Сiнькевiч, Г. Вучыць настаўнiкаў — пачэсная праца : [75-гадовы юбiлей Магiлёўскага абласнога iнстытута развiцця адукацыi] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 7 чэрвеня. — С. 3.
З першых дзён існавання Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі выконваў каардынуючую ролю ў пытаннях методык і тэхналогій выкладання, арганізацыі дзейнасці навучальных устаноў, падрыхтоўкі настаўнікаў да ўкаранення новых вучэбных праграм. Супрацоўнікі інстытута заўсёды былі ў першых шэрагах па выкананні задач, якія спрыяюць развіццю сістэмы адукацыі вобласці. Сучасны ІРА не толькі не страціў тых традыцый, але і прымнажае іх новымі дасягненнямі. У розных вучэбных мерапрыемствах інстытута штогод прымаюць удзел каля 11 тысяч педагогаў. Усяго ж за 75 гадоў павышэнне кваліфікацыі ў сценах інстытута прайшлі каля 230 тысяч настаўнікаў.
— Сёння інстытут не проста вядучы рэгіянальны цэнтр павышэння кваліфікацыі педагогаў, — адзначыла, выступаючы на мерапрыемстве з нагоды юбілею ўстановы, рэктар МДАІРА Ірына Старавойтава. — Мы дынамічна развіваемся ў розных напрамках. Нашы спецыялісты паспяхова ажыццяўляюць інфармацыйнааналітычную, вучэбна-метадычную, навуковую, рэдакцыйнавыдавецкую дзейнасць. На тэты момант мы валодаем ліцэнзіяй на выпуск практычна ўсіх відаў выданняў. Да юбілейнай жа даты выпусцілі брашуру “Кароткі нарыс гісторыі інстытута” і першы нумар навукова-метадычнага часопіса “Веснік адукацыі Магілёўскага рэгіёна». Шырокая практычная, інавацыйная накіраванасць, сучасныя тэхналогіі дазваляюць упэўнена ісці ў нагу з часам. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем актывізацыі дыстанцыйнага навучання, пашырэнню асацыяцыі “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”.
Паводле слоў Ірыны Анатольеўны, інстытут паспяхова ажыццяўляе комплексную падтрымку адукацыйных практык, заснаваных на рэалізацыі новых педагагічных і кіраўніцкіх ініцыятыў, як асобных педаготаў, так і педагагічных калектываў. Гэта спрыяе росту колькасці ўстаноў адукацыі вобласці, якія маюць статус рэспубліканскіх інавацыйных і эксперыментальных пляцовак, распрацоўцы эфектыўных сістэм работы з адоранымі навучэнцамі, падтрымкі таленавітых настаўнікаў.
— Пералічаныя поспехі — заслуга ўсяго калектыву інстытута. Вучыць настаўнікаў — пачэсная праца. Таму нашы супрацоўнікі — гэта таленавітыя, творчыя прафесіяналы сваёй справы, якія нястомна перадаюць свае веды і вопыт педагогам вобласці, — падкрэсліла кіраўнік інстытута.
— За час свайго развіцця інстытут заслужыў званне вядучага вучэбна-метадычнага цэнтра рэгіёна, стаў ініцыятарам шматлікіх інавацыйных і навуковых праектаў, захоўваючы і прымнажаючы лепшыя нацыянальныя педагагічныя традыцыі. Метадысты і выкладчыкі інстытута дэманструюць прафесійнае майстэрства і вялікі творчы патэнцыял, накіраваны на фарміраванне новага мыслення і сучасных падыходаў у дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў, у адпаведнасці з прынятым адукацыйным стандартам. Шматгадовая дзейнасць супрацоўнікаў інстытута з’яўляецца дастойным укладам у развіццё сістэмы адукацыі Магілёўшчыны, — падкрэсліў начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Уладзімір Рыжкоў, выступаючы перад калектывам установы і шматлікімі гасцямі свята — прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, раённых метадычных кабінетаў, рэгіянальных і нацыянальнага інстытутаў развіцця адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі вобласці, грамадскіх арганізацый, ветэранамі і супрацоўнікамі МДАІРА.
Падчас урачыстасцей таксама былі ўзнагароджаны лепшыя супрацоўнікі інстытута. Так, ганаровыя граматы і граматы ад Міністэрства адукацыі атрымалі начальнік аддзела фізікаматэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін Віктар Вайлупаў, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Любоў Лазарчык, начальнік аддзела фізічнай культуры і працоўнага навучання Міхаіл Мішкевіч, метадыст аддзела сацыяльнагуманітарных дысцыплін Людміла Сачанок, начальнік аддзела педагагічных інавацый Наталля Афанасьева, начальнік аддзела аховы правоў дзяцінства і спецыяльнай адукацыі Жанна Ступакова, метадыст аддзела пачатковай адукацыі Святлана Туркова. Акрамя таго, заслужаныя ўзнагароды выкладчыкі МДАІРА атрымалі ад мясцовых выканаўчых улад, абласнога прафсаюзнага камітэта работнікаў адукацыі і навукі.