У новай крэатыўнай эканомiцы : [Нацыянальны форум «Музеi Беларусi» у Магiлёве] // Культура. — 2016. — 1 кастрычнiка. — С. 1, 2.
30 верасня — 2 кастрычніка ў Магілёве праходзіць III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Тэма сёлетняй імпрэзы — «Музей у новай крзатыўнай зканоміцы». Дэвіз — «Разбураючы стэарэтыпы, пераадольваючы кансерватызм».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі».
«Працуючы ў мэтах захавання і ўзбагачэння духоўнасці беларускага грамадства, музеі выконва-юць высакародную місію захавальнікаў гісгарычнай і мастацкай спадчыны, адыгрываюць значную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні ў кожнага грамадзяніна пачуцця гордасці за мінулае і сучаснае Радзімы», — гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў што правядзенне такога аўтарытэтнага мерапрыемства ў Год культуры будзе садзейнічаць далейшай кансалідацыі музейнай супольнасці, укараненню інавацыйных форм работы, выпрацоўцы новых прафесійных падыходаў да развіцця беларускіх музеяў.
Рэпарцёрскі марафон
Канцэпцыя форуму, змешчаная на сайце forum2016.museum.by, паведамляе: «Карэнныя змены, якія адбыліся ў развіцці цывілізацыі ў канцы мінулага стагоддзя, прывялі да сгварэння новей эканамічнай мадэлі постіндусгрыяльнага тылу, так званай «крэатыўнай эканомікі», заснаванай на дамінаванні ведаў, сферы паспуі; інтэлектуальнай працы, дасягненняў культуры, інавацый і глабальных інфармацыйных сістэм. Асновай развіцця «крэатыўнай» эканомікі стаў «крэатыўны» патэнцыял чалавека. Чарльз Лэндры, брытанскі архітэктар і аўтар кнігі «Крэатыўны горад», падкрэслівае, што сёння ў аснове развіцця знаходзяцца не класічныя фактары вытворчасці, а здольнасці людзей, іх уяўленні, творчая актыўнасць і матывацыі.
Музей як сацыяльны інстытут з’яўляецца прасторай для распаў-сюджвання культурных ініцыятыў, развіцця творчага патэнцыялу чалавека. Гэта — адкрытая і даступная пляцоўка для кожнага, незалежна ад яго поглядаў, сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці, узросту і нацыянальнасці. У «Рэкамендацыях аб ахове і папулярызацыі музеяў і калекцый, іх разнастайнасці і іх ролі ў грамадсгве», прынятых на 38-й сесіі Генеральнай Канферэнцыі UNESCO 17 лістапада 2015 года, падкрэсліваецца, што «музеі выконваюць усё большую ролю ў стымуляванні творчасці, адкрываючы магчымасці для індусгрыі творчасці і культуры, для правядзення вольнага часу, тым самым спрыяючы матэрыяльнаму і духоўнаму дабрабыту людзей ва ўсім свеце». Яны таксама ўносяць значны ўклад у «забеспячэнне адукацыі (фармальнай і нефармальнай) на працягу ўсяго жыцця, сацыяльнай згуртаванасці і ўстойлівага развіцця. Музеі таксама забяспечваюць падтрымку эканамічнаму развіццю, у прыветнасці з дапамогай культурных і творчых індустрый і турызму».
Такім чынам, музеі, у адпаведнасці са сваім прызначэннем, павінны пашыраць і ўмацоўваць сваю прысутнасць у жыцці грамадства і кожнага чалавека. Утвараючы прастору для дыялогу, зносін, атрымання ведаў і творчага самавыяўлення, музеі ператвараюцца ў істотны фактар згуртавання і развіцця для ўсіх членаў грамадства».
У Магілёве радавалі бігборды з інфармацыяй пра форум у горадзе. Тэта давала надзею на тое, што экспазіцыю паглядзяць не толькі самі музейшчыкі. У форуме ўдзельнічаюць музеі ўсіх абласцей і горада Мінска, рэпубліканскія музеі, музеі ўстаноў адукацыі, а таксама кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія працуюць у сферы музейных індустрый (напрыклад навукова-вьтворчае рхпубліканскае ўнітарнае прадпрыдмства народных рамёстваў «Скарбніца», піўзавод «Аліварыя», таварыства з дадатковай адказнасцю «Мастак-сэрвіс», мясцовы дабрачынны фонд «Фартыфікацыя Брэста»). Усяго 118 удзельнікаў.