Неизвестный Могилев: иди и смотри

   Комкова, А. Неизвестный Могилев: иди и смотри : [выставка фотографий из коллекции О. Лисовского] / Анастасия Комкова // Веснiк Магiлёва. — 2017. — 15 февраля. — С. 10. 

Вот уже больше двух недель в городском Выставочном зале необычно многолюдно. Открывшаяся здесь фотовыставка «Неизвестный Могилев», о которой мы уже рассказывали, затронула сердца тысяч неравнодушных горожан.

Научный сотрудник музея истории Могилева Ирина Трофимова рассказывает, что на необычную фотовыставку приходят посмотреть школьники, студенты, семьями, много пожилых людей, тех, кто видел страшные события войны воочию, пережил годы оккупации в городе. После осмотра экспозиции люди делятся своими воспоминаниями, рассказывают семейные подробности, часто плачут при виде исторических кадров. «Все это вызывает горечь и боль и у нас», — делится сотрудница музея.

Среди посетителей мы увидели женщину, которая с особым трепетом рассматривала каждую фотографию.

— Моя мама жила в Могилеве во время оккупации. Ей тогда было 16 лет, ее угоняли немцы на работу в Германию, уже привезли на вокзал, но в последний момент ее спасли. Я присматриваюсь к изображениям, особенно к женскими образам, с надеждой на то, что где-то на снимках увижу маму, наших родственников, но пока безрезультатно. Впечатления от выставки невероятно сильные: тяжело видеть разрушенный город и людское горе. Становится страшно от того, что немецкие сапожища топтали наш родной Могилев. Огромное спасибо Олегу Лисовскому, что дал возможность увидеть эти снимки, -открыла свою душу могилевчанка Наталья Васильевна.

Удалось поговорить и с очевидицей событий страшного потопа, который произошел на Дубровен-ке в 1942 году.

— Я пережила и видела все это собственными глазами. Когда произошел потоп на Дубровенке, мне было 12 лет. Наша семья жила в доме за кинотеатром «Чырвоная Зорка». Мой дедушка в то время жил на ул. Подгорной (тогда Большая Гражданская). В день разбушевавшейся страшной водной стихии как раз направлялась туда — бежит женщина нагая, подхожу ближе, слышу шум, вижу: люди стоят над рекой, и несутся льдины с водой, сносят дома, людей, животных. Большая вода смыла Быховский рынок со всеми, кто там находился. Мне тогда досталось от мамы. Это было страшно, очень много людей погибло. Видела я и ужасное повешение врачей на Советской площади, — дрожащим голосом делится воспоминаниями пожилая женщина.

Можно встретить на выставке и людей по-особому влюбленных в наш город — историков, краеведов, учителей истории, музейных работников, энтузиастов.

— С работой Олега Лисовского я знаком довольно давно, его фотографии использовались даже при оформлении нового подземного перехода. Хотелось бы подчеркнуть значимость личности самого Олега, молодого выходца из Могилева, который сейчас не живет в городе, но любит свой город и вносит бесценный вклад в его культуру и историю. Он собрал важный для людей исторический материал, который мы не смогли бы увидеть без его помощи. Коллекция его снимков дала возможность воспроизвести значительную часть событий трех лет оккупации. Его обширную историческую коллекцию, не только военного периода, можно увидеть в интернете, — поделился с нами после осмотра выставки могилевчанин Виталий Киреев.

Ежедневно пополняется и Книга отзывов. Мы приведем из нее лишь несколько записей:

— Выставка очень впечатлила. Так и хочется сказать: это надо не мертвым, это надо живым! Спасибо организаторам. Галина Дедкова

— Вельмі рады, што трапіў на такую цікавую выставу. Гэта выдатная магчымасць пабачыць гісторыю сваіх продкаў. Вялікі дзякуй. Архітэктар Мазоўка В. С.

Автор и идейный вдохновитель выставки «Неизвестный Могилев» Олег Лисовский не смог приехать на ее открытие. Но мы отправили по электронной почте «хранителю могилевской истории» несколько вопросов. Олег с удовольствием на них ответил.

— Алег, адкуль у вас такая цяга да гісторыі, і што стала штуршком да збору ваенных фотаздымкаў?

— Гiсторыяй горада я цікавіўся даўно. А 6 год таму адзін мой сябар папрасіў даслаць яму гістарычныя выявы Магілёва, што я калісьці сабраў з інтэрнэту. Здымкаў было шмат, каб дасылаць па мэйлу, i я вырашыў выставіць іх у вэб-альбом. 3 гэтага пачаўся мой праект. Хаця тады я нават не мог сабе ўявіць, якіх маштабаў ён дасягне.

Я стаў шукаць усе здымкі Магілёва, якія толькі маюцца ў інтэрнэце. Знойдзеныя файлы я апісваў, прывязваўда мясцовасці і выстаўляў у адкрытыя онлайн-альбомы. I праз нейкі час выпадкова даведаўся, што на інтэрнэт-аўкцыёнах прадаюць арыгіналы старых здымкаў. Вось тады і пачалася мая калекцыя арыгіналаў.

— 3 чаго ўсё пачалося, і якія пачуцці вы перажылі?

— Усё пачалося са здымка Савецкай плошчы 1941 г. Гэта быў першы з набытых мной здымкаў. Ён выклікаў хутчэй радасць, што раптам адкрылася магчымасць убачыць дагэтуль мала вядомы ракурс, магчымасць убачыць горад у яго ранейшым выглядзе. Ну і вядома, радаваў сам факт трымання ў руках арыгінальнага артэфакта, кавалачка гісторыі. Боль і гаркату выклікалі потым некаторыя здымкі, на якіх былі дакладна адлюстраваныя жудасныя падзеі акупацыі. Але большасць здымкаў паказваюць проста сам горад, вядома, са слядамі пажараў і разбурэнняў, але ж усё яшчэ той велічны, старажытны горад…

— Ці ёсць у вашай калекцыі гістарычна-каштоўныя фотаздымкі?

— Вядома, амаль кожны здымак нясе пэўную гістарычную каштоўнасць. Бо кожны новы ракурс нават вядомага месца паказвае новыя дэталі архітэктуры і гістарычнай планіровачнай структуры горада. Аднак некаторыя здымкі былі адкрыццём, бо ўпершыню адкрылі нашым вачам раней мала вядомыя куткі горада. Таксама вельмі каштоўнымі з’яўляюцца кадры патопа на Дубравенцы вясной 1942 г. Я зараз маю звыш 20 кадраў, зробленых падчас самой трагедыі і пасля яе. Яны добра адлюстроўваюць маштабы катастрофы і страты, якія яна прынесла гораду. Яшчэ мне выпадкова трапіліся некалькі кадраў з публічнага павешання падпольшчыкаў, і таксама кадры габрэяў магілёўскага гета на прымусовых працах. Гэтыя здымкі дакладна паказваюць, якой жудаснай была вайна і якія бесчалавечныя злачынствы дзейснілі акупанты супраць грамадзян.

— Сцвярджаюць, што вы ўсе фотаздымкі набываеце за свой кошт, ці не адбіваецца тэта на сямейным бюджэце?

— Здымкі я набываю за свае грошы. Хаця некалькі разоў, на самым пачатку, я шукаў памагатых, хто мог бы дапамагчы выкупіць даволі дарагія лоты. Сямейны бюджэт, на шчасце, не сільна губляе праз гэтае маё хоббі. Бо здымкі хаця і каштуюць падчас нямала, але трапляюцца не так часта. За 6 год я сабраў 470 здымкаў (калі лічыць толькі ваенныя, бо я таксама збіраю і іншыя выявы горада, ад гравюр 19 ст. да здымкаў пасляваеннага савецкага часу). У сярэднім кожны здымак абыходзіцца прыкладна ў 10 еўра. Часта даводзіцца набываць вялікую колькасць здымкаў ці цэлы альбом толькі каб атрымаць з іх нейкіх 5-10 магілёўскіх кадраў. Наогул на сённяшні дзень у маёй калекцыі маецца каля 2000 гістарычных выяў горада.

— Што будзе надалей з вашай калекцыяй, ці будзе яна папаўняцца новымі экспанатамі?

— Я працягваю збіраць усё, што звязана з гісторыяй горада. Гэта і ваенныя здымкі, і здымкі іншых часоў, гістарычныя газеты з артыкуламі пра Магілёў, кнігі і г.д. Таксама я перакладаю ўрыўкі з апісаннямі Магілёва і яго гісторыі са старажытных нямецкіх газет і хронік. Сярод іх было ўжо 2 буйных пераклада. «Дзіўныя паведамленні пра езуітаў Беларусі» (1785) была надрукаваная абмежаваным накладам у Музеі гісторыі Магілёва. «Мы марылі пра хлеб і мір» — успаміны палоннага немца пра вызваленне горада і жыццё ў магілёўскіх лагерах для ваеннапалонных — зараз рыхтуецца да выдання. Таксама рыхтую да выдання мой уласны гістарычна-прыгодніцкі раман: захапляльны, крыху містычны экшн на фоне сапраўдных гістарычных падзей нашага горада.

Дзякуй усім, хто ацаніў маю працу!

Мы также, от всех наших читателей, благодарим нашего земляка Олега Лисовского за бесценный подарок родному городу в год 750-летия со дня образования Могилева.