Занятасць, экспарт, інвестыцыі

   Зігуля, Н. Занятасць, экспарт, інвестыцыі : у Магілёве дэлегаты пятага Усебеларускага сходу абмеркавалі вынікі працы за 5 гадоў і паставілі перад сабоў новыя мэты / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2016. — 15 чэрвеня. — С. 2.

Моладзь, прадстаўнікі ўладных структур, працоўных капектываў, ветэраны, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, дэпутаты, навукоўцы, грамадскія дзеячы — 350 чалавек з ліку тых, кім ганарыцца Магілёўшчына, будуць прадстаўляць вобласць на 5-м Усебеларускім сходзе. Учора на сустрэчы ў аблвыканкаме падводзіліся вынікі таго, што зроблена ў вобласці за апошнія 5 гадоў, як далёка прасуналася яна ў сваім развіцці за тэты час. 

Старшыня аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ назваў найбольш значныя падзеі ў сацыяльна-эканамічным раавіцці рэгіёна за тэты перыяд. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы маладых сем’яў у вобласці адчувальна палепшылася дэмаграфічнае становішча. На працягу 5 гадоў на Магілёўшчыне нарадзілася 60 тысяч немаўлят, а колькасць шматдзетных сем’яў павялічылася на 26% (8 тысяч). Правам на атрыманне сямейнага ка­пралу ў Магіпёўскай вобласці скарысталіся каля 2 тысяч сем’яў. Вядома, што дабрабыт людзей наўпрост залежыць ад эканамічнага складніка. Прамысловай галіной Магілёўскай вобласці шмат зроблена па рэканструкцыі, тэхпераўзбраенні і мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцяў з нарошчваннем іх магутнасцяў. «Магілёўхімвалакно», «Бабулін гладыш», «Магатэкс», «Магілёўліфтмаш», «Бабруйскаграмаш» — гэтыя і іншыя прадпрыемствы сёння паспяхова канкурыруюць на міжнародных рынках. Ёсць прыклады паспяховай дзейнасці прадпрыемстваў аграпрамысловага комплек­су— Бялыніцкае СВК «Капгас «Радзіма», ЗАТ «Агракамбінат «Зара».

Леанід МАІСЕЕЎ, поўны кавалер ордэнаў Айчыны, адзін з вопытных кіраўнікоў сельгасвытворчасці краіны, які 35 гадоў працаваў генераль­ным дырэктарам агракамбіната «Зара» Магілёўскага раёна — той самы чалавек, да якога прыслухоўваюцца. Зараз гаспадаркай кіруе іншы чалавек, апе Леанід Сяргеевіч па-ранейшаму ў курсе ўсіх спраў.

— Гаспадарка як была прыкладам для пераймання, так і застаецца, — кажа ён. — Тэмп росту валавой прадукцыі да ўзроўню мінулага года за 5 ме­ся цаў склаў 113%. Кожны год як бы ні было складана, ідзе прырост. Калі я прыйшоў працаваць у гаспадарку, яна атрымлівала 1000 тон мяса і 800 тон малака, цяпер — 13 тысяч тон мяса і 12 тысяч тон малака. Удой на карову складае 8 тысяч кілаграмаў за год. Паказчыкі як былі добрыя, так і засталіся. Мая мара была зрабіць гаспадарку з замкнёным цыклам вытворчасці. 7-8 апошніх гадоў «Зара» так і працуе. Мы атрымліваем добры хлеб, ураджайнасць якога дасягае не менш за 70 цэнтнераў з гекта­ра, а месцамі даходзіць нават да 100. Маецца свой камбікормавы завод які за месяц выпускав 3 тысячы тон камбікармоў. На ім мы вырошчваем тое самае мя­
са птушкі, свініны, ялавічыны. Маем свой міні-мясакамбінат, які кожны дзень адгружае Маплёву 10-12 тон прадукцыі. У абласным цэнтры сёння 32 нашы гандлёвыя пункты, дзе працуе 300 чалавек. I наша прадукцыя карыстаецца попьпам.

Зараз увогуле робіцца стаўка менавіта на адданых сваёй справе людзей. I пра тэта шмат гаварылі на абласным сходзе. Абмяркоўваліся планы І заданы на наступную пяцігодку, кожны меў магчымасць выказаць сваё пажаданне. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў нагадаў, што дзяку­ючы ладтрымцы Прэзідэнта летась было адкрыта фінансаванне адной з гапоўных транспартных артэрый Магілёва — Пушкінскага моста, дзе цяпер вядзецца актыўнае будаўніцтва. У горадзе за пяць гадоў паявіліся новыя дзіцячыя садкі, школа, на «Магілёўхімвалакно» за алошні час рэалізавана некалькі глабальных праектаў.

Занятасць, экспарт, інвестыцыі — такія прэрагатывы мэр горада бачыць у будучыні.

Аляксандр КАНАВАЛАЎ, кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Новы быт» Шклоўскага раёна асоба, добра вядомая ў вобласці. Ён казаў аб сацыяльнай адказнасці бізнесу і неабходнасці ладтрымкі дзяржавай прыватнай ініцыятывы. Для нарошчвання аб’емаў вьггворчасці трэба пашырыць магчымасць крэдытавання фермерскіх гаспадарак і спрасціць працэдуру прадастаўлення крэдытаў Банкам развіцця», — падкрэсліў ён. Старшыня Чавускага райсавета дэпутатаў Анатоль Мацюлін звярнуў увагу на неабходнасць урэгулявання заканадаўства па спарахнелых дамах. Гэтыя І іншыя прапановы будуць перададэены ў рэспубліканскі аргкамітэт Усебеларускага сходу.