Назаровiч, М. «Магутны Божа» атрымаў пастаянную прапiску ў Магiлёве / Мiкалай Назаровiч // Звязда. — 1999. — 17 лiпеня.
Адгуналі апошнія акорды міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа». На працягу пяці дзён ён праходзіў у Магілёве.
Пераможцы фестывалю ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Прыз «Гран-пры» ўрунаны хору музычна-педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка. Першыя месцы сярод харавых капектываў заваявалі муніцыпальны народны хор аматараў спеваў гарадскога Дома культуры горада Ціраспаля з Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі і народны акадэмічны хор Гомельскага каледжа мастацтваў. А сярод прыходскіх калектываў — хор храма Нараджэння Хрыстова з Мінска і дзіцячы хор праваслаўнага прыходу святога Апостала Іакава сына Алфея з польскага мястэчка Ласінцы. Сярод ансамбляў першынстваваў вакальны ансамбль «Рэзананс» культурна-дзелавога цэнтра акцыянернага таварыства «КІМ» з Віцебска. У вакалістаў лепшай прызнана салістка Марыінскага тэатра з Санкт-Пецярбурга Ірына Сямёнава. У заключэнне адбыўся канцэрт пераможцаў фестывалю, які праходзіў сёмы раз і атрымаў пастаянную прапіску ў горадзе на Дняпры.