Чванаў, Л. А. С. Пушкiн. Аб бiтве пад лясной / Л. Чванаў // Магiлёўская праўда. — 1983. — 22 кастрычнiка.
А. С. Пушкін вельмі ўважліва цікавіўся гісторыяй Расіі. Вывучаў усе магчымыя араб жыцці і дзейнасці Пятра Першага, задумаўшы напісаць «Гісторыю Пятра». Пушкін многа гадоў вывучаў дакументы, успаміны аб вялікім дзяржаўным дзеячу. Ён дабіўся ад цара Мікалая I дазволу для вывучэння дзяржаўных архіваў, доступ да якіх быў для многіх забаронены. На вялікі жаль, «Гісторыя Пятра» засталася незакончанай з-за гібелі паэта ў студзені 1837 года.
«Гісторыя Пятра» прысвечана падзеям 1707—1708 гадоў.
«10-га верасня 1708 года, — чытаем мы ў «Гісторыі Пятра», — Пётр атрымаў вестку, што шведскі кароль Карл перайшоў цераз Сож і накіраваўся на Украіну. У той жа час даведаліся, што Левенгаўпт паспешна ад Рыгі ідзе на злучэнне з Карлам». У ваенным савеце, пісаў Пушкін, вырашана было: «Шарамецьеву ўслед за каралём ісці на Украіну; самому ж Пятру з гвардыяй і з некалькімі кавалерыйскімі палкамі ісці як мага хутчэй супраць Левенгаупта, бо галоўнай справам было перашкодзіць злучэнню», Левенгаупт ішоў да караля з артылерыяй і боепрыпасамі. Гвардыя пасаджана была на коней, Нарэшце, 27 верасня Пётр убачыў войскі Левенгаупта. Ноччу Пётр пераправіўся цераз раку І нагнаў яго апоўдні пад Лясной. Пушкін піша: «Казакі і калмыкі мелі загад, стоячы за франтам, калоць усіх нашых, калі пабягуць назад, не выключаючы самога гасудара». Ноч перад боем выдалася мяцелістай. Салдаты нашы начавалі, каго дзе мяцеліца застала. Сам Пётр, пакрыты снегам і лёдам, правёў гэту ноч разам з салдатамі. Бітва была кароткай. Шведы пабеглі; Левенгаупт амаль адзін з’явіўся да караля з весткай аб сваім паражэнні. Давялося каралю Швецыi Карлу XII адмовіцца ад сваіх планаў пакарэння Масквы, знішчэння рускай арміі і раздзелу Расіі на малыя княствы.
Не выпадкова горад Прапойск пазней — пасля перамогі над гітлераўскімі полчышчамі—быў названы Слаўгарадам. Гэта на яго зямлі пад вёскай Лясной рускае воінства шмат год назад дало гістарычны ўрок захопнікам. А потым і іншым чужаземным вар’ятам, якія замахваліся на наш народ, нашы землі, — гітлераўскім захопнікам у гады Вялікай Айчыннай вайны.