Мiхаiлу Уласенку — 80

   Мiхаiлу Уласенку — 80 : [магiлёўскi пiсьменнiк М. Уласенка] / падрыхтавалi А. Казека, В. Кунцэвiч // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 21 февраля. — С. 12.

Картинки по запросу Міхаіл Аляксандравіч УласенкаМіхаіл Аляксандравіч Уласенка нарадзіўся 10 лютага 1937 года ў вёсцы Юшкавічы Мсці-слаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Атрымаў прафесію журналіста, скончыўшы Вышэйшую партыйную школу. Працаваў літаратурным супрацоўнікам крычаўскай раённай газеты, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта, горацкай раённай газеты «Ленінскі шлях», уласным карэспандэнтам «Магілёўскай праўды». Зараз уласны карэспандэнт абласной газеты «Зямля і людзі». Яго вершы і іранічныя мініяцюры друкуюцца ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Вожык», у калектыўных выданнях Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова».

Міхаіл Уласенка — аўтар паэтычных зборнікаў «Мелочи жизни» (2005), «Базар житейской суеты» (2010), «Вершаплёт» (2016).

У сваіх мініяцюрах паэт закранае істотныя бакі нашага жыцця, з лёгкай іроніяй пазірае на розныя з’явы ў сацыяльнай, эканамічнай і культурней сферах грамадства. Акрамя мініяцюр, піша саты-рычныя вершы, паэмы, апавяданні, артыкулы на беларускай і рускай мовах.

Дробязі жыцця

За морам не без драм,
Хапае ў нас пакут…
Мы хочам жыць, як там,
Працуем жа — як тут.

* * *

Мабільнік наша моц і сіла,
3 ім шмат і радасці, і зла.
Мне з лесу цешча
пазваніла,
Яна у багну запаўзла.

* * *

Юбілейныя стасункі —
Вушы як не адарвуць.
I такія падарункі,

Што цябе перажывуць.

* * *

У жыцці мне шанцавала,
Але не змог пазбегнуць
зла…

Каб маладосць усё
спазнала,
Яна б і ў старасці змагла.

* * *

Багатым быў — купаўся
ў славе,

Радия любіла, землякі,
А як «прыладзіўся» на лаве,
Сябры пытаюць: «Хто такі?»
Плод забаронены —
салодкі,
А шлях да хабару кароткі,
I моцна хабарнікаў б’юць…
Ды што рабіць, калідаюць?!

* * *

У чыноўніцкай канторы
Работы — не абняць
вачыма;

У папяровым тонуць моры —
Даюць занятак чын
для чына.

* * *

Яму б за шкоднасць —
малака,

Бо працуе — не суняць:
Падседжвае лайдака,
Крэсла каб яго заняць.

* * *

Мудры той, хто робіць

чэсна.

Тут і мудрасць вам уся.
Увінцілі вас у крэсла —
Не выкручвайцеся.

* * *

Мы ўсе жывём сабе
ва ўгоду

3 жаданнем блізкім
дагадзіць,
I так спаскудзілі прыроду, 
то сорам літасці прасіць.

* * *

Ад смехацішчы да бяды
Хадзіць далёка і не трэба:
Паднёс ляжачаму вады —
Ён запрасіў віна і хлеба.

* * *

Свет дрэйфуе
На плытах падману,
Вось ія вам «Ліпу» паднясу:

Схапілі за руку «Таксікамана» —
Ён у пад’ездзе Нюхаў каўбасу.

* * *

Хто ў сталіцы нарадзіўся,
Той у вёску не хадок.
Рады я — перасяліўся

Ў новы аграгарадок.

* * *

Наперадзе нямерана
турбот,

Пражытае адорана
наварам;
А таму люблю я Новы год,
Што някепска захаваўся ў старым.