Фiлiповiч, I. Гордасць горада / I. Фiлiповiч // Могилёвская правда. — 1979. — 19 мая. — С. 4.
У гэтым годзе спаўняецца 60 год з дня адкрыцця ў Магілёве цэнтральнай бібліятэкі імя Карла Маркса.
Рашэнне аб стварэнні цэнтральнай публічнай бібліятэкі было прынята ў снежні 1918 года. Бібліятэка стваралася на базе аб’яднання кніжнага фонду тагачасных бібліятэк горада: гарадской публічнай бібліятэкі пры губернскім статыстычным камітэце, бібліятэк грамадзянскага клуба, некаторых навучальных устаноў.
У 1924 годзе фонд бібліятэкі складаў каля 20 тысяч кніг. Тут былі створаны чытальня, дзіцячае аддзяленне, кніжны калектар. Арганізаваны гурток сяброў кнігі. Мелася 14 перасовак 15 пунктаў дастаўкі літаратуры на прадпрыемствы.
У гады фашысцкай акупацыі кніжны фонд бібліятэкі быў часткова вывезены; часткова знішчаны захопнікамі. Адразу ж пасля заканчэння вайны бібліятэка аднавіла свой кніжны фонд за лік кніг, сабраных сярод гарадскога насельніцтва, а таксама з дапамогай бібліятэк Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў краіны.
Цяпер бібліятэка размяшчаецца ў новым спецыяльна абсталяваным для яе будынку. Фонд яе налічвае 174 тысячы кніг грамадска-палітычнай, тэхнічнай i мастацкай літаратуры. Яна абслугоўвае да 12 тысяч, чытачоў. Неабходна адзначыць яшчэ адзін цікавы факт. Бібліятэка імя Карла Маркса з’яўляецца прамой i непасрэднай пераемніцай першай публічнай гарадской бібліятэкі ў Магілёве, якая была арганізавана ў 1830 годзе.