Маршал рэвалюцыi

   Ножнiкаў, М. Маршал рэвалюцыi : iмёны нашых вулiц / М. Ножнiкаў // Магiлёўская праўда. — 1983. — 12 кастрычнiка.

«Ён валодае выдатным стратэгічным інстынктам. Ён адважны да адчайнасці, да вар’яцкай смеласці. Ён падзяляе са сваімі кавалерыстамі ўсе самыя жорсткія нягоды і самую цяжкую небяспеку. Ён адзін замяняе нам цэлыя эскадроны». Так сказаў пра гэтага чалавека ў 1920 годзе У. I. Ленін.

Не знойдзеш у нашай краіне людзей, якія б не ведалi імя праслаўленага палкаводца. Аднаго з першых маршалаў Савецкага Саюза, тройчы Героя Савецкага Саюза Сямёна Міхайлавіча Будзённага, 100-годдзе з дня нараджэння якога было ўрачыста і шырока адзначана савецкай; грамадскасцю.

Некаторыя старонкi яго жыцця цесна звязаны з беларускай зямлёй і, у прыватнасці, з нашым горадам.

Летам 1917 года кавалерыйская дывізія, дзе служыў вахмістр (унтэр-афіцэр) Будзённы, была перакінута з Каўказа ў Мінск. Тады ён, салдат-ветэран, удзельнік руска-японскай і першай сусветнай войнаў, быў выбран таварышамі старшынёй палкавога камітэта, выконваў 1 абавязкі старшыні дывізіённага камітэта, падтрымліваў цесную сувязь з М. В. Фрунзе і А. Ф. Мясніковым; якія працавалі па заданню партыi на Заходнім фронце.

У жніўнi дывізія была накіравана ў Гомель на «ўціхаміраванне» выздараўліваючы салдат, якім урачы наўмысна няправільна устанаўлівалі годнасць для далейшай службы. Аднак кавалерысты падтрымалі справядлівыя патрабаванні сваі[ таварышаў. Там жа, у Гомелі, было атрымана новае заданне. Пачаўся карнілаўскі мяцеж. На Оршу па чыгунцы рухалася так званая «дзікая дывізія», сфарміраваная з каўказскіх горцаў. Рэвалюцыйныя салдаты і рабочыя затрымалi яе на шляху ў Петраград i са станцыі Дно павярнулі назад.

Кавалерысты рушылi ў Оршу. «А ў Магілёве да мяне ў вагон прыйшоў сам Міхаіл Васільевіч Фрунзе, — успамінаў С. М. Будзённы ў сваім нарысе ў кнізе «У баях за Беларусь», -~ц Ён папярэдзіў, што трэба ўсімі мерамі перагарадзіць шлях карнілаўцам у Маскву i, калі «дзікая дывізія» акажа супраціўленне, не спыняцца нават перад прымяненнем зброі». Пры такіх вось абставінах Сямён Міхайлавіч упершыню пабываў у Магілёве. Дададзім, што тое заданне было выканана дакладна — праз два дні карнілаўцы здалі зброю.

У савецкі час, будучы галоўным інспектарам кавалеры! Чырвонай Арміі. выконваючы іншыя адказныя пасады ў наркамаце абароны, Будзённы часта бываў у Беларусі, а дакладней, у асобай Заходняй ваеннай акрузе. Пра адзін эпізод з такіх паездак пісаў у сваім дзённіку, надрукаваным у кнізе «Жыў-быў хлопчык», магілёўскі камсамолец Міхаіл Малочка. Гэта адбывалася 20 мая 1933 года. «Ідучы па Ленінскай, — паведамляў Міша, — каля сталоўкі ўбачыў вельмі многа людзей. Раз’язджалі міліцыянеры. Я спытаў, што гэта. Аказваецца, прыехаў Будзённы і зараз абедае. Я таксама Іпачаў яго чакаць. Ля сталоўкі стаялі чатыры аўтамабілі, адзін будзёнаўкі, астатнія — аховы. Народу ўсё прыбывала… Нарэшце, адчыніліся дзверы, і Сямён Міхайлавіч выйшаў са сталоўкі. Бурным; апладысментамі сустрэлі яго прысутныя. Ён прайшоў да аўтамабіля ; разам з усімі пачаў апладзіраваць. Сямён Міхайлавіч хацеў гаварыць., Доўга не маглі супакоіцца людзі, бо вялікае шчасце — пабачыць легендарнага героя грамадзянскай вайны — быццам асляпіла і аглушыла кожнага.

Нарэшце Будзённы пачаў гаварыць. Я праціснуўся да самага аўто. Ад імя ўрада Будзённы перадаў прывітанне працоўным горада Магілёва. Потым гаварыў пра авалоданне вучэннем Маркса, Леніна і закончыў прамову лозунгам: «Няхай жыве савецкі студэнт, марксіст, ленінец!», а потым крыкнуўшы: «Усяго добрага, таварышы!», — адкаціў».

Такія вось нямногія дакументальныя сведчанні ёсць пра знаходжанне маршала ў Магілёве.

Невялікая вуліца ў цэнтры горада яшчэ да вайны была названа яго імем. Калісьці тут быў так ’званы Шклоўскі рынак. На пачатку 30-х гадоў магілёўская моладзь выкарчавала 1 вывезла струхнелыя гандлёвыя рады, быў пасаджаны сквер, што атрымаў назву Камсамольскага. Ён стаў адным з любімых месц адпачынку ў даваенным горадзе.

На гэтай жа вуліцы паўвека назад быў пабудаваны адзін з першых у сацыялістычным Магілёве самы сучасны, па тагачасных мерках, трохпавярховы дом для рабочых. I дагэтуль па добрай памяці завуць яго гараджане «домам Будзённага». А ў 1940 годзе перепекстыву вуліцы замкнуў будынак кінатэатр.а «Радзіма» — твор мінскага дойліда У. М.» Вараксіна, які па праву ўвайшоў у залаты фонд беларускай савецкай архітэктуры.

У пасляваенны час невялікая плошча перад кінатэатрам, дзе сходзяцца вуліцы Будзённага, Лепяшынскага і Ленінская, была забудавана па праектах мясцовых архітэктараў, і тут узнік, і хаця і невялікі, але ўтульны цэласны ансамбль — адзін з лепшых у Магілёве.

Вуліца імя праслаўленага палкаводца неаддзельная гісторыі горада. Разам з iм яна расла і прыгажэла, адбудоўвалася пасля вайны. Толькі адзін невялікі факт. У час акупацыі ў названы доме Будзённага размяшчался фашысцкі штаб. Туды ўладкаваўся электраманцёрам магілёўскі падпольшчык з ваеннапалонных Генрых Захаран, які шмат неацэннай вартасцi звестак перадаў падпольны цэнтр. А хата, якую ён аднойчы выкраў у штабе, дапамагла нашай авіяцыі адным ударам знiшчьщь тысячы гітлераўцаў, дзясяткі складаў i воінскіх эшалонаў.