Кнiга з друкарнi Собаля

   Кнiга з друкарнi Собаля : [Музеi гiсторыi Магiлёва набыў кнiгу «Новы запавет з Псалтыром», выдадзеную ў 1652 годзе] // Культура. — 2016. — 1 кастрычнiка. — С. 6.

Музей гісторыі Магілёва пабагацеў на кнігу «Новы запавет з Псалтыром», выдадзеную ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра (пад Оршай). Выданне — асобнік, што рэпрэзентуе магілёўскую традыцыю кнігадрукавання, бо куцеінскую друкарню заснаваў магілёвец Спірыдон Собаль у 1630-м. У экзэмпляры адсутнічаюць першыя старонкі і пярэдняя вокладка, але ў астатнім ён цудоўна захаваўся. 3 гравюр маюцца тры — з выявамі апосталаў Іаана, Марка і Лукі. Кніга прайшла экспертызу і будзе прэзентавана на сённяшнім Дні гарніста ў рамках III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі».