Бальчэўскi, Э. Як узнiклi ашчадныя касы / Э. Бальчэўскi // Магiлёўская праўда. — 1983. — 13 августа.
Паслугамі ашчадных кас зараз карыстаецца практычна кожная савецкая сям’я. Працоўныя зберажэнні дзякуючы гэтаму не выпадаюць з грашовага абароту, а наадварот, дзяржава выкарыстоўвае іх на фінансаванне народнай гаспадаркі. Сутнасць работы ашчадкас добра адлюстроўвае дэвіз: «Выгадна мне і дзяржаве».
Такi плакат нельга было ўбачыць у ашчадных касах, якія існавалі ў царскай Расіі. Першыя прыватныя ашчадныя касы пачалі дзейнічаць яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя ў краінах Заходняй Еўропы. Большае распаўсюджванне яны атрымалі ў пачатку XIX стагоддзя ў сувязі з развіццём капіталізму. Зберажэнні рабочых, якія ўносілі яны ў ашчадныя касы, былi мізэрнымі і прызначаліся на выпадак беспрацоўя, хваробы, на старасць і г. д.
У тыя часы дзяржаўнага сацыяльнага забеспячэння рабочых не існавала ні ў адной краіне, Аднак з дробных укладаў складваліся значныя сумы, якія паступалі ў камерцыйны абарот і прыносілі адчувальны прыбытак фінансавым заправілам.
У Расіі, дзе ў той час яшчэ існавала прыгоннае права, царскі ўрад, баючыся «як бы чаго не здарылася», неахвотна ўспрымаў навіны з іншых краін. Толькі ў 1841 годзе быў зацверджаны «Статут аб ашчадных касах». Ён прадугледжваў, што адкрыццё ашчаднай касы ў кожным асобным выпадку можа быць зроблена толькі з дазволу «господина министра внутренних дел», а той раздаваў такія дазволы не надта шчодра. У Магілёве, напрыклад, адкрыццё першай ашчаднай касы было дазволена толькі праз 7 год пасля таго, як быў зацверджаны статут. У «Памятнай кніжцы Магілёўскай губерні» — афіцыйным даведніку тых гадоў — аб адкрыцці ашчаднай касы паведамлялася так: «Мэта гэтай дабрачыннай установы заключаецца ў тым, каб, з аднаго боку, небагатаму касу народа даць магчымасць зберагчы лішнюю капейку, якая часта расходуецца без крайняй патрэбы, з другога — таму ж класу забяспечыць меры захавання з цяжкасцю набытых ім сродкаў ад крадзяжоў, страты і розных выпадкаў, якія часта пазбаўляюць грошай, што пакінуты на чорны дзень».
Справа гэта ўскладвалася на «Прыказ грамадскай апекі» і падведамныя яму дабрачынныя ўстановы. Такімі былі «богоугодные заведения» — бальніцы, аптэкі, дом інвалідаў, выхаваўчы і сіроцкі дамы. Акрамя таго, работны дом для жабракоў, уціхамірвальны дом, куды памешчыкі здавалі «непакорлівых» прыгонных, а бацькі — сваіх дзяцей «за непаслухмянасць».
«Прыказ» меў сродкі, якія складаліся з сум, што адпускаў урад, і сабраных з насельніцтва ў форме ахвяраванняў. Ашчадная каса,’ прымаючы дробныя сумы ад укладчыкаў, перадавала іх «Приказу». Апошні з пачатку свайго існавання (1775) стаў адыгрываць ролю своеасаблівага банка, які выдаваў кароткатэрміновыя пазыкі памешчыкам пад заклад іх маёнткаў. Гэта давала магчымасць царскаму ўраду паступова скарачаць свае ахвяраванні, а затым і спыніць іх наогул.
У Магілёве «Прьжаз» знаходзіўся на Бульварнай вуліцы (зараз Камсамольская) у прыватным доме купца Бэркі Цэйтліна. Тут 24 сакавіка 1849 года і пачала сваю дзейнасць першая магілёўская ашчадная каса. Прыём i выдача грошай праводзіліся тры разы на тыдзень. За адзін раз ад той ці іншай асобы прымаліся ўклады ад 50 капеек да 50 рублёў. Увогуле ж уклад не павінен быў перавышаць 750 рублёў. Укладчык атрымліваў «Гербавую кніжку», у якую запісваліся ўсе аперацыі па прыходу і расходу. 3 пачатку XIX стагоддзя лік вёўся «на серебро», таму што сярэбраны рубель быў на той час узаконены меркай каштоўнасці і лікавай адзінкай.
Уяўленне аб укладах і ўкладчыках таго часу можна скласцi са статыстычных звестак 5 па Расіі. Укладчыкаў, сума ўкладаў якіх не перавышала 100 5 рублёў, было 57,3 працэнта ад агульнай колькасці, а іх капітал не перавышаў 8 працэнтаў ад усіх укладаў. Значыць, большая частка грашовых зберажэнняў належала не працоўным людзям, а гандлярам, землеўладальнікам і іншым прадстаўнікам непрацуючых труп насельніцтва. Так дзейнасць ашчадных кас, якая прыкрывалася шыльдай дабрачыннасці, на самой справе ажыццяўляла эканамічную падтрымку пануючаму класу.
Адмена прыгоннага права ў 1861 годзе абумовіла з’яўленне рада рэформ дзяржаўнага кіравання, якія прыстасоўваліся да новых умоў — капіталістычнага развіцця краіны. Яны праводзіліся паступова, у залежнасці ад палітычнага становішча. Калі на заходнія губерні Расіі, якія лічыліся «ненадзейнымі», было распаўсюджана хоць і ў вельмі ўрэзаным выглядзе «Палажэнне аб земскіх установах», магілёўскі «Прыказ грамадскай апекі» спыніў сваё існаванне.