Магiлёўскiя афiшы

   Савiч, К. Магiлёўскiя афiшы / К. Савiч // Лiтаратура i мастацтва. — 1984. — 7 снежня.

Трыццаць гадоў назад у Магілёве з’явіліся афішы, якія аб вяшчалі пра адкрыццё новага абласнога драматычнага тэатра. 29 кастрычніка — першы дзень яго дзейнасці пад гэтай назвай. Гісторыя ж станаўлення калектыву надзвычай цікавая. Раней ён быў Пінскім абласным драматычным тэатрам.

А ў Пінск у 1940 г. прыехаў з Міншчыны, дзе заваяваў прызнанне гледачоў як Заслаўскі калгасна-саўгасны драматычны тэатр. Заслаўскім жа ён стаў, калі група акцёраў на чале л рэжысёрам П. Данілавым у 1938 г. адгалінавалася ад такога ж вясковага тэатра, што меў сталую базу ў Барысаве, Дарэчы, з таго часу ўсе гады працавалі ў сваім калектыве артысты, якія пазней склалі творчае ядро Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, — народны артыст БССР С. Бульчык, заслужаныя артысты рэспублікі С. Яворскі і А. Яфрэменка.

За трыццаць гадоў трупа набыла каштоўны вопыт і заваявала рэпутацыю артыстычнага ансамбля, здатнага паглыбляцца ў складаны свет драматургічнай класікі і ў садружнасці з сучаснымі пісьменнікамі раскрываць надзённыя праблемы праз яркія жыццёвыя канфлікты і па-народнаму каларытныя характары Афішы магіляўчан запрашалі гледачоў на спектакли пастаўленыя па п’есах Я. Купалы, К. Губарэвіча, М. Гарулёва, А. Дзялендзіка, Уі Караткевіча, Л. Караічава, А. Макаёнка, А. Маўзона, М. Матукоўскага, А. Петрашкевіча. Былі сярод іх і пастаноўкі, якія адлюстроўвалі гістарычныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, непасрэдна звязаныя з горадам Магілёвам («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча, «Гэта было ў Магілёве» Я. Тарасара)

Магіляўчане інсцэніравалі «Сэрца на далоні» I. Шамякіна, аповесці «Сотнікаў» В. Быкава і «Суд у Слабадзе» В. Казько.

Лепшым сцэнічным работам магіляўчан уласцівы грамадзянскі тэмперамент, спалучэнне сацыяльнай ацэнкі падзей з псіхалагічнай праўдай паводзін герояў, стылявая адметнасць і жанравая акрэсленасць пастаноўкі ў суладдзі з апраўданай манерай акцёрскага выканання роляў. Акрамя названых вышэй артыстаў, творчаму станаўленню калектыву спрыялі такія майстры, як народны артыст СССР Я. Палосін, народны артыст РСФСР М. Радзівонаў, заслужаныя артысты БССР 3. Малчанава. В. Гусеў, В. Ка-батнікава, Ю. Гальперына,

A. Рудакоў, Н. Караткевіч, Н. Федзяева, Э. Міхайлава, Ю. Труханаў, рэжысёры В. Шутаў, Б. Валадарокі, У. Карат-кевіч, Ю. Міроненка, А. Раеўскі,

B. Маслюк. Прыкметнымі ў беларускай тэатральнай Ленініяне сталі спектаклі з удзелам Сяргея Бульчыка, які стварыў вобраз У. I. Леніна.

Сёлетні сезон тэатр у горадзе на Дняпры прысвячае 40-годдзю Перамогі савецкага народа над гітлераўскай Германіяй.