Ад прызнання да служэння

Сінькевіч, Г. Ад прызнання да служэння / матэрыялы Ганны Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2026. — 4 верасня. — С. 11.

Унікальную кнігу “Жанчыны-педагогі: ад прызнання да служэння” падрыхтавалі ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Выданне расказвае пра прадстаўніц сферы адукацыі ІІрыдняпроўскага краю, чый жьщцёвы шлях стаў прыкладам сапраўднага патрыятызму і вернасці выбранай прафесіі.

— Кніга прысвечана Году беларускай жанчыны. Работа над яе стварэннем вялася на працягу паўгода. Зборам матэрыялу займаліся начальнік цэнтра Ірына Мулерава і метадыст Дзіна Лусцянкова. Дзякуючы іх стараниям, пад адной вокладкай сабрана звыш 80 біяграфій, паказаны значны ўклад жанчын-педагогаў у станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі рэгіёна, — паведаміў рэктар МДАІРА Міхаіл Жудро.

На кожнай са 100 старонак рэальныя лёсы. Асаблівае месца ў выданні адведзена гераізму жанчын-педагогаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Так, настаўніца нямецкай мовы Кацярына Жыбоўская з Краснапольскага раёна ў 17 гадоў пайшла ў падполле, стала разведчыдай і падрыўніком. Настаўніца гісторыі і нямецкай мовы Марыя Шалай з Клічаўскага раёна была ў складзе партызанскага атрада, удзельнічала ў баявых аперацыях. Настаўніца чарчэння і малявання з Бабруйска Яўгенія Пушкарова ў перыяд ваеннага ліхалецця была санінструктарам, выратавала дзясяткі параненых салдат і афіцэраў.

У мірныя гады жанчыны-педагогі здзяйснялі працоўныя подзвігі. Сапраўднай легендай Бялыніцкага раёна стала Ганна Севярнёва: сувязная партызанскай брыгады — пасля Перамогі яна вярнулася да педагагічнай дзейнасці, напісала шэраг падручнікаў па беларускай мове і літаратуры для пачатковых класаў. Распрацаваныя Ганнай Кузьмінічнай вучэбныя і метадычныя дапаможнікі вытрымалі 127 выданняў, па іх вучылася не адно пакаленне школьнікаў.

Як заўважыў Міхаіл Жудро, знакавая кніга будзе спрыяць захаванню гістарычнай памяці, падтрымліваючы сувязь паміж пакаленнямі.

— Наша кніга адрасавана ў першую чаргу маладым педагогам, — падкрэсліў Міхаіл Міхайлавіч. — Упэўнены выданне стане для моладзі крыніцай натхнення. Яго старонкі трансліруюць ключавыя каштоўнасці прафесіі, нагадваюць, што галоўная ўзнагарода для настаўніка — не граматы і званні, а поспехі і ўдзячнасць вучняў.

Матэрыялы Ганны СІНЬКІВІЧ.