігійнае жыццё каталікоў фактычна спынілася з 1947 года: веруючыя не збіраліся да імшы і не ездзілі ў іншыя касцёлы за межы вобласці. Толькі ў 1950 годзе ўзнавіліся малітоўныя сходы ў прыватных кватэрах, а летам каталікі пачалі збірацца на «польскіх» могілках. Для эўхарыстыі, споведзі, хросту некаторыя выязджалі ў Вільнюс (да 200 чалавек за 1950-53 г.)

Рэлігійная дзейнасць каталікоў актывізуецца з 1954 года, што тлумачыцца як зменай агульнай палітычнай атмасферы ў краіне, так і амнісціраваннем рэпрэсаваных святароў. Так, у чэрвені 1954 года з ссылкі вярнуўся Мечыслаў Малыніч. Ён пасяліўся ўСлуцку, і, не атрымаўшы дазволу ад уладаў, пачаў тайна выконваць абавязкі ксяндза. Ён адпраўляў набажэнствы, хрысціў і вянчаў не толькі ў Слуцку, але і ў гарадах Магілёўскай вобласці. Дзякуючы яму адрадзіліся каталіцкія суполкі ў Магілёве, Бабруйску, Асіповічах, Мсціславе.

У маі 1954 года ўпаўнаважаны Савета па справах рэлігійных культаў атрымаў хадайніцтва ве­руючых аб адкрыцці касцёла ў Магілёве. Ён адказаў адмовай, «паколькі на працягу ўсіх гадоў савецкай улады каталікі абыходзіліся без касцёла і не ўзнімалі пытання ў вызначаным парадку».

У жніўні 1954-га веруючыя Магілёва звярнуліся у Савет па спра­вах рэлігійных культаў у Маскве з просьбай аб адкрыцці ў горадзе касцёла ці капліцы і дазволе на запрашэнне ксяндза з Літвы або Заходняй Беларусь Свой подпіс пад заявай паставілі 233 чалавека. Зварот быў перанакіраван ў Магілёўскі аблвыканкам, які ў лютым 1955 года адмовіў з-за немагчымасці перанесці архіў з будынка былога касцёла, а таксама з той нагоды, што на яго пераабсталяванне была выдаткавана вялікая колькасць грошай. Веруючым адмовілі таксама і ў перадачы капліцы на «польскіх» могілках. У той жа час там прыбралі і перасталі выкарыстоўваць былое малітоўнае памяшканне ў якасці склада сена.

Каталікі працягвалі праводзіць неафіцыйныя сходы ў прыватных дамах. А па вялікіх святах горад наведваў ксёндз Малыніч. Так, вясной 1955 года на святкаванні Вялікадня ён ахрысціў да 30 ча­лавек, праводзіў сакрамэнты споведзі і эўхарыстыі.

12 чэрвеня 1955 года, напярэдадні дня Святога Антонія, На каталіцкіх могілках для сумеснай малітвы сабралося каля 100-150 чалавек. А непасрэдна ў свя­точны дзень там прысутнічала больш за 1500 чалавек не толькі магілёўцаў, але і жыхароў навакольных вёсак. Штогод на гэтае свята катапікі збіралі грошы «на ікону Святога Антонія». Калі храм у Магілёве зачынілі, сабраныя ахвяраванні пачалі накіроўваць у віленскі касцёл. Туды ж веруючыя перыядычна выязджалі для выканання сакрамэнтаў.

У кастрычніку 1956-га Мечыслаў Малыніч зноў прыязджаў у Магілёўскую вобласць для сустрэч з веруючымі. Пасля таго, як гэта стала вядома, яго выклікаў да сябе ўпаўнаважаны. Пад час размовы Малыніч давёў, што, «нягледзячы ні на што будзе да канца сваіх дзён праводзіць ускладзеную на яго місію па падтрыманню і прапаведванню рэлігіі». У адказ упаўнаважаны зрабіў «рашучую заўвагу больш не паяўляцца ў Магілёве і вобласці». У сваіх справаздачах ён характарызаваў Малыніча як «махровага рэакцыянера-ватыканца» і прапаноўваў «зарэгістраваць яго ў адным з касцёлаў заходняй часткі БССР», альбо «паставіць пытанне аб яго ізаляцыі».

Аднак у лютым і красавіку 1957 года святар зноў наведаў верую­чых Магілёва і правёў перадвялі кодную імшу у прыватным доме. Паколькі ксёндз не мог прысутнічаць у горадзе на Вялікдзень, ён загадзя асвяціў соль, для таго, каб веруючыя потым маглі разводзіць яе ў вадзе і асвячаць вялікодныя кулічы.

Акрамя таго, у тэты час каталікі Магілёва актыўна пачалі накіроўваць хадайніцтва аб рэгістрацыі суполкі і адкрыцці касцёла на імя Хрушчова, Булганіна, Варашылава, генеральнага пракурора СССР, у Вярхоўны Савет СССР. Для разбора справы ў абласны цэнтр выязджаў упаўнаважаны па справах рэлігійных культаў пры Савеце міністраў БССР.

На працягу 1958 года М. Малыніч яшчэ некалькі разоў прыязджаў у Магілёў, сустракаючыся з веруючымі і праводзячы набажэнствы, на якіх прысутнічалі сотні чалавек. Ксяндзу ўдалося атрымаць магілёўскую прапіску пасля таго, як ён выкупіў палову дома па 2-ім Струшненскім яры, непадалёк ад каталіцкіх могілак, дзе і раней праходзілі малітоўныя сходы.

Але 25 сакавіка 1959 года суд прызнаў несапраўднай дамову куплі-продажу з Малынічам. А 5 ліпеня Магілёўскі гарвыканкам перадаў канфіскаваную частку домаўладання ў жыллёвы фонд гаркамунгаса. Услед за гэтым у некалькіх гарадскіх і район­ных газетах рэспублікі друкуюцца антырэлігійныя фельетоны, у якіх Малыніча называюць «утрыманцам» і «ашуканцам». Такія артыкулы не былі рэдкасцю для таго часу: поўным ходам ішла аб’яўленая Хрушчовым барацьба з рэлігіяй. Абвясціўшы сваёй мэтай будаўніцтва камунізма, кіраўнік савецкага ўрада паабяцаў, у ліку іншага, цапкам вызваліць грамадства ад рэлігійнасці. Акрамя таго, становішча рымска-катапіцкай царквы ў СССР гГагаршапася «халоднай вайной», у якой Ватыкан бачыўся Савецкаму Саюзу адным з ідэалагічных праціўнікаў.

На пачатку 60-х гадоў Малыніч працягваў наведваць Магілёў і Бабруйск напярэдадні рэлігійных святаў. Ён, як і раней, сустракаўся з веруючымі, праводзіў набажэн­ствы. Колькасць каталікоў у вобласці тым часам скарацілася і складала па падліках упаўнаважанага прыкладна 1000 чалавек.

Уканцы 1960-х-пачатку70-хгадоў магілёўскія веруючыя неаднаразова звярталіся з просьбамі аб перадачы ім капліцы на каталіцкіх могілках. У той час памяшканне належыла пахавальнаму бюро, выкарыстоўвалася для захавання інвентару і фактычна знаходзілася ў запусценні. На ўсе хадайніцтвы катапікі атрымлівалі адмовы, з нагоды старасці будынка і неабходнасці яго пераабсталявання.

Пасля смерці Мечыслава Малыніча ў 1969 годзе ў Магілёў і Ба­бруйск з Вільнюса пачаў прыязджаць ксёндз В.В. Пракопіў. Ён, як і яго папярэднік, наведваў веруючых без афіцыйнай рэгістрацыі.

У 1970-я пачатку 80-х узаемаадносіны каталікоў і савецкіх уладаў набылі больш устойлівы характар. Веруючыя праводзілі сходы ў прыватных дамах, калектыўна наведвалі могілкі па рэлігійных святах, час ад часу падаючы хадайніцтва аб адкрыцці касцёла. Чыноўнікі ж, ведаючы аб неафіцыйнай дзейнасці каталіцкіх суполак, не перашкаджалі ёй, але нязменна адмаўлялі ў легалізацыі.

3 пачаткам «перабудовы» у СССР адбылося ажыўленне грамадска-палітычнага жыцця. У гэтых умовах рэзка павялічылася колькасць заяў веруючых з прось­бам! аб рэгістрацыі рэлігійных аб’яднанняў. Катадікі Магілёўскай вобласці не былі выключэннем.

За 1987 год упаўнаважанаму Са­вета па справах рэлігій паступіла два капектыўных ліста веруючых аб вяртанні ім будынка былога катэдрапьнага касцёла. Абедзве просьбы былі адхіленыя ў сувязі з тым, што пасля перамяшчэння абласнога архіва ў будынку планавапася правесці рамонт, а потым адчыніць філарманічную залу.

3 аналагічнымі просьбамі веру­ючыя звярталіся да генерапьнага сакратара ЦК КПСС Гарбачова, у газету «Праўда» і Савет па спра­вах рэлігій пры Саўміне СССР.

Нарэшце ў студзені 1989-га Магілёўскі аблвыканкам зарэгістраваў аб’яднанне рыма-каталікоў і абавязаў гарадскія ўлады забяспечыць веруючых памяшканнем. Спачатку гарвыканкам прапанаваў парафіянам купіць дом альбо пабудаваць новы касцёл. Аднак веруючыя патрабавалі перадаць ім касцёл св. Станіслава.

30 ліпеня 1990 года, ужо пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі, рашэннем Магілёўскага аблвыканкама будынак катэдральнага касцёла вярнулі каталіцкаму рэлігійнаму аб’яднанню. I пасля перапынка цягам больш за паўвека ў сценах буйнейшага касцёла вобласці зноўзагучалі малітвы ве­руючых. Дзякуючы глыбокай веры некалькіх пакаленняў мясцовых катапікоў шматвекавая рэлігійная традыцыя не абарвалася, ўзнавіўшыся, як толькі змянілася гістарычная эпоха.