Пад кніжным парасонам

Зігуля, Н. Пад кніжным парасонам : У Магілеве працуе чытальня на свежым паветры/ Н. Зігуля // Звязда. — 2014. — 10 ліпеня. — С. 5.

На думку людзей, заклапочаных прапагандай чытання, справа не ў тым, што знікла цікавасць да кніг, а ў тым, што сама схема іх распаўсюджвання з’яўляецца архаічнай. У Магілёве пытаюцца ламаць стэрэатыпы. Чытальная зала ад Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса запрацавала проста ў Камсамольскім скверы. Пад чырвоным парасонам стаіць стол з часопісамі, а побач—металічная паліца з кніжкамі, у тым ліку і для буккросінгу.
Вось далучылася маладая мама з маленькім хлопчыкам. Малы разглядвае кніжку з малюнкамі, а маці зацікавіў часопіс для жанчын. Яшчэ адну чытачку прывабілі часопісы для аматараў хэнд-мэйда. Яна кажа, што займаецца рукадзеллем і ўсюды шукае новыя ідэі. Спыніў крок мужчына сярэдніх гадоў: яму вочы трапіў часопіс «Охота и рыбалка» Палез быў па грошы ў кішэню—і вельмі здзівіўся, што гэта не перасоўная крама, а чытальня ад бібліятэкі. Купіць нельга, затое можна прысесці на лаўку і пачытаць. Мужчына з гатоўнасцю запаўняе чытацкі фармуляр. Жыве ён зусім недалёка ад бібліятэкі, а вось яе паслугамі скарыстаўся ўпершыню. Выходзіць, ад чытальні пад адкрытым небам ёсць карысць.
—Летась праз нас прайшло каля 300 чалавек,—кажа загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Алена Астапават—Частка іх стала пастаяннымі чытачамі бібліятэкі. Некаторыя прыходзілі да нас нават у абед, сумяшчалі прыемнае з карысным.
Чытальная зала працуе ў скверы з 11.00 да 14.00 па чацвяргах і пятніцах. Кнігу за такі кароткі час, напэўна, і не паспееш адолець, але можна ўзяць літаратуру, якая прызначана для буккросінгу. Пакуль у наяўнасці дэтэктывы і класіка. Але «асартымент» пастаянна папаўняецца.
—Адна жанчьша прьносіць нам часопісы «Тайны зорак»—кажа загадчьцца чытальні—Яна выпісвае гэтае выданне, а калі прачытае, дзеліцца з нашымі чытачамі.
—Карысць ад працы на свежым паветры вялікая,—лічыць і бібліятэкар Марыя Сямёнава.—Да нас часта звяртаюцца госці горада, для якіх гэта магчымасць прыемна адпачыць пасля прагулкі. Маладыя маці прыходзяць пагартаць часопісы, пакуль дзіця спіць у калясцы. А моладзь любіць спаткацца каля нашага парасона. Па-першае, не заблудзішся; па-другое, можна пачытаць, пакуль каханая затрымліваецца.
Здзівіць чытача сёння вельмі цяжка. Магчыма, ідэя з перасоўнай чытальняй і не новая, але ж цікавасць да яе ёсць. Існуюць і іншыя праекты. За апошні час па запрашэнні бібліятэкі прайшлі сустрэчы з сучасным майстрам фэнтэзі Раманам Злотнікавым, аўтарам раманаў пра каханне Алінай Знаменскай, папулярнай пісьменніцай дэтэктыўнага жанру Палінай Дашкавай.
На гарадскіх святах можна ўбачыць, як каля бібліятэкі дэфіліруюць кніжныя гераіні ў сукенках з газет і часопісаў. Некалькі гадоў таму ў скверы працавала жывая бібліятэка, дзе замест кніг была магчымасць пагутарыць з людзьмі розных прафесій і захапленняў. А на сёлетнім свяце горада адбылася невялічкая рэтра-вечарынка ў стылі 1960-х гадоў, на якой настрой уздымалі папулярныя ў той час стылягі.