Уладзiмiр Пятровiч: «У сваiх спектаклях я стараюся не iграць»

Уладзiмiр Пятровiч: «У сваiх спектаклях я стараюся не iграць» // Настаўнiцкая газета. — 2006. — 9 лiстапада. — С. 4.

У тэатральным жыцці такое здараецца часта, калі акцёр нечакан прымервае на сябе аблічча рэжысёра. Некаторыя адразу ж пасля першай пастаноўкі ад яго адмаўляюцца. Іншыя ж, застаючыся па-ранейшаму акцёрамі, паспяхова ўзнімаюцца на вяршыню алімпа тэатральнай рэжысуры. Апошняе ўдалося здзейсніць акцёру Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Уладзіміру Аляксеевічу Пятровічу, які сёння з’яўляецца яшчэ і галоўным рэжысёрам свайго тэатра. Дэбютны спектакль «У адкрытым моры» паводле С.Мрожэка У.Пятровіч паставіў шэсць гадоў назад. Потым былі ажыццёўлены пастаноўкі «Касцюмер», «Ноч Гельвера», «Гэтыя свабодныя матылькі», «Яна ў адсутнасці любові і смерці», «Білоксі-блюз». 3 Уладзімірам Аляксеевічам мы сустрэліся ў апошні дзень гастроляў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў Мінску.

—   Уладзімір Аляксеевіч, як вам ігралася ў Мінску? Напэўна, тюгаўскі глядач складаны, шумны, да яго трэба доўга прывыкаць?

—   Пачну з таго, што прыезд v Мінск — гэта заўседы адказнасць, адрэналін для калектыву. Летась у рамках тэатральнага фестывалю «Залаты Віцязь» мы разыгралі ў Мінску спектакль «Я твая нявеста». Але гэта быў разавы прыезд у сталіцу. Зараз мы знаходзіліся ў Мінску на працягу чатырох дзён, ігралі тры дарослыя і тры дзіцячыя спектаклі. Ад гастроляў на сцэне ТЮГа ў мяне засталіся неадназначныя адчуванні. Я разумею, што ў Тэатра юнага гледача свая публіка, але засмучае адсутнасць дарослага гледача: ён альбо страчаны ўвогуле, альбо ніхто не займаецца яго выхаваннем. Некаторыя нашы спектаклі былі разлічаны не на падлеткаў чатырнаццаці-пятнаццаці гадоў, і калі гэтыя дзеці прыходзілі на вячэрнія спектаклі, то не разумелі таго, што адбывалася на сцэне, натуральна, узнікалі рэплікі, свіст, абмеркаванне паводзін акцёраў у час спектакля. Гэта вельмі перашкаджала артыстам. На дзіцячых спек­таклях мы таксама сутыкнуліся з нявыхаваным гледачом. Я так гавару не таму, што ў вас горш, чым у нас. Але ў Магілёве і сапраўды глядач іншы. А тут, у Мінску, узнікла адчуванне, што акцёры на сцэне — нешта другаснае. У тэатр прыйшоў глядач, які павінен суперажываць, радавацца, смяяцца. Атрымлівалася ж так, што артысты — самі сабе, а публіка — сама сабе. Тут кожны спектль быў як прэм’ера. Але часам мы ўсё ж залу перамагалі, прабіваліся да гледачоў. Гастролі ў Мінску для нас сталі карысным вопытам, асабліва для маладых артыстаў, якія прывыклі, што магілёўская публіка ставіцца да іх паважліва, што гледача можна ўвесь час «браць», трымаць яго ўвагу. А тут яны сутыкнуліся з тым, што на заваяванне гледачоў трэба траціць дадатковыя сілы.

У Мінску мы паказалі не самыя горшыя свае спектаклі. Напрыклад, трагікамедыя «Трышчан ды Іжота» была ў конкурсе многіх міжнародных тэат-ральных фестываляў. 3 гэтым спектаклем мы Hiкому не навязваемся, нас з ім запрашаюць. Спек­такль «Легенда пра Машэку» спецыяльна напісаны для нас драматургам Сяргеем Кавалёвым. Гэта ле­генда пра стварэнне Магілёва. Я дакладна ведаю, што магіляўчане адчуваюць гонар, калі глядзяць «Легенду пра Машэку». Не ведаю, наколькі гэта было цікава мінчанам, але мне падалося, што сталічны глядач нас слухаў і глядзеў. Трэці спектакль «Білоксі-блюз» — жорсткі, правакацыйны, у ім узнімаюцца праблемы, што хвалююць ужо «саспеўшых» маладых людзей.

—   Дарэчы, спектакль «Білоксі-блюз», якім адкрываўся бягучы театральны сезон у Магілёўскім абласным драматычным тэатры, працягвае шэраг вашых спектакляў, прысвечаных праблемам моладзі. Разам з «Білоксі-блюз» іх у рэпертуары налічваецца ўжо тры, яшчэ ёсць «Гэтыя свабодныя матылькі» і «Яна ў адсутнасці любові і смерці». Акрамя гэтага менавіта ў Магілёўскім тэатры з мінулага года пачаў існаваць Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.аrt.кантакт».

—   Маладзёжны накірунак — гэта на цяперашні дзень палітыка Магілёўскага тэатра. Чаму? Наш тэатр перажыў чорнае дзесяцігоддзе; калі пра нас забыліся, проста выкраслілі з тэатральнай прасторы Беларусі. Так скдаліся абставіны, што на некаторы час мы страцілі свой будынак, рэканструкцыя якога доўжылася дзевяць гадоў. Для тэатра гэта было раўназначна смерці. Са з’яўленнем спектак­ля «Трышчан ды Іжота» мы «ачунялі». А пасля таго, як гэты спектакль атрымаў тры галоўныя прызы на фестывалі «Маладзечанская сакавіца-2001», пачалося на мой погляд, своеасаблівае адраджэнне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Я не магу сказадь, што наш тэатр стаў цалкам самадастатковым, але тое, што мы стараемся ўзняцца, гэта несумненна. Штогод мы бываем на чатырох-шасці міжнародных фестывалях — там, дзе ёсць конкурсная праграма, абавязкова атрымліваем прызы. Калі намі цікавяцца, значыць, наш тэатр жыве, творча прагрэсіруе.

Сёння назіраецца вяртанне гледача, які быў страчаны за дзесяцігоддзе. Магчыма, вытанчаны тэатральны глядач, які помніць яшчэ Кабатнікаву, Гальперыну, вучаніцу Меерхольда, Гусе­ва, ужо незваротна страчаны проста таму, што ён значна пасталеў і, мабыць, пайшоў з жыцця. Таму прыходзіцца гадаваць новае пакаленне гледачоў літаральна з нуля. Наша палітыка заключаецца ў прыцягненні маладога гледача ў тэатр. Бо калі ў тэатральнай моладзі з’явяцца ўласныя дзеці, яны будуць прывіваць ім сваю любоў да тэатра. Так праходзіць змена пакаленняў, адбываецца выхаванне гледача.

Мне не хочацца хваліцца, але, напрыклад, «Гэтыя свабодныя матылькі» сыграны больш за шэсцьдзесят разоў і заўсёды з аншлагам. На сённяшні дзень гэта адзіны спектакль, білеты на які раскупляюцца адразуж. Папулярныя ў гледачоў пастаноўкі «Вельмі простая гісторыя». «Звап’яцелы Жуодэн», «Яна ў адсутнасці любовi i смерці», «Білоксігблюз». Я да­кладна ведаю, што моладзь ходзіць на некаторыя з гэтых спектакляў па некалькі разоў. Часам наш тэ­атр ідзе на рызыкоўныя эксперыменты. Такой эксперыментальнай пастаноўкай з’яўляецца «Усе п’есы Вільяма Шэкспіра» польскага рэжысёра Яцэка Пацохі, дзе творы Шэкспіра разыгрываюцца ў неверагодна скарочанай версіі. Гэты спектакль шакіруе, правакуе, разыгрываецца на грані «сцёба».

—   А якімі хітрыкамі вам удаецца ўтрымаць моладзь на спектаклі? Адкрыйце сакрэт, калі ён ёсць.

—   У мяне ёсць дачка, аднагодкаў якой я хацеў бы прывабіць у тэатр. Таму ў першую чаргу імкнуся гаварыць на іх мове. Не пераймаць іх слэнг, але быць блізкім ім па духу. Напрыклад, п’еса «Гэтыя свабодныя матылькі» напісана дваццаць гадоў на­зад. У тэксце згадваюцца Джымі Хэндрыкс, Саль­вадор Далі, імёны якіх для сучаснай моладзі амаль нічога не значаць, таму прыйшлося зрабіць купю­ры ў тэксце, не згадваць пра гэтых людзей. Але, выкрасліўшы адно, я далучыў другое — драйвавую музыку, якая «заводзіць» цяперашнюю моладзь. Праўда, гэтая музыка падабаецца і мне таксама. I гледачы, як ні дзіўна, адгукнуліся. У мяне нават сталі пытацца, дзе набыць саўндтрэк «Матылькоў». Музыку да сваіх спектакляў я заўсёды падбіраю сам. Лічу, што музыка — адзін з галоўных фактараў уздзеяння на залу. Такім чынам я прывабліваю моладзь яшчэ І з музычнага пункта гледжання. Плюс вечныя тэмы — каханне, здрада, — якія хвалююць моладзь.

Другі мой спектакль «Яна ў адсутнасці любо-ві і смерці» падзяліў горад на дзве часткі: на тых, хто яго прымае, і на тых, хто не прымае катэгарычна. Я доўга не мог зразумець, чаму з «Матылькоў» ніхто не сыходзіць, а з гэтага спектакля ад пяці да семнаццаці чалавек пастаянна. Стаў звяртаць увагу, хто пакідае залу, і аказалася — гледачы майго ўзросту, людзі пасля сарака гадоў. А ў пастаноўцы якраз паказаны канфлікт паміж дачкой і маці такога ўзросту. Мне стала зразумела, штолюдзі нехочуць бачыць у спектаклі тое непрыемнае, з чым сутыкаюцца кожны дзень. Адзін чалавек сказаў мне, маўляў, чаму, калі я прыходжу ў тэатр I хачу адпачыць, мяне нагружаюць тым, чым я жыву. Але хто сказаў, што тэатр павінен толькі забаўляць? Ён увогуле не павінен забаўляць, ён павінен узнімаць набалелыя пытанні, ставіць дыягназы…

—  У цяперашнім рэпертуары Магілёўскага тэатра амаль адсутнічае класіка. Няма Чэхава, Астроўскага, нават Шэкспір пастаўлены ўдаволі нетрадыцыйным варыянце. Затое пастаянна ставіцца драматургія абсурду: Мрожэк альбо Ануй.

   Я люблю ўсё абсурднее, люблю андэграўнд, джаз, абстрактны жывапіс, адным словам, нешта сэнсава вывернутае, некласічнае. Мне падабаюцца вуглы і шыпы, а тэатр абсурду якраз абвастрае тую ці іншую жыццёвую сітуацыю, робіць яе вывернутай, больш выразнай. Сапраўды, у нашым рэпертуары няма Чэхава, і я не ведаю, калі ён будзе пастаўлены. Чэхаў — гэта цудоўна, але я не хачу паставіць яшчэ адзін сумны спектакль паводле Чэхава, якіх я бачыў вялізную колькасць. На жаль, у сувязі са смерцю вядучага акцёра Вяче­слава Галкіна ў нас зніклі з рэпертуару спектакль «Шалёныя грошы» Астроўскага, «Нахлебнік» Тур­генева. Зараз рэпеціруецца спектакль «Жаніцьба Бальзамінава» Астроўскага, прэм’ера якога плануецца ў сярэдзіне лістапада. Так што мы ад класікі не адракаемся, але мне не хочацца ставіць класіку для «птушачкі», што ў рэпертуары ёсцьЧэхаў, Астроўскі. Хаця спектакль «Шалёныя грошы» ў пастаноўцы Шчэрбаня, які праісназаў у нас восем гадоў, быў запатрабаваны, глядач прымаў яго вельмі добра.

Я цудоўна разумею, што мы — рэпертуарны тэ­атр. Я не магу выпускаць спектаклі, якія збяруць публіку толькі адзін альбо некалькі разоў. Зараз мы ўжо не іграем «Ноч Гельвера», які аб’ездзіў мноства міжнародных фестываляў. У апошнія гады білеты на гэты спектакль не раскупляліся, на яго прыходзілі выбраныя людзі. Не выратавала сітуацыю на­ват яго сусветнае прызнанне. Вядома, мы не збіраемся падстройвацца пад публіку, яе весяліць. Мы імкнёмся быць рознымі, але дамінантай усё роўна з’яўляецца добрая драматургія. Можна спытаць, а як жа Герш з яго «Матылькамі»? Так, Герш — гэта папса, але добрая папса. Мы стараемся сачыць, каб узровень тэатра не знізіўся, хаця ў гэтым сезоне свядома ідзём на пастаноўку больш прыбытковых спектакляў.

—     Але я ведаю, што вы збіраецеся ставіць «Рамэо і Джульету» Шэкспіра…

     Так, у канцы сезона мы плануем здзейсніць пастаноўку «Рамэо і Джульеты». Пакуль пра гэта рана гаварыць, таму што Шэкспір —  гэта такі матэрыял, да якога трэба сур’ёзна рыхтавацца.

—    Уладзімір Аляксеевіч, у тэатры вы выступаеце ў двух абліччах — акцёра і рэ­жысёра. Цікава, калі вы іграеце ў спектаклі іншага рэжысёра як акцёр, ці часта «ўключаецца» ваша рэжысёрская жылка? Ці хочацца нешта падкарэкціраваць, параіць калегу?

—    Калі рэжысёр яшчэ малавопытны, то я гатовы нешта параіць, у адваротным выпадку такога сабе не дазваляю. Мае бачанне спектакля — гэта мае бачанне, а ў рэжысёра-пастаноўшчыка, з якім я працую, свае. Я адштурхоўваюся ад таго, што колькі рэжысёраў, столькі Гамлетаў. Не ўсе згодны з маёй трактоўкай п’есы Радзінскага «Яна ў адсутнасці любові і смерці» нават сярод акцёраў. Гэтую п’есу можна было паставіць аб адзіноцтве ўсіх людзей, а я паставіў яе толькі пра свет адной дзяўчынкі. Якя магу ўмешвацца ўтрактоўку рэжысёра, калі цалкам не ведаю яго задуму? Toe, што варыцца ў галаве пастаноўшчыка, праецыруецца на сцэну на працягу ўсяго пастановачнага перыяду, і як акцёр я бачу толькі невялікі кантэкст, у якім існую. Іншая справа, калі ты іграеш ва ўласным спектакпі. У сваей дэбютнай пастаноўцы ‘У адкрытым моры» паводле Мрожэка я іграў невялічкую ролю паштальёна. Гэта вельмі перашкаджала, бо я ўсё роўна як рэжысёр сачыў за тым, што робяць мае калегі. Таму ў сваіх спектаклях я стараюся больш не іграць.