Абаронца радзiмы

   Палажэнцава, Т. Абаронца радзiмы / Т. Палажэнцава // Магiлёўская праўда. — 1984. — 29 лютага.

Ганаровы грамадзянін горада Магілёва генерал-маёр Аляксандр Фёдаравіч Навумаў — са слаўнай кагорты прафесіянальных ваенных, тых, хто абараняў Радзіму ў цяжкія гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, тых, хто заўсёды быў на пярэднім краі барацьбы за гонар Айчыны.

3 нашым горадам яго звязаў слаўны 1944 год. Тады Навумаў узначальваў 62 стралковы корпус, які ў саставе 49 арміі генерала I. Ц. Грышына прарваў абарону на Проні i рушыў з баямі на захад.

У загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага I. В. Сталіна 28 чэрвеня 1944 г. доблесным войскам 2-га Беларускага фронту, часцям генерала Навумава, якія вызначыліся пры авалоданні Магілёвам, была выказана вялікая падзяка,

…Жыццёвы шлях Аляксандра Фёдаравіча Навумава акрэсліўся вельмі рана. Ён, як і ўсе мужчыны іх казацкага роду, асеўшага ў Казахстане, стаў ваенным.

Былы харунжы становіцца чырвоным камандзірам і вядзе байцоў за сабой у лютым 1918 года пад Псковам, дзе нарадзілася армія Савецкай дзяржавы.

У фарміраванні свайго светапогляду сам Навумаў лічыць важным знаходжанне ў рэвалюцыйным Петраградзе. «У гэты час я быў жівым сведкам вялікіх падзей рэвалюцыйнага горада. Бываў на мітынгах, розных сходах, бачыў і слухаў У. I. Леніна… За кароткі тэрмін у Петраградзе я прайшоў вялікую палітычную школу на практыцы. Гэта дало мне магчымасць знайсці свае месца ў надзеях, хаця было шмат незразумелага, асабліва для нас, дзевятнаццацігадовых».

Мужнела ў баях грамадзянскай вайны Чырвоная Армія, гартаваліся яе байды І камандзіры.

У 1919 1 1920 гадах Навумаў ваяваў на розных франтах і ў тым ліку супраць белапалякаў. Граміў банды басмачоў у Туркестане:

Потым служыў у Сярэдняй Азіі. Закончыў вайсковую школу ўсходазнаўства і завочна — ваенную Акадэмію iмя Фрунзе.

3 жніўня 1941 г. палкоўнік А. Ф. Навумаў — камандзір 312 стралковай дывізіі, абараняе Маскву. Злучэнне фарміравалася ў Казахстане разам з 316-й панфілаўскай дывiзiяй.

Паходным маршам воiны Навумава выйшлі на рубеж Мажайскай лініі абароны І замялі Малаяраславецкі баявы ўчастак. Камдыў быў прызначаны яго начальнікам.

Самыя напружаныя, цяжкія дні для нашай Радзімы, для сталіцы. Сдякаючы крывёю, часці адыходзяць да Масквы. Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў у сваёй кнiзе «Успаміны і роздумы» напісаў аб гэтых баях: «На подступах да Малаяраслаўца гераічна змагаліся часці 312 стралковай дывізіі палкоўніка А. Ф. Навумава і курсанты Падольскіх пяхотнага і артылерыйскага вучылішчаў».

Вораг на Варшаўскім шасэ быў спынены ў 80 кіламетрах ад Масквы. У гэтым была вялікая заслуга воінаў 312-й дывізіі на чале з А. Ф. Навумавым.

Карэспандэят Пётр Бяляўскі (ён, дарэчы, у ліпеньскія дні 1941 г. пісаў пра абарону Магілёва) змясціў артыкул у газеце «Известия» 10 студзеня 1942 года аб дывізіі Навумава. «…Часць Навумава гнала немцаў ад Малаяраслаўца на захад, не думаючы спыняцца…»

Навумаў у гэтыя дні бываў у сваім штабе нядоўга, бо пастаянна знаходзіўся ў падраздзяленнях для кіраўніцтва баявой работай. Яго байды з’яўляліся там, дзе немцы іх менш усяго чакалі, заходзілі далёка ў тыл праціўніка, начнымі атакамi выбівалі ворага з вёсак.

У маі 1942 года А. Ф, Навумаву было прысвоена званне генерал-маёра, у ліпені ён узначаліў 62 стралковы корпус.

Нялёгкім быў шлях злучэння па Беларусі. Яго дывізіі прымалі ўдзел у вызваленні некалькіх раёнаў Магілёўшчыны ў 1943 годзе, у баях пад Леніна.

«Мне памятна кожная вёсачка, кожны кіламетр на месцы прарыву ў чэрвені 1944 года войскамі корпуса на Проні», — гаварыў Аляксандр Фёдаравіч, калі аглядаў месцы былых баёў у мірны час.

Вайсковы i жыццёвы шлях А. Ф. Навумава адзначаны высокімі ўзнагародамі Радзiмы.

Адукаваны, інтэлігентны чалавек, абаяльны субяседнік Аляксандр Фёдаравіч Навумаў выклікае павагу ў кожнага, хто з ім сустракаўся.