Культурная хваля Прыдняпроўскага краю

Мыцько, А. Культурная хваля Прыдняпроўскага краю : [вынiкi Года культуры на Магiлёўшчыне] / Аксана Мыцько // Беларуская думка. — 2017. — №1. — С. 48-55.

Год культуры, пад знакам якога прайшоў мінулы 2016 год, быў адзначаны шэрагам выбітных мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. кожны імкнуўся паказаць лепшае, парадаваць выключным, здзівіць асаблівым. багатая на таленты беларуская зямля зладзіла сапраўднае свята душы, нагадаўшы нам, што не хлебам адзіным жыве чалавек. Год культуры на магілёўшчыне – гэта яркія праекты, знакавыя творчыя перамогі, новыя культурныя і гістарычныя аб’екты. і – ганаровы для магілёва статус «Горад культуры ў Год культуры».

Магілёў быў прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры ў Год культуры» ў намінацыі «Лепшы абласны цэнтр». Прафесійнае журы вызначала лідараў па шэрагу значных крытэрыяў: выкананне ў населеным пункце асноўных паказчыкаў развіцця арганізацый культуры; колькасць і мастацкі ўзровень праводзімых культурных мерапрыемстваў; рэалізацыя наватарскіх культурных праектаў; узровень развіцця турыстычнай інфраструктуры і паслуг. Таму атрыманне статусу аднаго з самых культурных гарадоў Беларусі для Магілёва не толькі прыемны падарунак, але і своеасаблівае прызнанне заслуг усіх тых, хто сваёй шчырай натхнёнай працай зрабіў гэты год асаблівым.

– Культурнае жыццё на Магілёўшчыне заўсёды было насычанае, але ў Год культуры яно набыло дадатковы стымул, – адзначае першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва. – У нашым рэгіёне было праведзена каля 146 тыс. мерапрыемстваў, якія наведала больш за 2 млн чалавек. Можна сказаць, што кожны жыхар вобласці ў сярэднім тройчы пабываў на тым ці іншым культурным мерапрыемстве.

Магілёўская вобласць славіцца сваімі выдатнымі фестывальнымі праектамі розных узроўняў – ад міжнародных да рэгіянальных. Шмат гадоў карыстаюцца заслужанай любоўю гледачоў такія міжнародныя фестывалі, як «Залаты шлягер», «Магутны Божа», «Вянок дружбы», «Залатая пчолка». У Год культуры асаблівае гучанне атрымалі многія вядомыя творчыя ініцыятывы магіляўчан, у тым ліку маладзёжны тэатральны форум «М@ртКантакт», фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», пленэр па кераміцы «АРТ-Жыжаль». Гэтыя мерапрыемствы сталі адметнай з’явай на культурнай прасторы краіны і выклікалі вялікую цікавасць з боку як прафесіяналаў, так і простых наведвальнікаў. Так, свята «Купалле», што сёмы раз прайшло ў ліпені ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, у гэтым годзе было самым масавым: яго наведала каля 110 тыс. чалавек.

Падвядзенне вынікаў Года культуры на Магілёўшчыне ў Палацы культуры вобласці. На сцэне – міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў і старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. Снежань 2016 года

Па існуючай традыцыі, на Магілёўшчыну на фестывалі, пленэры, форумы з’язджаліся ўдзельнікі і гледачы не толькі з розных куткоў Беларусі, але і замежныя госці. Гэта найлепшым чынам паспрыяла развіццю і ўзмацненню міжнародных сувязей, абмену вопытам, папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культур.

Так, у Міжнародным пленэры па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» ў 2016 годзе прынялі ўдзел мастакі з сямі краін свету – Беларусі, Расіі, Эстоніі, Арменіі, ізраіля, Сербіі, Кітая. На працягу некалькіх дзён яны знаёміліся з самымі прыгожымі мясцінамі Слаўгарадскага раёна і пераносілі найбольш кранальныя для душы вобразы на свае палотны. Незабыўныя ўражанні засталіся як у саміх мастакоў, так і ў наведвальнікаў выніковай выставы пленэра.

Сустрэчу з больш як 380 фільмамі з 45 краін свету падараваў гледачам XIX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2016». Упершыню да ўдзелу ў конкурснай праграме фестывалю былі заяўлены мультыплікацыйныя работы з Венесуэлы, Кіпра, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі. Дзякуючы фестывальным паказам гледачы змаглі далучыцца да лепшых узораў сусветнай анімацыі, якую сёння па праву лічаць ужо не проста фільмамі для дзяцей, а самастойным відам мастацтва. Асноўныя ўзнагароды «Анімаёўкі-2016» у намінацыях дасталіся кінематаграфістам з Беларусі, Бельгіі, Германіі і індыі. А Гранпры быў прысуджаны расійскаму мультфільму «Налим Малиныч» з цыкла «Гора самоцветов».

У Год культуры на магілёўскай зямлі ярка прагучалі не толькі традыцыйныя фестывалі і творчыя форумы – быў дадзены старт і шэрагу новых праектаў. Адзін з самых адметных – Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны. Ён стаў для вобласці рэкордным па масавасці мерапрыемствам, аб’яднаўшы больш за 800 удзельнікаў. Паводле слоў Алены Бабровай, на працягу года кожны раён атрымаў магчымасць прадэманстраваць жыхарам Магілёва свой унікальны творчы патэнцыял. Пры гэтым уваход у залу Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы – галоўную сцэнічную пляцоўку фестывалю – для гледачоў быў свабодны. Любы жадаючы мог бясплатна прыйсці на канцэрт і пабачыць лепшыя творчыя знаходкі таго ці іншага раёна вобласці. Праект выклікаў у магіляўчан вялікую цікавасць, на многіх канцэртах быў аншлаг.

– Наша вобласць вельмі багатая на таленавітых людзей, выдатныя калектывы, унікальныя рэгіянальныя фестывалі, – адзначае Алена Уладзіміраўна. – Дарэчы, амаль у кожнага раёна ёсць свой фестываль, які з’яўляецца яго візітнай карткай: у Дрыбіне гэта фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі», Касцюковічах – свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», Слаўгарадзе – свята «Народная прыпеўка», Чавусах – этнаграфічнае свята «У госці да радзімічаў». Мы хацелі, каб кожны жыхар Магілёва пабачыў на ўласныя вочы ўсё тое цікавае, самабытнае, унікальнае, што ёсць у нашых рэгіёнах. На жаль, сёння многія больш імкнуцца выехаць на адпачынак некуды за мяжу, і шмат чаго на роднай зямлі застаецца па-за ўвагай. Упэўнена, што новы праект, які быў рэалізаваны на Магілёўшчыне ў Год культуры, для многіх стаў крыніцай прыемных адкрыццяў на ніве роднай культуры.

Фінальным акордам Фестывалю народных талентаў Магілёўшчыны стаў заключны гала-канцэрт, які адбыўся 10 снежня ў магілёўскім Палацы культуры. У ім былі задзейнічаны лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы Прыдняпроўскага краю. Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў уручыў шэрагу культурных устаноў вобласці граматы і падзякі, сказаў работнікам галіны добрыя словы за іх карпатлівую і часам нялёгкую працу па захаванні і адраджэнні нацыянальнай культуры.

Дарэчы, што датычыцца ўзнагарод, то Год культуры быў пазначаны для вобласці выдатнымі дасягненнямі і перамогамі. Як зазначыла Алена Баброва, на конкурсах рознага ўзроўню таленавітыя прадстаўнікі рэгіёна заваявалі больш за дзве тысячы дыпломаў. Так, артыстка Магілёўскай абласной філармоніі Ульяна Шэлах уганаравана Гран-пры X фестывалю «Золотой голос России», юная магіляўчанка Марыя Магільная перамагла ў X Міжнародным дзіцячым музычным фестывалі ў Сербіі, а Валерыя Азаранка ва ўзроставай катэгорыі 14–17 гадоў стала лепшай на XIV міжнародным дзіцячым конкурсе вакалістаў «Золотой микрофон» у Казахстане. У кола лаўрэатаў другой На-цыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ўвайшоў магілёўскі пісьменнік Мікалай Барысенка.

Тэатр актуальных лялек

Магілёўская зямля, якая мае даўнія тэатральныя традыцыі, годна падтрымала іх у Год культуры. Актрыса Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Алена Дудзіч заняла першае месца на Міжнародным фестывалі монадрамы ў Германіі. А на IV Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» магілёўскімі тэатрамі было заваявана адразу чатыры прэміі.

Так, перамога ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы» дасталася акцёру Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Івану Трусу за ролю ў пастаноўцы «Крэйцарава саната». Яшчэ тры буслы — а менавіта тэты вобраз увасоблены ў традыцыйнай статуэтцы Нацыянальнай тэатральнай прэміі — «прызямліліся» ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Яго тэатральная пастаноўка «Самы маленькі самалёт у свеце» прызнана лепшым спектаклем для дзяцей і юнацтва, а актрыса Таццяна Дзенісенка, што выканала галоўную ролю, перамагла ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі для дзяцей і юнацтва». Адзначана прафесійным журы конкурсу і пастаноўка «На дне» — акцёр тэатра Мікалай Сцешыц названы выканаўцам лепшай мужчынскай ролі ў спектаклі тэатра лялек.

Як адзначыў дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра лялек Уладзімір Андрэенка, «тры буслы» галоўнай тэатральнай прэміі краіны — годнае папаўненне ў скарбонку ўзнагарод калектыву. Запомніцца Год культуры і іншымі дасягненнямі. Галоўны рэжысёр тэатра Ігар Казакоў удастоены Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўжо завяршае працу над новай пастаноўкай — спектаклем паводле апавядання Уладзімiра Караткевіча «Сіняя-сіняя». 3 поспехаў прайшлі гастролі тэатра ў Беластоку, дзе польскаму гледачу быў прадстаўлен спектакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага».

На сённяшні дзень тэатр лялек застаецца адным з самых папулярных месцаў для правядзення вольнага часу магіляўчан. Яго адзначае кіраўнік тэатра, па папярэднiх выніках 2016 года, запаўняльнасць глядзельнай залы складала ў сярэднім 93%. Дарэчы, гэта адзін з лепшых паказчыкаў у краіне. Было прадстаўлена 570 спектакляў, што на 9,2 % болып, чым у 2015 годзе. Трупай поўнасцю выкананы і план па колькасцi пастановак для сельскага гледача.

Чаму ж Магілёўскі абласны тэатр лялек запатрабаваны сучасным распешчаным рознымі відовішчамі гледачом, якога даволі цяжка чым-небудзь здзівіць? Паводле слоў Уладзіміра Андрэенкі, у тэатры няма выпадковых людзей, кожны робiць сваю працу на высокім прафесійным узроўні. Адміністрацыя вырашае актуальныя заданы, накіраваныя на пошукі дадатковых крыніц фінансавання і павышэнне наведвальнасці тэатра. Творчая трупа на чале з таленавітым галоўным рэжысёрам Ігарам Казаковым ажыццяўляе крэатыўныя пастаноўкі, якія нікога не пакідаюць абыякавым. Тэатр лялек працуе над пастаноўкамі для гледачоў розных узростаў: ад казак для самых маленькіх да спектакляў, арыентаваных на выключна дарослую аўдыторыю. Кожная пастаноўка — тэта не проста захапляльнае відовішча, а шчырая размова з гледачом на важныя жыццёвыя тэмы.

— Наш тэатр — тэатр актуальных лялек, — перакананы Ігар Казакоў. — Ён сучасны, актыўны, мы не шукаем лёгкіх шляхоў, кожны спектакль — цікавыя адкрыцці, праверка новых тэатральных ідэй. Вядома ж, спектаклі ад гэтага нараджаюцца больш складана, аднак у выніку ўдаецца прапаноўваць нешта незвычайнае і нечаканае. А калі рабіць пастаноўку па «старых лекалах», як дзесяць-дваццаць гадоў таму, аддача будзе адпаведная.

Вядома ж, ёсць і праблемы, прызнаюц-цаутэатры. Адчуваецца недахоп прафесійных кадраў, звязаны з тым, што Акадэмія мастацтваў ужо больш за пяць гадоў не рыхтуе акцёраў-лялечнікаў.

— У нас працуюць дванаццаць акцёраў, азгодна са штатным раскладам іх павінна быць дваццаць, — распавядае Уладзімір Андрэенка. — Даводзіцца шукаць суіскальнікаў сярод акцёраў тэатра і кіно, але далёка не кожны з іх здольны якасна працаваць з лялькамі, перадаваць праз іхусе патрэбныя эмоцыі — тэта не так проста, як можа падац-цанапершы погляд. На навагоднія святы на нашых акцёраў прыпала велізарная нагрузка, бо тэатр даваў па тры паказы ў дзень. Тым не менш у нас склалася выдатная каманда, і мы паспяхова спраўляемся.

Акрамя спектакля паводле апавядання Уладзіміра Караткевіча «Сіняя-сіняя», прэм’ера якога плануецца на канец студзеня, тэатр працуе над яшчэ адным праектам. Тэта трыпціх на беларускай мове па матывах нашых народных казак, разлічаны на маленькіх гледачоў. Магілёўскія лялечнікі не збіраюцца саступаць Інтэрнэту сваё законнае месца ў выхаванні нашых дзяцей. А дарослага гледача запрашаюць далучыцца да ўнікальнага прачытання літаратурных твораў, якога не сустрэнеш ні ў драме, ні ў оперы, ні ў балеце.

Кранальная выстава

Асаблівым стаў Год культуры і для музейнай галіны вобласці. У лістападзе яна атрымала ганаровае права прыняць III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» і змагла не толькі ажыццявіць тэта на годным узроўні, але і належным чынам прэзентаваць сябе. Пяць музеяў Магілёўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды форуму.

Так, Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей адзначаны дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «За лепшы музейны праект», Бабруйскі краязнаўчы музей — дыпломам другой ступені ў намінацыі «За лепшую культурна-адукацыйную праграму», Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — спецыяльным прызам за лепшую сувенірную прадукцыю. За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму дыплом другой ступені атрымаў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава. I адразу два дыпломы III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» папоўнілі скарбонку ўзнагарод Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава — дыплом першай ступені ў намінацыі «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму» і дыплом другой ступені ў намінацыі «За лепшае музейнае .выданне».

«Кранальная выстава» — так называўся праект, які забяспечыў Магілёўскаму абласному мастацкаму музею імя П.В. Масленікава дыплом пераможцы першай ступені. Ён уяўляў сабой інтэрактыўную кампазіцыю, створаную юнымі талентамі з мясцовай дзіцячай арт-студыі «Гекльберы» і маладымі мастакамі Магілёўшчыны. Паводле слоў намесніка дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава Святланы Строгінай, «Кранальная выстава», з аднаго боку, кранала душу чалавека, з другога — на ёй усё можна было кранаць рукамі, што звычайна ў музеі якраз не дазваляецца. Работы мастакоў, якія ўвайшлі ў праект, прадстаўлялі не толькі розныя сюжэты, але і былі зроблены з розных матэрыялаў, і ўсё тэта разам абуджала пачуцці, эмоцыі, думкі. Тут жа на месцы кожны мог сам паспрабаваць сябе ў ролі творцы — намаляваць літару-вобраз да інсталяцыі «Дрэва ведаў», аснову якога зрабіў старшыня Магілёўскай абласной грамадскай арганізацыі «Беларускі са-юз мастакоў» Андрэй Вераб’ёў. У захапленні былі ўсе — і дзеці, і дарослыя.

Увогуле Год культуры для аднаго з самых вядомых музеяў Магілёўшчыны быў цікавы і насычаны. Шмат чаго ўдалося зрабіць на адным з такіх важных напрамкаў дзейнасці музея, як збор і захаванне для нашчадкаў твораў таленавітых землякоў Так, яго калекдыя папоўнілася больш як 300 творамі жывапісу латвійскага мастака беларускага паходжання Міхаіла Галынскага. Ураджэнец Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, ён шмат гадоў пражыў у г. Ліепая, але падтрымліваў сувязь з роднымі мясцінамі. Пасля смерці Міхаіла Галынскага дачка, згодна.з пажаданнем бацькі, перадала яго творчую спадчыну ў Магілёў Папоўнілася калекцыя — музея таксама творамі вядомага магілёўскага мастака Мікалая Ліханенкі, эстонскага мастака беларускага паходжання Генадзя Курлянкова, маскоўскага мастака ўраджэнца Чавусаў Уладзіміра Андрэенкава.

Важныя крокі былі зроблены і на шляху ўшанавання памяці дзеячаў мастацтваў, якія хоць і не нарадзіліся на магілёўскай зямлі, але былі цесна звязаны з ёй. Так, адрэстаўрыравана надмагільная пліта на месцы пахавання вядомага рускага маста ка Фёдара Тулава, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя жыў і працаваў у г. Прапойску (цяпер — г. Слаўгарад Магілёўскай вобласцi Менавіта тут ён стварыў свае лепшыя працы, якія захоўваюцца ў Эрмітажы, Рускім музеi, Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна, Нацыянальным мастацкiм музеі Беларусі і іншых. Памяці Фёдара Тулава быў прысвечаны ў гэтым годзе міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Па яго выніках фонды музея папоўніліся больш як 50 карцінамі, створанымі ўдзельнікам пленэра.

Акрамя таго, у мастацкім музеі працягвалася праца па рэстаўрацыі маштабнай фрэскавай кампазіцыі, вывезенай былога касцёла кармелітаў у Бялынічах. Некалькі гадоў таму наведвальнікам была прадстаўлена яе першая частка — «Праабражэнне Гасподняе». Год культуры адзначыў прэзентацыяй другой часткі — «Нясенне Крыжа». Цяпер рэстаўратар крок за крокам вяртае з забыцця і іншыя фрагменты фрэскавай кампазіцыі.

— Складанасць рэстаўрацыі заключаецца ў тым, што фрэска знаходзіцца пад некалькімі пластамі фарбы, — расказвает Святлана Строгіна. — Калі касцёл перастаў працаваць як храм, там размяшчаўся шэpaг грамадскіх устаноў, і сцены будынка неаднаразова пакрывалі фарбамі розных відаў. Аднак праца ідзе, і мы зноў адкрываем свету гэты цуд манументальнага мастацтва XVIII стагоддзя. Улічваючы, што такіх храмаў на магілёўскай зямлі захавалася вельмі мала, важнасць гэтай працы пераацаніць цяжка.

Літаратурнае ўзрушэнні

БезымянныйВосем работ — восем узнагарод. Так прыемным поспехам адзначыўся для публічных бібліятэк вобласці XXIV рэслубліканскі конкурс «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». Пры гэтым у чатырох намінацыях яны былі прызнаны лепшымi. Так, першай прэміяй у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» узнагароджана Лабковіцкая вясковая бібліятэка-музей (Крычаўскi раён), «За iнавацыі ў галіне бібліятэчнай справы» — Бяседавіцкая бібліятэка флоры і фаўны (Хоцімскі раён), «За пошукавую даследчую працу» — Асіповіцкая цэнтральная раённая бібліятэка, «За падтрымку і развіццё чытання» — Каменская сельская бібліятэка (Чавускі раён).

Праца бібліятэк вобласці па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі на праваслаўных традыцыях была станоўча ацэнена і на II Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання». У лік пераможцаў увайпілі бібліятэка-філіял № 1 імя Якуба Коласа г. Магілёва і Клімавіцкая цэнтральная раённая бібліятэкі імя I. Пехцерава.

— У Год культуры павялічылася колькасць мерапрыемстваў, якія праводзіліся як гарадскімі і раённымі, так і сельскімі бібліятэкамі, — адзначае дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Ілона Сарокіна. — Асноўная ўвага надавалася беларускай мове, літаратуры, гісторыі Беларусь Адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў знакамітых пісьменнікаў і паэтаў. Ладзілі і традыцыйныя для такіх дат літаратурна-музычныя вечарыны і выставы, скарыстоўвалі і адносна новыя для нас формы ўшанавання. Напрыклад, з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння I Кандрата Крапівы быў праведзены конкурс буктрэйлераў. А дзве бібліятэчныя ўстановы абласнога цэнтра ў Год культуры атрымалі імёны класікаў беларускай літаратуры. Бібліятэцы-філіялу № 9 прысвоена імя Янкі Купалы, бібліятэцы-філіялу № 2 — Івана Шамякіна.

На працягу года кожная бібліятэка імкнулася рабіць усё магчымае, каб заставацца запатрабаванай чытачом і здольнай падтрымаць у ім жывую цікавасць да кнігі. Ілона Сарокіна ўпэўнена, што менш чытаць людзі не сталі, проста яны чытаюць не тое іне так, як раней. Але ў Інтэрнэце трэба бачыць не ворага, а паплечніка.

— Сучасная бібліятэка павінна сябраваць зінтэрнэтам, — лічыць Ілона Уладзіміраўна. — Гэта дадатковая крыніца важнай актуальнай інфармацыі — аб чытацкіх перавагах, прафесійных рэйтынгах, прэміях, выставах. Наш аддзел камплектавання адсочвае даныя па ўсіх гэтых напрамках і абавязкова ўлічвае іх пры фарміраванні фондаў. Акрамя таго, для бібліятэкі вельмі важна годна паказаць сябе ў Інтэрнэце. На дадзены момант ужо шаснаццаць нашых раённых бібліятэчных сетак маюць сайты, яшчэ пяць у стадыі стварэння. Вельмі важна, што на гэтых сайтах ёсць звесткі, што датычацца не толькі непасрэдна работы бібліятэк. Тут прысутнічае ўнікальная інфармацыя, фотаздымкі, дакументы, якіх не знойдзеш больш нідзе. Сумеснымі намаганнямі мы запусцілі фактаграфічную літаратурна-краязнаўчую базу даных «Таленты ад роднай зямлі», дзе сабралі звесткі амаль пра 360 пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў, якія нарадзіліся на Магілёўшчыне ці звязалі з ёй свой лёс. Гэта павышае аўтарытэт бібліятэк у інфармацыйнай прасторы, стымулюе чытача часцей звяртацца да іх рэсурсаў.

Прывесці чытача ў бібліятэчную прастору даюць магчымасць і крэатыўныя праекты, рэалізаваныя на Магілёўшчыне. Цікавыя прыклады таго, як час ад часу можна і патрэбна парушаць бібліятэчную цішыню, актыўна дэманстравала Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса. У Год культуры тут з’явілася альтэрнатыўная бібліятэчная пляцоўка, якую назвалі «Кватэрнік у Карла Маркса». На ёй паспяхова прапісаліся інтэрактыўныя спектаклі, квэсты па матывах папулярных кніг, дэбат-шоу на літаратурныя тэмы, анлайн-сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй і многае іншае.

Запомнілася магіляўчанам і Event-акцыя «Літаратурнае ўзрушэнне», у рамках якой мерапрыемствы ў падтрымку кніг і чытання ахапілі дашкольныя ўстановы, школы, дзіцячыя дамы, паліклінікі і нават грамадскі транспарт Магілёва. А сацыяльна-інавацыйны праект «Мабільная бібліятэка» зрабіў гораду каштоўны падарунак, карыстацца якім ён зможа яшчэ доўга. Сёння любы жадаючы можа падысці да спецыяльных стэндаў з надпісам «Мабільная бібліятэка», размешчаных бліз прыпынкаў транспарту, і бясплатна спампаваць на тэлефон творы замежнай, рускай і беларускай класікі.

Данжон на Замкавай гары

Не толькі цікавымі праектамі і мерапрыемствамі запомніўся ў Прыдняпроўскім краі мінулы год. Адкрылі дзверы новыя і рэканструяваныя аб’екты гісторыі і культуры, з’явіліся крэатыўныя скульптурныя кампазіцыі. Так, у Чэрыкаве распачаў работу адрамантаваны раённы Дом культуры. Новае аблічча атрымаў Мсціслаў, дзе прайшоў абласны фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016».

Як адзначае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Біскуп, Мсціслаў за мінулы год вельмі змяніўся, і на культурным жыцці горада гэтыя перамены адбіліся найлепшым чынам. Пасля рэканструкцыі адкрыўся Дом урачыстасцей і шлюбаў, прыгожыя інтэр’еры якога цяпер радуюць мсціслаўцаў не толькі ў час вяселляў, але і на мерапрыемствах па ўшанаванні лепшых працаўнікоў, навучэнцаў, ветэранаў, навагодніх маладзёжных балях, дзіцячых «ёлках» і іншых урачыстасцях. У раённым Доме культуры з’явілася новае кінаабсталяванне, што дазваляе цяйер паказваць фільмы на больш высокім якасным узроўні, у тым ліку ў фармаце 3D. А ў былой Траецкай царкве, адноўленай за грамадой сабраныя сродкі, адкрыўся праваслаўны духоўна-асветны цэнтр.

— Цэнтральная плошча горада ў Год культуры атрымала імя — цяпер тэта плошча Пятра Мсціслаўца, вядомага беларускага друкара і нашага земляка, — расказвае Наталля Біскуп. — Вярнуліся гістарычныя назвы дзвюх цэнтральных вуліц: Першамайская зноў стала Кармеліцкай, а Урыцкага — Пірагоўскай і ператварылася пры гэтым у пешаходную. Горад упрыгожылі творы скульптараў па камені і рэзчыкаў па дрэве, якія былі створаны падчас двух пленэраў. Асабліва палюбіліся мсціслаўскiя скульптуры белага анёла, а таксама лісіца, якая лічыцца сімвалам горада, бо з даўніх часоў прысутнічала на яго гербе. З’явілася нават новая традыцыя — каб дзень прайшоў паспяхова, пацерці лісіцы нос.

Галоўным жа падарункам гораду стала вяртанне гістарычнага аблічча самай старажытнай часткі горада — Замкавай гары. Пляцоўку на яе вяршыні абнеслi бярвеністай агароджай, пабудавалі ўязную браму, вартавыя вежы і — васьмікутную вежу-данжон, галоўны абарончы аб’ект былога замка. Цяпер жыхары і госці горада могуць лепш зразумець, што ўяўляў сабой старажытны Мсціслаў да таго, як быў знішчаны ў XVII стагоддзі ў час баявых дзеянняў. У вежы-данжоне размясціўся музей, а побач з ім яшчэ адзін унікалы гістарычны аб’ект — фрагмент былой гардской драўлянай маставой XI—XII стагоддзяў і экспанаты, знойдзеныя ў выніку нядаўнiх раскопак на Замкавай гары.

Фестываль сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст», правядзенне якога ў Мсціславе ўжо стала традыцыяй, у мінулым годзе ў новых гістарычных інтэр’ерах набыў асаблівае гучанне. На Замкавай гары прайшоў не толькі рыцарскі турнір, але i канцэрт сярэднявечнай музыкі, адбыліся лазер- і фаер-шоу. Можна не сумнявацца, што старажытны дзядзінец, які зноў вярнулі дажыцця, натхніць мсціслаўцаў яшчэ не на адзін цікавы праект.

Народная «Жытніца»

Асаблівая ўвага на працягу ўсяго мінулага года надавалася на Магілёўшчыне захаванню, развіццю і папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры. Лепшыя ўзоры народнай творчасці, абрадаў, промыслаў былі шырока прадстаўлены на шматлікіх выставах, кірмашах, канцэртах, фестывалях. Гэтаму спрыяў багаты патэнцыял вобласці, дзе дзейнічаюць 15 калектываў са званнем «заслужаны» і болын за 470 са званнямі «ўзорны» і «народны». Дванаццаць аб’ектаў з Магілёўшчыны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У іх ліку — песні традыцыйнага вясельнага абраду вёскі Клін Хоцімскага раёна, абрад «Варвараўская свечка» в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна, тэхналогія вырабу беларускіх драўляных музычных інструментаў майстрам А. Харкевічам з в. Ваўканосава Круглянскага раёна і іншыя. Дарэчы, майстэрства дрыбінскіх шапавалаў, якія валодаюць унікальнай тэхналогіяй стварэння вырабаў з авечай воўны, лічыцца адным з галоўных прэтэндэнтаў на ўключэнне ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Юбілейным стаў Год культуры для заслужанага аматарскага калектыву ансамбля народнай музыкі і песні «Жытніца». Яму споўнілася 25 гадоў. За тэты час народны калектыў з вёскі Арэхаўка Клічаўскага раёна падараваў сваім гледачам болын за сто песень, а геаграфія яго выступленняў ахапіла самыя розныя населеныя пункты не толькі Беларусі, але і краін замежжа — Расіі, Украіны, Полынчы, Малдовы, Латвіі, Эстоніі, Аўстрыі, Румыніі, Швейцарыі.

— Падтрымку і цікавасць да нашай творчай дзейнасці мы адчуваем заўсёды, і ўжо тое, што наш, па сутнасці, звычайны сельскі калектыў аб’ездзіў столькі краін свету, гаворыць само за сябе, — расказвае заснавальнік ансамбля «Жытніца» Уладзімір Ваакс. — Аднак Год культуры быў асабліва цікавы на творчыя падзеі і ўражанні. Уліку самых яркіх я назваў бы ўдзел у свяце «Купалле» ў Александрыі, абласным фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016», справаздачным канцэрце Магілёўшчыны па выніках Года культуры, а таксама польскім рэгіянальным фестывалі «Вясновы Пікнік Фолк». I вядома ж, асаблівай старонкай у культурным календары стаў канцэрт, прысвечаны 25-годдзю нашага калектыву. Мы пастараліся паказадь усё лепшае, што было напрацавана за гэтыя гады. Праграму прадставілі цікавую і разнапланавую, каб наш глядач змог і падумаць, і пасумаваць, і павесяліцца, каб былі закрануты ўсе струны душы.

Прыемным вынікам года для ансамбля стала і нараджэнне новых песень, такіх як «Клічаў-гарадок» і «Рана ў полі». Яны аб тым, што блізка сэрцу кожнага беларуса, які шчыра любіць сваю радзіму, сям’ю і тую задушэўную песню, якую пакінулі нам продкі. I ад якой, дзякуючы такім ансамблям, як «Жытніца», публіка не раз атрымала асалоду ў Год культуры.

***

Год культуры завяршыўся, саступіўшы месца новаму — Году навукі. Але можна не сумнявацца, што творчага імпульсу, які ён надаў самым розным галінам культуры на Магілёўшчыне, хопіць яшчэ надоўга. Тым больш, што і тэты год для вобласці асаблівы — «Культурнай сталіцай — 2017» абраны горад Бабруйск.