Аконная арт-галерэя

   Астапава, А. Аконная арт-галерэя : [крэатыў-праект «Арт-акно як аб’ект культурнай прасторы бiблiятэкi»] / Алена Астапава // Культура. – 2016. — 18 чэрвеня. — С. 11.

У вокнах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Мар­кса горада Магілёва які ўжо год запар можна назіраць выставы жывапісных карцін, фатаграфій, твораў джаратыўна-прыкладнога мастац­тва вядомых аўтараў і пачаткоўцаў.

Такім чынам рэалізоўваецца крэатыў-праект «Арт вакно як аб’ект культурнай прасторы бібліятэкі», што нарадзіўся яшчэ ў 2013 годзе, калі горад быў абвешчаны Культурнай сталіцай СНД і Рэспублікі Беларусь. За гэты час арганізавана каля 50 выстаў.

Сёння шмат кажуць пра тое, што бібліятэка павінна сгаць для кожнага трэцім месцам пасля дома і працы. Таму ўвесь час шукаем прывабныя ідэі і формы працы. Апошнім часам у вокнах бібліятэкі прайшлі выставы работ мастакоў Аляксандра Алёшына, Алены Кавалёвай, Юрыя Сяргейчыка, Уладзіслава Малахава…

Так, да 70-годдзя Вяпікай Перамогі, у межах праекта «Памяць» наладзілі тэматычную фотавыставу: прэзентаваліся партрэты 28 Герояў Савецкага Саюза, якія атрымалі звание падчас вызвалення Магілёва. Да Дня інвалідаў валанцёры клуба «Ад орца да орца» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта пад эгідай Чырвонага Крыжа падрыхтавалі сумесна з бібліятэкарамі незвычайную выставу «Фарбы душы». Малюнкі, прадстаўленыя ў вокнах, аалі вынікам арт-тэрапеўтычных заняткаў з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхічнага развіцця.

Нядаўна да ўдзелу ў крэатыў-праекце далучыліся і народныя ўмельцы. У вок­нах бібліятэкі з’явіліся вырабы саломкапляцельшчыкаў, вышыванкі, лялькі… Карціны, расшытыя атласнымі лентамі, падрыхтавала Але­на Гранская, а вышыўку крыжыкам — Тамара Вараб’ёва. Адна з апошніх выстаў дала магчымасць убачыць сімбіёз пляцення атласнымі лентамі і бісерапляцення Ніны Бародзіч і Людмілы Трушкевіч.

Напярэдадні чарговай экспазіцыі супрацоўнікі бібліятэкі арганізуюць прэзентацыі з удзепам аўтараў. Словам, праект жыве і развіваецца. Для жыхароў іншых гарадоў бібліятэкі робяць відэаролікі па матэрыялах выстаў і выкладаюць іх на сайтустановы. Традыцыйна выставы ў вок­нах дэманструюцца па тры тыдні. Сёння ахвотныя запісваюцца для ўдзелу ў праекце больш чым на год наперад.