«Беларусь мая! Краiна-браначка!»

    Арлова, М. «Беларусь мая! Краiна-браначка!» : [у цэнтральнай гарадской бiблiятэцы прайшла лiтаратурна-музычныя гасцёўня «Я хацеў бы спаткацца з вамi»] / Марта Арлова // Вечерний Могилев. — 2016. — 21 декабря. — С. 10.  

9 снежня споўнілася 125 год з дня нараджэння вялікага пясняра беларускага слова. I ў тэты дзень на літаратурна-музычную гасцёўню “Я хацеў бы спаткацца з вамі…” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса сабраліся пастаянныя чытачы, а таксама вучні ДУА “Ліцэй Беларуска-Расійскага ўніверсітэта”.

Госці мерапрыемства пазнаёміліся з трагічным лёсам М. Багдановіча, яго жыццёвым шляхам, творчымі дасягненнямі, паслухалі песні на вершы паэта, паглядзелі кнігі на тэматычнай выставе. Удзельнікі нават зладзілі гучныя чытанні — самі дэкламавалі вершы “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”, “Сэрца ные», “Удаль вядуць мяне сляды”, “Дождж у полі і холад”, “Цемень” і іншыя.

Напрыканцы літаратурна-музычнай гасцёўні з поспехам адгадалі ўсе сакрэтныя словы ў логіка-асацыятыўнай гульні “Кракадзіл”. Па ўмовах конкурсу, сакрэтнымі словамi былі толькі тыя, што сёння пачулі госці: звязаныя с жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча. Кожны ў гэты вечар задумаўся пра нешта сваё, на што натхніў любімы паэт. Дасягненні славутага сына беларускай зямлі — гэта спадчына, якая выклікае павагу да нашай Радзімы ва ўсім свеце.