Магілёў чытае

Астапава, А. Магілёў чытае / Алена Астапава // Культура. – 2015. – 26 верасня. – С. 12.

Дзень бібліятэк у Магілёвае прайшоў, як і заўжды, незвычайна. 15 верасня бібліятэкі абласнога цэнтра запрасілі магіляўчан сустрэцца з таленавітай моладдзю. Мерапрыемства стала чарговым складнікам акцыі «Магілёў чытае дзецям». Чарговым, але не апошнім…

Як вам навуковае шоу пад назовам «Адкрывашкі»? У сапраўдных перасоўных навуковых лабараторыях дзеці не проста назіралі за эфектнымі пераўтварэннямі і дзіўнымі цудамі, але і самі змаглі прыняць актыўны ўдзел у эксперыментах і адчуць сябе вынаходнікамі. Неверагодныя адкрыцці ярка дэманстравалі законы хіміі і фізікі. Неверагодны інтарх у школьнікаў выклікала прэзентацыя 30-прынтэра і 30-асадкі.

Таленавітых у той дзень сабраў майстар-клас ад арт-студыі «Каламбіна». Яна працуе пры Цэнтральнай гарадской бібліятэцы амаль тры гады, вырабляе інтэр’ерныя лялькі, паштоўкі…

Упершыню у двух бібліятэках прайшлі «Бібліяпрыцемкі». Установы не зачыняліся да 23.00. Цэнтральная бібліятэка прапанавала тэматычныя вечарынкі 20 — 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Для ўдзелу маладыя людзі загадзя рэгістраваліся ў сацыяльных сетках. Да запрашальнага білета заставалася дадаць добры настрой. Ніхто не абмінуў фатаграфічны салон. Увесь час гучалі знакамітыя мелодыі сусветных хітоў у выкананні Jazz City Band, працавала кіназала «Нямое кіно».

Ахвотныя прынялі ўдзел у салоннай літа-ратурнай гульні «Геніяльныя кнігі, якія сталі класікай». А была яшчэ і кінавіктарына «Эпоха джаза і кіно». Пераможцы зараблялі бонусы: грашовы аналаг, які меў хаджэнне ў мясцовым безалкагольным бары «Зялёны млын». I вы ведаеце, як называліся сокі і кактэйлі? «Дон Карлеонэ», «Апельсінавае цунамі», «Яблычны бум»…

Госці танцавалі, глядзелі тэатральныя экспромты, наведалі арт-выстаўку «Модныя тэндэнцыі XX века» і кніжную экспазіцыю «Хроніка часу».

У дзіцячай бібліятэцы-філіяле імя Аляк-сандра Пушкіна «…прыцемкі» распачаліся на ганку ўстановы. Перад чыгачамі выступіла салістка ўзорнай студыі эстраднага вакалу Во-льга Канавалава. Студыя сучаснага танца»Му 51уіе» арганізавала флэш-моб. Працавала шмат пляцовак: хтосьці вырабляў абярэгі, хтосьці рабіў батыкі пад кіраўніцтвам маста-коў лінгвістычнага цэнтра «ШС\ЮСІ_А55», знайшліся ахвотныя паспрабаваць сябе ў на-кладванні аквагрыму і вырабе фотаздымкаў. А побач працавалі магілёўскія рамеснікі.

Вялікая квэст-гульня «Паляванне на кнігу» прывабіла ўсіх. Кожны атрымаў на ўваходзе карту-арыенцір і адправіўся ў цікавую ван-дроўку.

Цягам вечара можна было прагледзець ві-дэаролікі пра кнігі, чьгганне і бібліятэку. Мена-віта такія паслугі прапанаваў відэасалон «На ноч гледзячы». А олфі з кніжнымі героямі стапа цудоўным сувенірам.

Дзейнічала і акцыя «Начны чытач». Кожна-му, хто запісаўся ў бібліятэку, уручаўся прыз.

У выніку падзеі тых бібліятэчнага дня і вечара доўга абмяркоўваліся ў сацыяльных сетках.