Дуктаў, У. Iвану Аношкiну — 70! / Уладзiмiр Дуктаў // Могилевская правда. — 1998. — 20 января. — С. 4.
Іван Архіпавіч Аношкін літаратурнай працай займаецца з 1951 года. Друкаваў замалёўкі, фельетоны ў раённых газетах, часоnice «Вожык”. Творчасці хлопца з вёскі Антонаўка Чавускага раёна папярэднічалі гады настаўніцкай і журналісцкай дзейнасці Потым была вучоба ў партшколе, на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, эноў жа напружаная праца на журналісцкай ніве.
Івану Аношкіну належаць кнігі прозы “Лішні мінус» (1959), “Старыя знаёмыя” (1963), “Брантазаўр» (1973), “Землякі» (1979), «Антонаў ясень” (1981), “Херувім з чорнымі крыламі” (1984), “Курам не да смеху” (1985), «Чырвоная каліна стаяла…» (1985). ён аўтар кніжак для дзяцей «Навічок» (1966), “Компас паказвае на захад” (1976), “Гори, наш костер!» (1989), «Дзве дзяўчынкі, дзве Ірынкі” (1992). У 1965 годзе Івана Аношкіна прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Аповесці, апавяданні, гумарэскі празаіка папюбіліся шматлікім прыхільнікам прыгожага пісьменства, яны сталі набыткам нашай літаратуры пра сучаснасць.
Звыш дзесяці год Іван Аношкін знаходзіўся на чале нашай абласной пісьменніцкай арганізацыі. Многім таленавітым пачаткоўцам дапамог ён расправіць творчыя крылы Дастаткова прыгадаць выдадзеныя яго намаганнямі i стаўшыя ўжо бібліяграфічнай рэдкасцю калектыўныя зборнікi літаратараў Магілёўшчыны “Галасы Прыдняпроўя” (1991), «Дняпроўскія хвалі» (1993).
Сёння літаратурная сябрына Магілёўшчыны сардэчна віншуе свайго юбіляра, зычыць яму добрага здароўя, вострага пяра!