Узнагарода натхняе i абавязвае

   Узнагарода натхняе i абавязвае // Магiлёўская праўда. — 1984. — 1 сакавiка.

У наш ардэнаносны горад прыйшло вялікае і радаснае свята. Гэтае свята стваралі рабочыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі прамысловых прадпрыемстваў, будаўнікі, транспартнікі, служачыя ўстаноў і арганізацый. Стваралі на сваіх рабочых месцах, праяўляючы ініцыятыву і творчасць у вырашэнні важных задач эканамічнага і сацыяльнага развіцця Магілёва — буйнога індустрыяльнага цэнтра Беларусі.

Кульмінацыяй свята стаў урачысты сход, прысвечаны ўручэнню высокай узнагароды Радзімы, ён адбыўся ўчора ў Палацы культуры і тэхнікі вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» імя У. I. Леніна.

У прасторнай зале сабраліся лепшыя прадстаўнікі рабочых калектываў, ардэнаносцы, удастоеныя ўзнагарод за высокія працоўныя дасягненні, партыйныя, савецкія, камсамольскія работнікі. Падзяліць іх радасць прыехалі дэлегацыя горада Бабруйска, з якім спаборнічае Магілёў, хлебаробы Магілёўскага раёна.

У прэзідыўме сходу — Старшыня Савета Міністраў БССР У. I. Бровікаў, першы сакратар абкома КПБ В. С. Ляонаў, інструктар ЦК КПСС Л. А. Кандрацьеў, другі сакратар абкома КПБ У. I. Ганчарык, сакратар абкома КПБ У. Я. Канавалаў, першы намеснік старшыні аблвыканкома Э. А. Пятровіч, члены бюро абласнога і гарадскога камітэтаў партыі, члены выканкомаў абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, прадстаўнікі партыйных, савецкіх арганізацый, перадавікі вытворчасці.

Сход адкрыў першы сакратар гаркома партыі Э. А. Шведаў.

Гучаць Дзяржаўныя гімны СССР і БССР.

Пад гукі ўрачыстага марша ў залу ўносяцца Памятны сцяг ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ, сцяг ордэна Вялікай Айчыннай вайны I ступені горада Магілёва.

З вялікім уздымам ўдзельнікі сходу выбіраюць ганаровы прэзідыўм у саставе Па літбюро ЦК КПСС.

З высокай узнагародай магіляўчан павіншаваў Старшыня Савета Міністраў БССР У. I. Бровікаў, Ён адзначыў поспехі, дасягнутыя напружанай працай усіх рабочых калектываў горада.

Пад бурныя апладысменты прысутных У. I. Бровікаў уручыў пераходны Чырвбны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністрзў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ кіраўнікам партыйных, савецкіх, камсамольскіх органаў горада, лепшым прадстаўнікам рабочага класа. Ён пажадаў усім працоўным горада новых дасягненняў у выкананні праграмы адзінаццатай пяцігодкі.

Удзячнасць Цэнтральнаму Камітэту КПСС, Савецкаму ўраду за высокую ацэнку працы магіляўчан выказаў першы сакратар гаркома КПБ Э. А, Шведаў. Ён адзначыў, што мінулы год у працоўным жыцці горада быў адметны развіццём усіх галін эканомікі. Гадавы план па выпуску і рэалізацыі прамысловай прадукцыі перавыкананы. Аб’ём вытворчасці павялічыўся на 4,9 працэнта пры плане 2,9. Заданіе па росту прадукцыйнасці працы перавыканана на 2 працэнты.

ПавялічЫўся выпуск прадукцыі вышэйшай катэгорыі якасці. У агульным аб’ёме яна займае цяпер 39,3 працэнта. Паспяхова справіліся многія калектывы з праграмай вытворчасці тавараў народнага спажывання.

Прыкметныя зрухі адбыліся ў будаўніцтве. У строй уведзены буйныя вытворчыя магутнасці, здадзена ў эксплуатацыю 168 тысяч квадратных метраў жылой плошчы, новы корпус школы № 3 на 1176 вучнёўскіх месц, дашкольныя ўстановы на 1020 месц, дзіцячая паліклініка на 480 наведванняў.

З планамі перавозак народ-нагаспадарчых грузаў справіліся чыгуначнікі. Лепш сталі працаваць аўтатранспартнікі, сувязісты, работнікі сферы бытавога абслугоўвання і гандлю.

У дасягненне поспеху асабліва значны ўклад унеслі калектывы-пераможцы Усесаюзнага і рэспубліканскага спаборніцтваў — заводаў «Строммашына» і «Тэхнапрыбор», аб’яднанняў «Магілёўліфтмаш» і «Хімвалакно», доследна-эксперыментальнай абутковай і стужкаткацкай фабрык, будаўнічага траста № 17 «Лаўсанбуд» і аддзялення Беларускай чыгункі.

На прадпрыемствах вобласці працуе вялікая плеяда выдатных майстроў, якія праяўляюць ініцыятыву і творчасць, вядуць за сабой іншых. Зараз больш як 1300 рабочых працуе ў лік апошняга года пяцігодкі, а больш як 200 датэрмінова выканала яе праграму.

Выдатнай перамогі дабіліся ткачыхі стужкаткацкай фабрык, будаўнічага трэста N° 17 «Лаўсанбуд» і аддзялення Беларускай чыгункі.

На прадпрыемствах вобласці працуе вялікая плеяда выдатных майстроў, якія праяўляюць ініцыятыву і творчасць, вядуць за сабой іншых. Зараз больш як 1300 рабочых працуе ў лік апошняга года пяцігодкі, а больш як 200 датэрмінова выканала яе праграму.

Выдатнай перамогі дабіліся ткачыхі стужкаткацкай фабрыкі імя 50-годдзя БССР I. А. Бацвянкова, Н. I. Дзенісенка, Я. А. Маісеева. Нядаўна яны рапартавалі аб завяршэнні дзесяцігадовых планаў з пачатку пяцігодкі.

Высокіх паказчыкаў дасягнулі рабочыя брыгад В. М. Карпава з завода «Строммашына», А. I. Новікава з завода «Тэхнапрыбор», В. С. Рудніцкага з аўтазавода, ткачыхі аб’яднання шаўковых тканін Н. Ф. Кавалёва, Т. П. Давыдава, апаратчыкі вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» Л. I. Старавойтава, М. Р. Царанкова і многія іншыя. Іх вопыт — неацэнны скарб для таварышаў па працы.

Ацэньваючы поспех магіляўчан з высокіх пазіцый па трабаванняў лютаўскага (1984 г.) Пленума ЦК КПСС, прамовы на ім Генеральнага сакратара ЦК КПСС К. У. Чарненкі, працоўныя калектывы звяртаюць асноўную ўвагу на максімальнае выкарыстанне рэзерваў вытворчасці.

Вялікія заданы па далейшаму ўдасканаленню гаспадарчай работы, павышэнню эфектыўнасці вытворчасці вызначаны партыяц. Яны знайшлі адлюстраванне ў сацыялістычных абавязацельствах магіляўчан. Па ініцыятыве рабочых аб’яднанняў «Хімвалакно», «Магілёўліфтмаш», «Стромаўталінія», аўтазавода і стужкаткацкай фабрыкі многія калектывы распрацавалі канкрэтную праграму звышпланавага павышэння прадукцыйнасці працы і зніжэння сабекошту прадукцыі. Яе ажыццяўленне залежыць ад таго, як на кожным прадпрыемстве, у цэху, на ўчастку, у брыгадзе, на кожным рабочым месцы будуць ажыццяўляцца мерапрыемствы па інтэнсіфікацыі вытворчасці на аснове ўдасканалення арганізацыі працы, эканоміі і беражлівасці, укаранення дасягненняў навукі і тэхнікі, зніжэння працазатрат. Справай гонару, патрыятычным абавязкам кожнага працаўніка з’яўляецца звышпланавае павышэнне прадукцыйнасці працы на 1,5 працэнта і зніжэнне сабекошту прадукцыi на 0,5 працэнта.

У ліку важных задач працоўных калектываў — ажыццяўленне праграмы «Якасць», якой намечана да канца пяцігодкі павялічыць выпуск вырабаў вышэйшай катэгорыі да 50 працэнтаў у агульным аб’еме прадукцыі, атэстацыя рабочых месц у адпаведнасці з патрабаваннямі навуковай арганізацыі працы і г. д.

Іх вырашэнне, адзначыў тав. Шведаў, патрабуе ўдасканалення арганізатарскай і палітыка-выхаваўчай работы партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх арганізацый. Ён выказаў упэўненасць, што працоўныя Магілёва ў адказ на ўзнагароду прыкладуць усе намаганні для паспяховага выканання планаў пяцігодкі.

Будаўнікі, як і ўсе працоўныя ардэнаноснага Магілёва, сказаў, выступаючы на сходзе, брыгадзір трэста № 12, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР А. П. Старавойтаў, з вялікім уздымам і тара чым адабрэннем сустрэлі паведамленне аб прызнанні нашага горада пераможцам ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве за паспяховае выкананне Дзяржаўнага плана эканамічнага i сацыяльнага развіцця на 1983 год і узнагароджанні Магілёва пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС i ЦК ВЛКСМ. Гэта ўзнагарода з’яўляецца высокай ацэнкай самаадданай творчай працы калектываў прадпрыемстваў арганізацый горада.

Свой уклад у працоўныя поспехш горада ўнеслі будаўнікі, Летась толькі калектыў трэста № 12 пабудаваў і ўвёў у эксплуатацыю 37 аб’ектаў пры плане 34. Навасёлам горада перададзена 66,5 тысячі квадратных метраў жылля, іншыя новабудоўлі.

Ганаровы грамадзянін горада запэўніў, што магіляўчане і далей будуць працаваць творча, канцэнтраваць калектыўную думку і энергію камуністаў, усіх працаўнікоў на вырашэнні ключавых задач капітальнага будаўніцтва.

На трыбуне дырэктар ордэна Працоўнага Чырвовага Сцяга завода «Строммашына» А. П. Таракін. Калектыў гэтага прадпрыемства ў восьмы раз за перамогу ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ і зноў занесены на Усесаюзную Дошку гонару на ВДНГ СССР.

Строммашаўцы павялічылі за год аб’ём вытворчасці на 6,5 працэнта пры заданні 1,8 працэнта, прадукцыйнасць працы ўзрасла на заводзе на 6,4, замест 1,7 працэнта. Атрымана каля 600 тысяч рублёў дадатковага прыбытку.

Сёлета ў адказ на рашэнні снежаньскага Пленума ЦК КПСС калектыў ардэнаноснага прадпрыемства абавязаўся звыш плана павялічыць прадукцыйнасць працы на 2 працэнты і знізіць сабекошт прадукцыі на 0,6 працэнта.

Сакратар парткома завода «Тэхнапрыбор» В. А. Бацукоу адзначыў, што ў выдатных поспехах магіляўчан ёсць заслуга і прыборабудаўнікоў, многіх іншых рабочых горада. Летась калектыў завода выпусціў звыш плана прадукцыі на 787 тысяч рублёў, прадукцыйнасць працы здолеў павялічыць на 8,6 працэнта. Ён удастоены пераходных Чырвоных сцягоў галіновага міністэрства СССР і ЦК прафсаюза рабочых машынабудавання, гаркома партыi і гарвыканкама. Послех дасягнуты ва ўмовах тэхнічнай рэканструкцыі, асваення выпуску рада новых вырабаў.

Адміністрацыя, партыйная арганізацыя накіроўваюць намаганні рабочых на замацаванне дасягнутых тэмпаў, далейшае развіццё сацыялістычнага спаборніцтва, павышэнне дысцыпліны і парадку ва ўсіх звеннях вытворчасці. Вынікі іх дзейнасці відавочныя. У лютым калектыў завода рапартаваў аб датэрміновым выкананні планаў чатырох год пяцігодкі па асобных паказчыках.

Машыніст лакаматыўнага дэпо Л. I. Ладуцька, выказваючы ўдзячнасць за ўзнагароду, паведаміў, што чыгуначнікi паспяхова выканалі сацыялістычныя абавязацельствы 1983 года. Яны таксама сталi пераможцамi ў спаборніцтве калектываў ардэнаноснай Беларускай чыгункі ў мінулым годзе, а ў чацвёртым квартале заваявалі пераходны Чырвоны сцяг Мінiстэрства шляхоў зносін СССР.

Аднак дасягнутыя вынікі ў калектыве аддзялення разглядаюць як новую прыступку на шляху далейшагз ўдасканалення перавозак грузаў. Аб гэтым сведчаць і павышаныя сацыялістычныя абавязацельствы, прынятыя пры абмеркаванні рашэнняў нечарговага лютаўскага Пленума ЦК КПСС. Павышэнне прадукцыйнасці працы на 1 працэнт і зніжэнне сабекошту перавозак на 0,5 працэнта будзе дасягнута выключна за кошт выкарыстання ўнутраных рэзерваў — павелічэння вагавой нормы паяздоў і дакладнага захавання графіка руху.

Наша лакаматыўная брыгада абавязалася сёлета перавезці звыш плана 10 тысяч тон грузаў, сэкайоміць 20 тон паліва. Першы рэйс на зберажоных рэсурсах будзе выкананы ў дзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР.

Віншаванне магіляўчанам з узнагародай Радзімы перадаў першы сакратар Бабруйскага гаркома партыі А. Р. Баразна.

— Спаборніцтва працоўных буйных прамысловых гарадоў вобласці, — адзначыў ён, — садзейнічае павышэнню эфектыўнасці, адкрывае новыя магчымасці для паляпшэння гаспадарча-эканамічнай дзейнасці. Раней Бабруйск таксама выходзіў пераможцам Усесаюзнага спаборніцтва. Тады магіляўчане пераймалі вопыт бабруйчан, цяпер мам трэба многаму павучыцца ў вас.

Тыя ж вялікія задачы, што ставяць перад сабой рабочыя абласнога цэнтра, трэба вырашаць і працоўным Бабруйска. Сумесныя намаганні, узаемадапамога і ўзаемавыручка будуць садзейнічаць паляпшэнню вытворчых паказчыкаў, умацаванню эканамічнай магутнасцi нашай краіны, павышэнню жыццёвага ўзроўню працоўных.

Тав. Баразна перадаў магiляўчанам памятны падарунак.

Выступае ткачыха стужкаткацкай фабрыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР I. А. Бацвянкова. Яе словы — аб поспехах роднага калектыву, аб сваёй стараннай працы. У агульнагарадскія дасягненні зрабіў свой уклад і калектыў фабрыкі, якi ў апошнія гады нязменна з’яўляецца правафланговым у сваёй галіне, па выніках 1983 года ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ.

— У мяне і маіх сябровак, — сказала I. А. Бацвянкова, — сёння двайное свята. Да дня выбараў у Вярхоўны Савет СССР Н. I. Дзенісенка, Я. А. Маісеева і я выканалі ўжо з пачатку адзінаццатай пяцігодкі па 10 гадавых заданняў. Мы аднадушна адабраем палітыку партыі і сваёй настойлівай працай будзем мацаваць магутнасць сацыялістычнай Айчыны.

Удзельнікі ўрачыстага сходу накiравалі пісьмо Цэнтральнаму Камітэту КПСС, Савету Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ, у якім выказалі сардэчную падзяку за высокую ацэнку працоўных дасягненняў магіляўчан і ад іх імя запэўнілі, што і надалей будуць вернымі справе партыi, унясуць дастойны уклад у ажыццяўленне намечаных планаў дзеля працвітання любімай Радзімы.