Мiхайлаў, У. Сябры збiраюцца разам / Уладзiмiр Мiхайлаў // Беларусь. — 2017. — №1. — С. 30-35.
Што такое інклюзія? Ці дасягнула Беларусь Мэт устойлівага развіцця? Як пераадолець бар’еры на шляху да дасягнення роўнасці ўсіх уразлівых труп насельніцтва? Адказаць на гэтыя няпростыя пытанні імкнуліся арганізатары і ўдзельнікі рэгіянальнай кампаніі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Інклюзіўная Беларусь». У мінулым, снежаньскім нумары часопіса ўжо была публікацыя на гэтую тэму. Мы расказвалі, як удзельнікі кампаніі «Інклюзіўная Беларусь» праехалі з Мінска па абласных цэнтрах Брэста і Гродна. Сёння — працяг маршруту: Гомель — Магілёў — Віцебск.
Трэці горад на шляху
Гомель стаў трэцім горадам Беларуси які падключыўся да правядзення рэгіянальнай кампаніі “Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ўбаку ў дасягненні Мэтустойлівага развіцця”. Мерапрыемствы кампаніі прайшлі на розных пляцоўках абласнога цэнтра, асноўнай з якіх стаў Гарадскі цэнтр культуры, дзе адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця з удзелам прадстаўнікоў агенцтваў сістэмы ААН і мясцовых органаў улады.
“Устойлівае развіццё — тэта той арыенцір, тая перспектыва, да якіх рухаецца чалавецтва, — сказаў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця кампаніі намеснік старшыні Го мельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. — Мы рады, што праз год пасля кампаніі “Экспрэс ААН-70”, у Гомелі зноў сабраліся міжнародныя эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый, каб абмеркаваць адну з важнейшых Мэт устойлівага развіцця”.
Г этую думку пра доўжыў Кіраўнік Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Зейнал Гаджыеў: “Правядзенне кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” з’яўляецца лагічным працягам місіі “Экспрэс ААН-70” і падкрэслівае нашу прыхільнасць Мэтам устойлівага развіцця, якія сёння мы ажыццяўляем на практыцы”.
Прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан Іў Бушардзі адзначыў, што Гомельская вобласць падпала пад вялікі ўплыў крызісу бежанцаў з Украіны і Сірыі і стала выдатным прыкладам беларускай гасціннасці ў адносінах да перамешчаных асоб. “Наведайце мерапрыемствы кампаніі, паглядзіце выставу і падумайце, як інклюзія можа ратаваць чалавечыя жыцці”, — сказаў Жан Іў Бушардзі.
У рамках кампаніі Праграма развіцця ААН сумесна з партнёрам! традыцыйна шырока гірадставіла вынікі сваёй дзейнасці па дасягненні краінай Мэт устойлівага развіцця да 2030 года з асаблівыМ акцэнтам на Мэту №10.
Сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых дасле-
даванняў праект ПРААН “Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь” правёў семінар для прадстаўнікоў рэгіянальных органаў улады, дзе былі прадстаўлены лепшыя міжнародныя практыкі па ўкараненні прынцыпаў інклюзіі ў дзяржаўную службу, якая ў большай ступені будзе рэагаваць на існуючыя патрэбы насельніцтва.
У Гомельскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы адбылося некалькі мерапрыемстваў на тэму пабудовы інклюзіўнага грамадства. Прэс-клуб па пытаннях стварэння безбар’ернага асяроддзя быў прысвечаны вызначэнню ролі медыя ў трансфармацыі гарадскога асяроддзя і грамадскай свядомасці насустрач уразлівым трупам людзей, а таксама магчымасці фарміравання іх пазітыўнага вобраза праз СМІ.
Вэбінар “Адукацыя — інклюзія — устойлівае развіццё: досвед і рэсурсы ўзаемадзеяння ў рэгіёнах” сабраў за круглым сталом прадстаўнікоў адукацыйных устаноў Гомеля і Гомельскай вобласці, а таксама вучняў і настаўнікаў гімназіі №19 г. Мінска.
Удзельнікі сустрэчы дзяліліся назапашаным досведам і прыкладамі сваіх інклюзіўных адукацыйных практык. Першы “А” клас сярэдняй школы №5 Гомеля стаў адным з сямі экспериментальных інклюзіўных класаў, дзе разам са здаровымі дзецьмі вучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. А госці з Мінска прадставілі шэраг сацыяльных праектаў, ініцыяваных і створаных навучэнцамі.
Спартыўная частка кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” у Гомелі была прадстаўлена сумесным мерапрыемствам ПРААН і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Цэнтрам інклюзіўнага спорту і пашырэння здаровага ладу жыцця стаў Ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС. Выхаванцы ліцэя і навучэнцы з парушэннямі слыху са школы №70 Го
меля змагаліся ў розных эстафетах, міні-чэмпіянаце па тэнісе ўсляпую, перацягванні каната. Свае сілы маладыя людзі таксама выпрабавалі ў басейне. Інструктаваў юных плыўцоў Уладзімір Ізотаў, які выйграў залаты медаль на Параалімпійскіх гульнях2016 у Рыа-дэ-Жанейра.
У рамках кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” была праведзена сустрэча-дыялог грамадзянскага грамадства па ўдзеле ў рабоце Краінавага каардынацыйнага камітэта па ўзаемадзеянні з Глабальным фондам для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прафілактычныя праграмы па ВІЧ і сухотах, якія будуць падтрыманы са сродкаў Глабальнага фонду. Адбылася дыскусія аб ролі прадстаўнікоў грамадзянскага грамадства ў фарміраванні і падтрыманні прыхільнасці да лячэння ВІЧ-інфекцыі і туберкулёзу.
Экспазіцыя праекта ЕС-ПРААН “Развіццё на мясцовым узроўні” расказала пра ініцыятывы, якія рэалізуюцца ў Гомельскай вобласці. У прыватнасці, мясцовая ініцыятыва “Сувеніры Лоеўскага краю” аказвае садзейнічанне ў працаўладкаванні маладых людзей з інваліднасцю ва ўзросце ад 18 да 31 года. Ініцыятыва “Мы выбіраем жыццё” матывуе маладых людзей да вядзення здаровага ладу жыцця і адмове ад прымянення псіхаактыўных рэчываў. А тыя, хто ўжо трапіў у нарказалежнасць, атры-
мліваюць дапамогу ў пошуку магчымых шляхоў выхаду з яе.
На экспазіцыі, прадстаўленай Беларускім дзіцячым хоспісам, можна было навучыцца майстраваць з паперы буслоў шчасця, а галоўнае прыняць удзел у дабрачыннай кампаніі #БуселДом і ўнесці ахвяраванне для пабудовы летняга доміка для валанцёраў у летнім цэнтры хоспіса.
Зрабіць ахвяраванні для Беларускага дзіцячага хоспіса можна было і на вячэрнім інклюзіўным канцэрце, якім завяршалася насычаная праграма кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” у Гомелі. Гледачоў усхвалявала выступление бежанца з Сірыі Махера, які звярнуўся да залы з чуллівай прамовай аб важнасці кампаніі “Інклюзіўная Беларусь”. Махер страціў на вайне сваіх родных і блізкіх, але здабыў новы дом і новае жыццё ў Беларусь
У канцэрце прынялі ўдзел Саша Нема, UZARI, хор кінашколы “Дзіцячы кінапрадакшн”, Гомельскі духавы аркестр пагранічных сіл Рэспублікі Беларусь.
Магілёў прыняў эстафету
2 снежня ўдзельнікі кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” наведалі абласны цэнтр Магілёў. Гарадскі Лядовы палац стаў цэнтральнай пляцоўкай мерапрыемстваў.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця магілёўскай часткі кампаніі прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка, намеснік прадстаўніка Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Алена Касько, Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар.
ПРААН сумесна з партнёрамі прадставіла магілёўцам насычаную і разнастайную праграму мерапрыемстваў, прысвечаную дасягненню краінай Мэт устойлівага развіцця — 2030 з асаблівым акцэнтам на Мэту №10 (памяншэнне няроўнасці). Наведвальнікам было прапанавана азнаёміцца з актуальнымі напрамкамі дзейнасці ПРААН у рамках выставы праектаў і ініцыятыў, а таксама задаць пытанні спецыялістам і экспертам праектаў ПРААН. Праверыць веды на тэму Мэт устойлівага развіцця і атрымаць прызы з сімволікай арганізацыі можна было падчас серыі тэматычных віктарын, якія вёў вядомы беларускі шоўмен Яўген Булка.
Тэма пашырэння здаровага ладу жыцця стала візітнай карткай “Інклюзіўнай Беларусі” ў Магілёве. Знамянальнай падзеяй дня ў гэтым плане стала цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў І-га конкурсу мясцовых ініцыятыў па пашырэнні здаровага ладу жыцця і прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў. Конкурс праходзіў у рамках новай маштабнай ініцыятывы “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, пашырэнне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь”, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, САЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У рамках дыскусіі прэс-клуба рэгіянальных СМІ “Безбар’ернае асяроддзе: медыйны ракурс” прадстаўнікі 16 медыярэсурсаў Магілёва і вобласці абмеркавалі ролю сучасных СМІ ў фарміраванні безбар’ернага асяроддзя і грамадства роўных магчымасцяў. Удзельнікі пасяджэння адзначылі першарадную важнасць пераадолення, акрамя фізічных, таксама псіхалагічных бар’ераў чалавека і грамадства для паўнацэннай рэалізацыі правоў і магчымасцяў людзей з інваліднасцю. 3 прывітальным словам да ўдзельнікаў прэс-клуба звярнуўся Алег Пішчанка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама. Ён нагадаў удзельнікам сустрэчы аб падпісанні і ратыфікацыі Беларуссю Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў кастрычніку гэтага года і задаў напрамак дыскусіі: “Мы ўсе разумеем, што ратыфікацыя названай Канвенцыі не азначае, што жыццё людзей з інваліднасцю зменіцца ў адно імгненне. Сёння перад намі стаіць задача абмеркаваць ролю СМІ ва ўключэнні людзей у актыўнае сацыяльнае жыццё”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Праграма развіцця ААН, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікаў круглы стол па Мэтах устойлівага развіцця, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады і ўразлівых труп, а таксама эксперты ПРААН. Абмяркоўваліся пытанні пра больш цеснае супрацоўніцтва для вырашэння праблем у сацыяльнай сферы вобласці. Спецыяльным госцем круглага стала стаў Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар, які падзяліўся з удзельнікамі досведам Германіі ў памяншэнні няроўнасці ў грамадстве.
Каля 40 жанчын — кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і банкаў вобласці — селі за “парты” “Школы жаночага лідарства”, каб абмеркаваць пытанні гендарнай роўнасці і яе ўплыву на са-
цыяльнае і эканамічнае развіццё грамадства. “Школа” ў вобласці таксама арганізавана сумесна з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз жанчын”.
Адметнай асаблівасцю інклюзіўнай праграмы ПРААН у Магілёве стала экскурсія на першы ў абласным цэнтры жылы шматпавярховы энергаэфектыўны дом другога пакалення. У экскурсіі прынялі ўдзел будучыя жыхары энергаэфектыўнага дома, якія з цікавасцю даведаліся
пра ўсе высокатэхналагічныя сакрэты іх будучага жылля.
Аляксандр Грабянькоў, кіраўнік праекта ПРААН-ГЭФ “Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь”, расказаў будучым уласнікам пра найноўшыя энергаэфектыўныя тэхналогіі, выкарыстаныя пры будаўніцтве, і пазнаёміў з асаблівасцямі іх эксплуатацыі. Асноўнае пытанне, якое хвалявала большасць экскурсантаў, — наколькі моцна “пахудзеюць” іх жыроўкі за электрычнасць і ацяпленне. А маленькіх жыхароў арганізатары парадавалі падарункамі — настольнай гульнёй “Энергаполіс”, якая ў цікавай і зразумелай для дзіцяці манеры тлумачыць прынцыпы энергазберажэння. Гульня распрацавана яшчэ адным “энергаэфектыўным” праектам ПРААН — “Распрацоўка інтэграванага падыходу да пашырэння праграмы па энергазберажэнні”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Завяршыўся дзень кампаніі ў Магілёве інклюзіўным канцэртам у Палацы культуры вобласці. У зале быў поўны аншлаг: паслухаць папулярных беларускіх выканаўцаў, а таксама адкрыць для сябе новыя таленты і іх жыццёвыя гісторыі прыйшло больш за 1000 чалавек. У канцэрце прынялі ўдзел беларускі і расійскі R’n’B выканаўца Макс Лорэнс, спявак і шоўмен Дзядзя Ваня, віртуоз-баяніст Віталь Варанко, хор Беларускага медыцынскага ўніверсітэта “ДАМІНАНТА”.
Віцебск сустракаў гасцінна
Віцебск апошнім з абласных цэнтраў сустрэў рэгіянальную кампанію “Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ўбаку ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця”. Асноўнай пляцоўкай правядзення тут болыпасці мерапрыемстваў стала Канцэртная зала “Віцебск”, куды раніцай 6 снежня прыбыў караван аўтобусаў кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” з удзельнікамі і гасцямі з іншых гарадоў Беларусі і з-за мяжы. Па традыцыі адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця кампаніі і падпісання дэкларацыі прыхільнасці да Мэты ўстойлівага развіцця №10 з удзелам старшыні Віцебскага абласнога саве-
та дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева, намесніка Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Кацярыны Панікловай і кіраўніка офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыра Бердыклычава.
У фае Канцэртнай залы “Віцебск” былі разгорнуты выставы агенцтваў сістэмы ААН, грамадскіх аб’яднанняў, мясцовых ініцыятыў і пасольстваў Ізраіля, Палесціны і Швейцарскага Чырвонага Крыжа. Усе выставы былі прысвечаны пытанням роўных правоў і магчымасцяў, уключэння ў працэсы развіцця грамадства ўсіх людзей незалежна ад узросту, полу, этнічнай прыналежнасці, рэлігіі, паходжання.
“Кампанія “Інклюзіўная Беларусь” унікальная, таму што тэта адзіная
кампанія, якую запусціла Праграма развіцця ААН у рэгіёне для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. У прыватнасці, акцэнтуецца ўвага на тым, як Беларусь працуе з праблемамі сацыяльнай няроўнасці і высвечвае самыя лепшыя практыкі, якія ёсць у краіны ў гэтай сферы”, — заявіла, выступаючы перад журналістамі, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі Кацярына Паніклова. Яна адзначыла, што падчас наведванняў Віцебскай вобласці агенцтвы сістэмы ААН праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і грамадскіх арганізацый, каб лепш даведацца пра хвалюючыя іх праблемы.
Праграма мерапрыемстваў у Віцебску ўключала ў сябе семінар па пытаннях інтэграванага мытнага цэнтра прадастаўлення паслуг, пасяджэнне прэс-клуба рэгіянальных СМІ, паказ фільмаў з праграмы Фестывалю фільмаў “Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць”, інклюзіўны паказ мод, а таксама майстар-клас па вырабе штучных гнездзішчаў для соў і майстар-клас па вырабе паштовак.
Пытанні развіцця лідарскіх якасцяў у прадстаўніц прыгожага полу Віцебскай вобласці можна было абмеркаваць у “Школе лідарства для жанчын”. Пытанні інклюзіі таксама абмяркоўваліся на круглым стале з адміністрацыяй вобласці, прадстаўнікамі агенцтваў сістэмы ААН, дыпламатычнага корпуса і грамадскіх аб’яднанняў.