«Я часцiнка маёй Беларусi»

   Максiмава, А. «Я часцiнка маёй Беларусi» : [у Магiлёўскай абласной бiблiятэцы адбылася сустрэча з магiлёўскiм паэтам А. Казекай] / Алена Максiмава // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 21 сентября. — С. 11.

У Магілёўскай абласной бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына «Паяднаны з роднай зямлёй» — сустрэча з магілёўскім паэтам Алесем Казекай, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускага культурна-асветніцкага таварыства, абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру Багаты творчы ўраджай нашага зямляка: зборнікі «Час сяўбы», «Мелодия надежды», «Древний тракт», «Души моей родник», «Перекрестки судеб», «Единственный друг», «Марыйка».

— Я палістаў ягоны альбом з публікацыямі Т зразумеў: чалавек гэтым жыве, тэта стан ягонай душы. Такая натхнёнасць ўзнёсласць завецца талентам Усё даецца праз працу, паступова матэрыял для зборйіка не нараджаецца за адну гадзіну. Працуй — толькі тады «ляжет в закрома отборное зерно», — гэткімі словам пачаў сустрэчу празаік, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Уладзімір Дуктаў.

Моц і самабытная прыгажосць выгляду Алеся Казекі выкпікаюць успамін пра «Песню пра Зубра» Міколы Гусоўскага. Аўтар прызнаецца: ягоны энэргетычны латок настолькі моцны, што немагчыма насіць гадзіннік на руцэ: ён збiваецца i пачынае паказваць недакладны час. Недакладны час надыходзіць, калі няма iдэі, калі людзі служаць мамоне, — упэў нены ён. I дзеліцца патаемнымі думкамі: шчасце — гэта выкананне сваёй місіі, дзеля якой ты прыйшоў на Зямлю. Трэба сеяць у душы чалавека сады любові.

Сонечным зайчыкам, які асвяціў аудьіторыю ў актавай зале бібліятэкі, сталася ў той вечар песня «Восень» на музыку Міколы Яцкова. З гэтым трапяткім творам звязана невялічкая гісторыя. Малодшая дачка Алеся Мікалаевіча паехала ў Іспанію (па праграме аздараўлення дзяцей Чарнобыля) і ўзяла з сабой дыск з песнямі. I бачыла на ўласныя вочы, як лані Магдалена, у доме якой яна жыла, плакала, калі опухала «Восень», не разумеючы мовы!

Мне патрэбна было выцягнуць мелодыю, якую паэт заклад’вае ў словы, — тлумачыць аўтар музыкі. — Як даўні сябар і паплечнік, магу ўзгадаць і гісторыю нашага знаёмства. У я го ёсць хросны бацька — Уладэімір Марозаў, палкоўнік КДБ. Тэты цікавы чалавек сказаў аднойчы з хітрынкай, што ёсць хлопец, які піша вершы. Маўляў, трэба вас пазнаёміць, можа што і атрымаецца. Сёння нашаму сяброўству ўжо дзясяткі год.

Раней пакідаў сваіх дамашніх, садзіўся ў машыну і мог праехаць 100-200 кіламетраў, проста паглядзець на навакольную прыгажосць, — прызнаецца Алесь Казека. — Люблю восень за спакойную спелую прыгажосць: яна гарыць уеімі фарбамі і ўсведамляе сваю канечнасць. Я прысвячаю вершы Восені, як Жанчыне…

Святое жаночае імя Ў лесе Паэта — Марыйка, яно дало назву паэме, рэквіему спапеным на Беларусі вёскам. Асновай сталіся рэальныя падзеі з жыцця ягонай маці, Марыі Осіпаўны Казекі. У кнізе «Перекрестки судеб» мы знаходзім ліст аўтара да чытача: «Раніцай 15 чэрвеня 1942 г. вёску Боркі Магілёўскай вобласці акружылі карнікі. Заходзячы ў хаты, яны нічога не гаварылі і не тлумачылі, а растрэльвалі ўсіх без разбору. Скончыўшы расправу, спапілі ўсе дамы. Выжыць цудам удапося толькі 23 чалавекам».

Нарадзіўшымся пасля вайны дзецям Марыя дала імёны Вольга і Аляксандр — як успамін аб сястры і браце, якія загінулі ў полымі… У 2008 годзе, на адкрыцці мемарыялу на месцы спапенай вёскі гучалі пранізлівыя радкі Алеся Казекі. Тэты відэаматэрыял мелі магчымасць убачыць госці літаратурна-музычнай вечарыны.

— Памятаю вакенца роднай хаты, з якога быў бачны суседскі агарод: мы жылі бедна і не мелі свайго надзелу, — распавядае Алесь Мікалаевіч. — Зямля-карміліца была недасягальным шчасцем. У маёй падсвядомасці закладзена думка: будзе ўраджай — не памрэш ад голаду. 10 гадоў я будаваў дом, набыў плугі і трактар, араў зямлю. I вось раптам пачынае ўнутры гучаць пытанне: «Навошта гэта табе?» Ідзе гэткі цікавы працэс пераацэнкі каштоўнасцей.

I ў жыцці майго айца быў такі пераломны момант: ён працаваў лясніком, паставіў на ногі пяцёх дзяцей — і прыняў манаства. У нашым родзе былі «ціханаўцы», паслядоўнікі апошняга Маскоўскага патрыярха за царскімі часамі, якога атруцілі ў 1925 годзе. Яны не прынялі савецкую ўладу і сышлі ў катакомбы. Потым ужо маліліся дома. Да айца цягнуліся з суседніх вёсак як да светача. Ён запавядаў мне: «Не прасі ў Бога багацця — прасі мудрасці» душэўная гармонія можа прыйсці голькі праз мудрасць, якая даецца чыстаму чалавеку: у каламутнай вадзе нічога не бачна. У духоўнасцi ёсць толькі дзве пазіцыі: ты альбо з Богам, альбо з д’яблам.

Адным з найбольш узнёслых момантаў гэтай вечарыны, якую зладзілі гісторыка-краязнаўчы клуб «Спадчына» абласной бібліятэкі i артысты народнага тэатра Палаца культуры вобласці, было выкананне «Малітвы», якую паклаў на музыку Мікалай Яцкоў. Кампазітар даў гэтаму твору  такую характарыстыку:

— Аўтар, напэўна, і сам не ўяўляе той глыбіні, якая закладзена ў творы.

— Я, напэўна, абраў няправільны шлях, шлях вайскоўца, таму і давялося кінуць службу ў 35 год з-за праблем з сэрцам, — дзеліцца ўспамінамі Казека. — Скончыў прэстыжнае Арлоўскае вышэйшае каманднае вучылішча сувязі з чырвоным дыпломам. Месцам службы абраў Далёкі Усход, хаця мог абраць любое іншае месца. Ірваўся ў Афганістан. Гэта было ідэалагічнае замбаванне. Спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб зразумець, што мэты былi ілжывыя. Не памятаю стану абсалютнага шчасця: заўсёды вісеў нейкі дамоклаў меч страха — як расплата за няверны выбар шляху. Я не пачуў падказак, якія рабіла жыццё: трэба было паступаць у іняз. Просты хлопец з глухой вёскі, я добра ведаў нямецкую мову, займаў месцы на абласных алiмпiядах.

Сёння вывучаю сучасную псiхалогію. Часам трэба адрывацца ад соцыума, каб ачысціцца і ўбачыць працэсы, якія адбываюцца ў калектыўным безсвядомым. Бо 95 адсоткаў — гэта не нашы думкі, яны нам навязаныя звонку. Сапраўднымі ж каштоўнасцямі лічу творчасць, сям’ю і сяброўства.

Знакаміты публіцыст Сяргей Украінка выйшаў да трыбуны пасля выканання «Гімна чэкістам» — «Чистые руки, горячее сердце, холодная голова» — аўтарства Казекі:

— Паслухаўшы карысны гімн, тэты сацыяльны заказ, я хачу сканцантравацца на іншым. Калі чытаеш вершы, то можаш вельмі дакладна ўявіць таго чалавека, які ён ёсць на самой справе, калі агаляе адзенне душы без жадання схавацца. Мне доўгі час было незразумела гэта раздваенне: з аднаго боку, сур’ёзны супрацоўнік КДБ, з другога — сапраўдны рамантык. Потым я зразумеў: Алесь Казека — паэт прыродны. Ён не звяртае ўвагу на ямбы і харэі. Ён піша, як дыша.