Шур, В. Iмгенне i вечнасць : штрыхi да творчага партрэта Васiля Рагаўцова / Васiль Шур // Роднае слова. — 2017. — №1. — С. 32-34.
Таленавітага вучонага-педагога, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, прафесара, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта Васіля Іванавіча Рагаўцова (4.01.1952 14.03.2016) ведалі, бадай, ва ўсіх навучальных установах нашай краіны як аўтара шматлікіх арыгінальных падручнікаў, манаграфій, паэтычных зборнікаў, артыкулаў. Вялікім быў яго аўтарытэт і ў навуковых колах. Ён быў з кагорты людзей, апантаных працаю, навукаю, любоўю да Беларусі, яе мовы, культуры, якія з вялікай павагай ставяцца і да культуры, мовы суседніх народаў. В. Рагаўцоў меў сяброў сярод рускіх, украінскіх, польскіх лінгвістаў і паэтаў, а сведчанне таму шматлікія рэцэнзіі і іншыя публікацыі пра яго творчасць, змешчаныя ў беларускіх і замежных часопісах, навуковых і метадычных зборніках.
Шмат гадоў таму, калі Васіль Рагаўцоў паступаў на філалагічны факультэт Мазырскага педінстытута, я прымаў уступныя экзамены. 3 той пары і запомніўся мне тэты таленавіты чалавек: пры здачы экзамену па беларускай мове і літаратуры абітурыент Рагаўцоў тэарэтычныя выкладкі ілюстраваў прыкладамі са сваіх (тады яшчэ не апублікаваных) вершаў: Жывых / да скону вучыцъ жыццё. /1 на гэтай пуцявіне / залацінкі-імгненні / чалавечага шчасця. / А для тых, / хто сыходзіць за долягляд, / мімалётнае, плыннае / зліваецца з вечнасцю. / Як і яны самі.
Яго паэзія свежая і вобразная. Творца, Hiбы адчуваючы, што век зямны не бясконцы, быў скіраваны на спрадвечныя каштоўнасці: любоў, дабрыню, высакароднасць, самаахвярнасць… Яго пяру належаць некалькі высокамастацкіх зборнікаў, у тым ліку “Сутонне”, “Долягляд”, “Адмыслоўцы” “На роскрыжы дарог”, “Імгненне і Вечнасць” і інш.
Кніжка “Адмыслоўцы” разлічана на маленькага чытача, які спазнае таямніцы роднага слова. Творы ў ёй прасякнуты шчырасцю, зычлівасцю, спагадай і любоўю да роднай зямлі, мовы бацькоў. У вершах многа таго, што абуджае цікавасць да спасціжэння рэчаіснасці, да чаго найчасцей прагна імкнецца дзіця, спазнаючы праз словы, апісанні безліч невядомых яму таямніц. Вершы багатыя на займальнае выяўленне семантыкі роднага слова, абыгрыванне блізкіх або аднолькавых па гучанні моўных адзінак. Так, значная частка вершаў-мініяцюр у зборніку пабудавана з выкарыстаннем такой стылістычнай фігуры, як каламбур, калі бяруцца дзве і болын сугучныя лексічныя адзінкі (амонімы і блізкагучныя словы), у выніку чаі’о ўзнікае спецыфічная гульня слоў, ствараецца дасціпнасць, павышаная ўвага да зарыфмаваных радкоў: Я для птушачкі аўсянкі/ Кашкі навару аўсянкі. / Вечарочкам мне аўсянка / Праспявае калыханку [2, с. 7]; -Мамка, нешта ў хаце душна. / Адчыню я зараз юшку. / Юшку? / Ведай, мой сыночак: / Гэта з чыгуну кружочак. / Зачыняюцъ юшкай комін, / Каб цяплей было ў доме. / А яшчэ ёсцъ юшка отрава. / Рыба зрознаю прыправай… [2, с. 25]. Праз мастацкае апісанне рэалій маленькаму чытачу ў вершаваных радках даступна даецца азначэнне слоў, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне, і своеасаблівы каментар да іх.
Умела і пераканальна аўтар вершаў тлумачыць мнагазначныя словы, а таксама словыамонімы, выкарыстоўваючы агульнавядомыя прыказкі, апісальныя выразы: Выўжо ведаеце, дзеткі, / Колькі слоў “каса”у нашай мове. / Ну, а зараз паспрабуйце / Скласці сказы з словами / Можна нам? Мы ўжо гатовы. / Калі ласка, Грыша. / Косіць каса, / Пакуль раса. / Слухаем цябе, Францішка. / Пясчаная каса / Вузкая на рэчцы паласа. / Што сказаць нам хоча Miша? / Каса дзявочая краса… [2, с. 10].
Паэт цікава распавядае маленькаму чытачу пра беларускія назвы месяцаў. Для гэтага ён умела персаніфікуе, па-свойму ажыўляе з’явы, прадметы, надзяляе іх чалавечымі якасцямі, а таксама супастаўляе ў кантэксце роднасныя словы і такім чынам лаканічна і займальна адказвае, чаму людзі выбралі ў якасці назваў пэўныя гаваркія словы: Студзень студзіць вокны, дзверы / Подыхам мяцеліц. / Завывав люты зверам / Аж дрыжыць аселіца. / Сакавік з гаючым сокам, / 3 сонечнаю ласкай. / Красавік… I на ўзлобках / Зацвітаюць краскі. / Луг вітае першатравы. / Травенъ… Час маёвы. / Чэрвень пчол выводзіць спраўна / На nanac мядовы… [2, с. 18].
Як вядома, пісаць для дзяцей болын складана, чым для дарослых, але В. Рагаўцоў знаходзіць спосабы ўмелага і арыгінальнага выкарыстання слова, каб зацікавіць маленькага чытача і абудзіць павагу да агульначалавечых каштоўнасцей, запрасіць яго ў суразмоўцы.
Зборнік “На роскрыжы дарог” арыентаваны пераважна на чытача-інтэлектуала, які ўсведамляе жыццё ў яго шматаблічнасці і складанасці, прасякнуты клопатам і роздумам пра супярэчлівасці нашай рэчаіснасці. Адметнасць гэтай кнігі трапныя, вывераныя жыццёвым вопытам, часам нечаканыя аўтарскія абагульненні, якія вызначаюцца лаканізмам, змястоўнасцю. У такіх скандэнсаваных выказваннях, што нагадваюць афарызмы, выразна дамінуе філасафічная напоўненасць, прысутнічае мастацкая завершанасць, глыбокая думка. Паэтычныя набыткі В. Рагаўцова аналізавалі А. Марціновіч, I. Штэйнер, К. Камейша і інш. Так, К. Камейша напісаў кароткую прадмову да гэтага зборніка, у якой адзначыў, што сама назва “На роскрыжы дарог” дае падставы да разваг над праблемамі жыцця. “Жыццё чалавечае, па сутнасці, кароткае, як імгненне. Але і гэтае імгненне кожны пражывае па-свойму: адзін сумленна, іншы хітруючы, адзін плённа, з вымогай сіл, іншы — абы дзень пражыць. Вельмі складаная, нярэдка нават невытлумачальная, філасофія жыцця” [1, с. 3]. Ужо ў першых зборніках выяўляецца адметнасць творчасці В. Рагаўцова дасканала валодаць паэтычным словам, ствараць пераканальна-запамінальныя малюнкі, “пісаць афарыстычна” (А. Марціновіч): I радасць / не сагрэе нішчымную душу. / Якружа ў вазоне / сваім пустацветам; Любіць / можна і Розумам. / А кахаюцъ / толькі Душою. Безумоўна, стварэнне афарызмаў патрабуе вялікіх намаганняў, ведаў, таленту, духоўнасці, што падкрэслівалі даследчыкі пры аналізе такіх выслоўяў.
У названым зборніку можна выявіць значную колькасць вершаваных твораў, якія цалкам складаюцца з афарыстычных выслоўяў. Як вядома, арыгінальнасць такіх адзінак дасягаецца ўмелым выкарыстаннем у абмежаваным кантэксце самых розных тропаў і стылістычных фігур, калі словы і выразы ўжываюцца найчасцей з пераносным значэннем для дасягнення найбольшай мастацкай выразнасці, лагічнасці і пераканальнасці. Праілюструем сказанае радкамі з вершаў: Хто не забыўся / на мінуўшчыну, / той беражэ і будучыню [1, с. 22]; Спыталіся ў заможніка: / “Што цяжэй: / нарадзіцца ці памерці?”/1 той адказаў: / “Жыць” [1, с. 35]; Нараджацца, / як і паміраць, / можна аднойчы, / а здраджваць — /усёжыццё [1, с. 38]; Жыццё -1 не вяроўка: / не надточыш. / А падкараціць яго — / проста [1, с. 53]; Сумлення, як і зайздрасці, / не купіш і не пазычыш. / Яго можна толькі / размяняць [1, с. 40]; Многія і на волі — / нявольнікі. / Чужой Душы [1, с. 41]; Б’ецца посуд -1 на шчасце. / А б’юцъ — / на разлад [1, с. 43]; Вялікія творцы/ яшчэ болъшыя / сваей адсутнасцю [1, с. 48]; Быў бедны — / спачувалі, / Стаў заможны — / зайздросцяць. /1 ўсё тыя ж [1, с. 53]; Грэшныя моляцца / рукою, / а святыя — / і душою [1, с. 66];
Ці можна быцъ / тройчы святым? / А Героем — / можна [1, с. 73]; Радавацца — /яшчэ незначыць/ быцъ шчаслівым. / Бо шчасце — / гэта радасць, / зведанаяў пакутах [1, с. 82]; Шчаслівыя, / каго чакаюцъ. / А яшчэ болей / шчаслівыя тыя, / каму ёсць каго / чакаць [1, с. 83]; Разумнымі нараджаюцца, / мудрымі становяцца, / а дурнем — / можна і прыкінуцца [1, с. 106]; Ніколі не стане/ блізкім чужое, / калі счужынела / свае [1, с. 110]; Спакутаваная душа / лечыцца дабрынёю, / а грэшная — / пакутамі [1, с. 111]; Выгнаннікі / чужой душы… / А яшчэ жахлівей, / калі — сваёй [1, с. 111].
Паэт часам пашырае агульны сэнс вядомых выслоўяў: Кажуць, / перад Богам усе роўныя. / Як шкада — / не на гэтым свеце [1, с. 16]; Людзей слухай, / а свойрозум май… /Бо без чужога розуму / пражывеш, / а без свайго — / гора нажывеш [1, с. 13]. Некаторыя прыказкі, афарызмы В. Рагаўцоў мэтанакіравана перайначвае, укладваючы ў іх крыху іншы або новы сэнс: Жыццё пражыцъ — / і поле перайсці, / парослае хвашчом; / і лес, / напоўнены трывожным шчэбетам / птушыным; / і луг, / някошаны які ўжо год… / Цяжэй за ўсё прайсці / цераз сябе самога. / I быцъ / шчаслівым [1, с. 25]; 3 песняю / лягчэй жыць. / Толькі не заўсёды / яе лёгка / спявацъ [1, с. 25]; I багатыя / плачуць. / Нярэдка — / слязьмі бедных [1, с. 29]; Нельга ўвайсці / ў адну раку двойчы. / А мне — удалося. / У раку маленства. / У мроях [1, с. 37]; Пакутуюцъ / і ад вялікага розуму, / і ад малога. / А яшчэ горай — / калі яго няма [1, с. 18].
Да радкоў з твораў вядомых паэтаў аўтар дадае сваё разумение пастаўленай класікамі праблемы: “Беларусь, твой народ дачакаецца / Залацістага, яснага дня.. .7 Згадваюцца словы / яшчэ аднаго класіка: / “Товарищ, верь: взойдет она, / Заря пленительного счастья…»/1 чакаем, і верым… [1, с. 45]; Лятуць апантаныя коні… /1 іх не суняць, і не скуць. / Ад цокату стукае ў скронях… / Куды ж яны зноўку лятуць?! [1, с. 52]. Пытанне ў канцы гэтых радкоў, насычаных інтэртэкстуальным зместам, хутчэй за ўсё, рытарычнае не толькі для М. Багдановіча, што напісаў знакамітую “Пагоню”, але і для ўсіх нас, бо ўжо некалькі стагоддзяў “Усё лятуць і лятуць тыя коні, / Срэбнай збруяй далёка грымяць…” Адказу няма! Не можа адказаць на гэтае пытанне і Васіль Рагаўцоў, паэзія якога надзвычай заглыблена ў філасофію, а таму і мы ўсё “чакаем і верым”, бо “з накутаю / цягнемся зноў / да вытокаў сваіх, / каранёў. / Як вандроўнік / з нялёгкай дарогг / дамоў” [1, с. 19]. Паэтычнымі абагульненнямі, у шэрагу выпадкаў прэцэдэнтнымі выказваннямі, насычанымі глыбокім інтэлектуальным і інтэртэкстуальным зместам, Васіль Рагаўцоў творча ўзбагаціў і прадоўжыў беларускую афарыстычную традыцыю ў паэзіі.
Асобна трэба гаварыць пра вялікі ўнёсак прафесара В. Рагаўцова ва ўсходнеславянскае мовазнаўства. Абсяг яго навуковых інтарэсаў уражвае: мова беларускай мастацкай літаратуры, сучасная беларуская і руская мовы (сінтаксіс), методыка выкладання беларускай мовы, лексікаграфія (беларуская дыялектная анамастыка, беларуская тэрмінаграфія), тэарэтычнае мовазнаўства. Яму належыць комплекс навучальных дапаможнікаў для настаўнікаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ Беларусі па тэорыі мовы. Ён аўтар манаграфіі “Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматурги” (2002), навучальных дапаможнікаў “Сінтаксіс беларускай і рускай моў: дыскусійныя пытанні” (2001), “Уводзіны ў мовазнаўства” (2004), “Гісторыя мовазнаўства” (2005), “Агульнае мовазнаўства” (2006), “Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства” (1989, 2-е выд. “Уводзіны ў мовазнаўства: практыкум”, 2003), “Уводзіны ў мовазнаўства: заданні для самастойнай работы” (1992), “Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства”(2001), “Агульнае мовазнаўства: практыкум” (2007), “Агульнае мовазнаўства: заданні для тэставага кантролю” (2009), “Метады даследавання мовы” (ч. 1-2; 2011, 2012), слоўнікі “Мовы свету: энцыклапедычны даведнік” (2009), “Слоўнік пра камічнае: мовазнаўчы аспект” (2010), суаўтар кніг: “Уводзіны ў мовазнаўства” (1987), “Моўны разбор у ВНУ і ў школе: схемы, узоры, заданні” (1998), “Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні” (1998), “Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны” (2000), “Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны” (2004), “Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова: агульнае і славянскае мовазнаўства (1930 — 2001)” (2002) і інш.
Лексікаграфія займала значнае месца ў навуковай дзейнасці В. Рагаўцова. Ён аўтар унікальнага ў беларускім мовазнаўстве энцыклапедычнага даведніка “Мовы свету” (Магілёў, 2009), у якім даюцца звесткі пра 400 распаўсюджаных моў, болып як 150 сем’яў і груп моў. Змяшчаецца інфармацыя пра прыблізную колькасць моўнікаў, прыналежнасць мовы да той ці іншай сям’і або групы моў, тэрыторыю пашырэння, асаблівасці гукавога ладу, граматыкі, лексікі, пра час з’яўлення пісьмовасці, старажытныя пісьмовыя помнікі, сацыяльны статус (афіцыйная / дзяржаўная мова, мова міжэтнічных або побытавых зносін і да т. п.), ступень даследаванасці і гісторыю вывучэння кожнай з моў.
Да апошняга часу ў беларускім мовазнаўстве не было спецыяльных абагульняльных прац, манаграфій, у якіх былі б максімальна поўна выяўлены і сістэмна прааналізаваны вербальный сродкі стварэння камічнага эфекту ў творах беларускай драматурги. I гэтую глабальную праблему паспяхова вырашыў В. Рагаўцоў, апублікаваўшы манаграфіі “Вербальныя сродкі камічнага ў беларускай драматургіі: канец XVI — пачатак XX ст.” (Магілёў, 2012) і “Вербальныя сродкі камічнага ў беларускай драматурги: 1920 — 1940 гады” (Гродна, 2015), а таксама спецыфічны і вельмі патрэбны не толькі філолагам “Слоўнік пра камічнае: мовазнаўчы аспект” (Магілёў, 2010). Манаграфіі прафесара В. Рагаўцова вызначаюцца глыбокім і тонкім аналізам шматлікіх моўных фактаў, выяўленых у творах, і іх абгрунтаванай інтэрпрэтацыяй. У працах даследчыка паслядоўна разгледжаны сінкрэтычныя сродкі выражэння камічнага (гіпербалізаваныя метаніміі, метафары, параўнанні), паказана роля актуалізатараў (вербальных і невербальных) у вызначэнні камічнай канатацыі моўных (маўленчых) адзінак, выяўлены шматлікія інтэнсіфікатары камічнай экспрэсіі, устаноўлена адметнасць выкарыстання вербальных сродкаў камічнага на розных этапах развіцця беларускай драматурги і інш. Тэта сведчыць пра манаграфіі В. Рагаўцова як унікальныя, наватарскія даследаванні, якія выкарыстоўваюцца і будуць выкарыстоўвацца не толькі выкладчыкамі ВНУ пры чытанні курсаў гісторыі беларускай літаратуры (драматурги), рыторыкі, стылістыкі беларускай мовы, але і пісьменнікамі, студэнтамі, настаўнікамі.
Прафесара Васіля Рагаўцова паважалі студэнты, настаўнікі, выкладчыкі-калегі. Яго навуковым кірауніком быў акадэмік М. Бірыла, які адразу з прыязнасцю паставіўся да дапытлівага аспіранта і пасля шчыра сябраваў з ім доўгія гады. Кафедрай, дзе пачаў працаваць учарашні аспірант, у розныя часы загадвалі вядомыя беларускія мовазнаўцы П. Юргелевіч (1894 — 1973), Р. Клюсаў (1916 — 1990), А. Юрэвіч (1911 — 1986), якія разам з вучнямі і калегамі выпрацавалі навуковыя і педагагічныя традыцыі, што былі пакладзены ў аснову магілёўскай лінгвістычнай школы, а Васіль Рагаўцоў творча ўзбагаціў яе ў розных накірунках.