Турова, Е. В. Урокi Турава : [успамiны дачкi В. Турава пра бацьку] / Елена Викторовна Турова // Лiтаратура i мастацтва. — 2016. — 28 кастрычнiка. — С. 14.
Нават на бальнічным ложку Віктар Тураў працягваў працу над сцэнарыем фільма «Фіеста 45»: хацеў, каб гэта быў геніяльны фільм. Рэжысёр у любой сітуацыі застаецца прафесіяналам.
Пра гэта сведчыць кінарэжысёр Алена Турава, якая дзеліцца ўспамінамі пра знакамітага бацьку.
ПРА БАЦЬКАВА КІНО
«Да нейкага моманту я не магла ўявіць, як прафесійна зроблены яго фільмы. Напэўна, калі сама пачала займацца гэтым, то заўважыла, разгледзела і зразумела. Тое, як зроблены яго стужкі, мяне ўразіла. У яго фільмах усе доўгія планы, мізансцэны жывуць і дыхаюць. Многія акцёры, якія з ім працавалі, узгадваюць, што гэта быў і дар, і пазіцыя — дабівацца пачуцця “дыхання жыцця”. Ён ніколі не гаварыў, як іграць, а даводзіў акцёраў да такога стану, калі яны пачыналі адчуваць сябе героямі: каб было само жыццё, а не ігра персанажа.
Я вельмі люблю яго фільм “Праз могілкі”, гэта атмасфера сюррэалістычная, але карціна “Я родам з дзяцінства” мне бліжэй — там маці здымалася, у мяне ёсць асабісты момант дачынення да яе. Пераглядаю стужку настальгічна: яна здымалася, калі я нарадзілася. I мне вельмі падабаецца “Жыццё і смерць двараніна Чартапханава”. Магу адчуваць бацьку як асобу таму, што там вельмі многа з яго ўнутранага тэмпераменту: у стужцы шмат адказаў на пытанне, якім ён быў чалавекам. Я яго ўспрымаю менавіта так: гэта глыбокая, драматычная натура, якая прытрымліваецца сваіх прынцыпаў, нягледзячы на акалічнасці. Бывае, чалавек з чымсьці не можа справіцца, але застаецца адданы сваім ідэалам. У гэтым фільме — славянская душа, калі смех і слёзы, істэрыкі і вяселле на мяжы з трагедыяй.
Бацька любіў фільмы Феліні, італьянскі неарэалізм. Як майстар ён раіў іх паглядзець і мне. Уплыў гэтага кіно бачны і ў стужках “Я родам з дзяцінства”, “Праз могілкі”. Але ён любіў беларускае. Заўсёды казаў, што літоўцы любяць сваё нацыянальнае кіно, эстонцы — таксама, а мы чамусьці — не. Кустурыца даў дыханне сербскаму кіно. Гэта ўсё ж свой імідж, свая энергетыка. Бацька казаў, што трэба “прабіваць” сваё кіно».
ПРА КІНААДНОСІНЫ
«Бацька наведваў многа кінафестываляў. Быў выпадак, калі ён з камісіяй прыехаў на фестываль у Філіпіны, а кіраўніком трупы быў Сяргей Герасімаў. Узнагародзілі тады фільм Турава “Людзі на балоце”, але прозвішча напісалі не яго, а Герасімава. Бацька заўсёды тэту ўзнагароду лічыў самай каштоўнай, казаў, што такога эксклюзіву няма ні ў каго.
Калі Савецкага Саюза не стала, то ў нас не стала і пляцоўкі для падрыхтоўкі кінакадраў: у Беларусі не было такіх устаноў адукацыі. Бацька стаяў ля вытокаў арганізацыі кінафакультэта. Ён дапамагаў ствараць тэатр кінаакцёра: фактычна першы спектакль, “Качынае паляванне” па Вампілаву, што адбыўся ў Доме кіно ў пастаноўцы Валерыя Анісенкі, паказаў, што кінаакцёры таксама могуць працаваць у тэатры і з гэтага можа атрымацца нешта добрае. Так яно і сталася: цяпер тэта папулярны тэатр.
Немагчыма не ўзгадаць пра Высоцкага, бо ён іграў у бацькавых фільмах. Сяброўства з Высоцкім было моцнае, мужчынскае. Уладзімір часам крыўдзіўся на бацьку: той не браў яго на ролі, якія, як здавалася, яму вельмі пасавалі. Напрыклад, на ролю Чартапханава. Сяброўства сяброўствам, але бацька пакідаў за сабой права выбіраць людзей, якіх ён бачыў у сваім фільме. У яго быў жорсткі падыход да акцёраў: нават калі ён зняў ужо частку стужкі, але адчуваў, што нешта не так, мог усё перазняць, як тэта было з “Я родам з дзяцінства”. Па ўспамінах усіх, хто працаваў з бацькам, я ведаю, што ён вельмі любіў акцёраў. I яны яму плацілі ўзаемнасцю».
ПРА ЗАХАПЛЕННІI ЎРОКІ
«У яго ўся кватэра патанала ў кнігах. Тады тэта было рэальнае багацце, ён прывозіў іх адусюль, але тэта не былі кнігі дзеля кніг — бацька ўсё чытаў, рабіў занатоўкі. У яго было шмат кніг па прафесіі, шмат альбомаў жывапісу. Ён вельмі любіў беларускую літаратуру, тэта адчуваецца па тым, што мы бачым на экране, па тым, што ён здымаў. Як толькі з’явіўся ў публікацыях “Шляхціц Завальня”, бацька адразу зняў фільм. Магчыма, ён любіў і іншыя літаратуры, але айчынную — больш за ўсё.
Ён мне заўсёды казаў: «Будзь сама сабой, не хвалюйся». А пасля я пачала заўважаць, што ён гэта ж казаў і сваім акцёрам. Даўжэнка, у ягога бацька вучыўся, казаў тое ж самае сваім студэнтам. Гэта галоўны ўрок, які я атрымала ад Турава, — быць самой сабой. Думаю, гэта важна і ў чалавечым плане, і ў рэжысёрскім. I ў плане жыцця — быць, а не здавацца. Калі ты не ведаеш, што рабіць, будзь сабой, паспрабуй адчуць менавіта сябе, а не чыесьці падказкі».
ПРА АСАБІСТАЕ
«Ён не стараўся мяне моцна выхоўваць, але не хацеў, каб я ішла ў кіно. 3 аднаго боку, я разумела, што рабіла яго ўражлівым, станавілася яго слабым месцам. Ён ведаў, што такое кіно, таму хацеў мяне аберагчы ад гэтага — казаў, што я не разумею, куды іду, 6о свет кіно складаны і жорсткі. Бацька хацеў, каб я была ў першую чаргу шчаслівай жанчынай, а наконт прафесіі нічога не раіў. Але ў мяне была моцная генетыка — бацькарэжысёр і маціактрыса, таму вельмі цягнула ў тэты свет, я хацела працаваць у кіно.
У кінематографе бацька мяне не прасоўваў, але яго падтрымку я адчувала: калі студыі, дзе я была асістэнтам рэжысёра, не стала, мне дазволілі зрабіць першае кіно ў якасці рэжысёра. Думаю, не без дапамогі бацькі. Памятаю, калі працавала над першай стужкай, прасіла яго дапамагчы, паглядзець раскадроўкі, а ён не дапамагаў, але і не перашкаджаў — проста сачыў за працэсам без каментарыяў. Калі я з сябрамі запісала музычны альбом, ён казаў, што гэта ўсё глупства. Мяне тады паклікалі на радыё, і жонка бацькі распавядала, што ён ад пачатку і да канца перадачы праседзеў каля радыёпрыёмніка.
Ён не хацеў абмяркоўваць са мной мае стужкі. Канечне, ён іх ведаў, але нічога не гаварыў. Бацька быў ля вытокаў фестывалю “Залаты Віцязь”, прывозіў адтуль мае ўзнагароды. Я разумею, што ён маўчаў, але яму было прыемна, што я трымаю гонар нашага прозвішча».