Доктарка з Магiлёўшчыны

   Касач, А. Доктарка з Магiлёўшчыны : старонкi гiсторыi / А. Касач // Магiлёўская праўда. — 1983. — 6 жнiўня.

Жанчыны з даўняга часу імкнуліся да вышэйшай адукацыі, і асабліва да медыцынскай. Гэта імкненне выразна намецілася ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Тады ж рабіліся першыя спробы жанчын паступіць ва ўніверсітэты на медыцынскія факультэты. Аднак яны былі беспаспяховымі. Універсітэцкім статусам таго часу прыём жанчын быў забаронены. Толькі адной —В. А. Кашавараван — удалося, пераадольваючы ўсе перашкоды, дабіцца ў тыя гады права на атрыманне дыплома медыка.

Варвара Аляксандраўна Кашаварава (народжаная Нафанава) парадзілася ў 1842 годзе ў мястэчку Чавусы Магілёўскай губерні. У гэтым мястэчку, а затым у павятовым горадзе Вяліжа Віцебскай губерні прайшлі яе дзіцячыя гады. Невядома, пры якіх абставінах 12-гадовая дзяўчынка, якая не ведала граматы, назаўсёды пайшла з дому. 3 выпадковай спадарожніцай дабралася яна да Царскага Сяла (цяпер г. Пушкін). Потым нейкі час жыла ў сям’і адстаўнога марака-капiтана ў Пецярбургу. Тут пачала навучацца пісьменнасці.

У 16-гадовым узросце Варвара выйшла замуж за пецярбургскага купецкага сына. У сям’і Кашаваравых недружалюбна сустрэлi нявестку, не любілі «беспасажніцу-дзяўчынку» i стваралі нецярпімыя ўмовы. Варвара Аляксандраўна пасля доўгіх роздумаў вымушана была пайсці ад мужа. Каб уладкаваць свой лёс, яна вырашыла паступіць у Пецярбургскі павівальны інстытут. У чэрвені 1862 года паспяхова скончыла вучобу і атрымала пасведчанне «з адзнакай». У снежні В. А. Кашаварава залічваецца бабкай павітухай у Арэнбургскае казацкае войска. Працуючы, яна не пакідала думкі аб далейшай вучобе, імкнулася атрьмаць больш глыбокія веды ў медыцыне.

Хутка ёй удалося дабіцца дазволу 1 стаць студэнткай Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. Так збылася мара Варвары Аляксандраўны. 3 вялікай цікавасцю яна пачала вучобу, многа працавала над агульнай адукацыяй, любіла ўсе медыцынскія прадметы, вывучала Замежныя мовы. У медыка-хірургічнай акадэміі ў той час чыталі лекцыі вядомыя вучоныя: анатам В. Л. Грубер, фізіёлаг I. М. Сечанаў, тэрапеўт С. П. Боткин, акушэр А. Я. Красоўскі і іншыя. 

Будучы студэнткай, Варвара Аляксандраўна актыўна ўключылася ў навукова-даследчую работу, выступала з дакладамі, У кастрычніку 1868 года Кашавараву прыгнялі ў члены «Таварыства рускіх урачоў» у Санкт-Пе-цярбургу. Гэта быў першы выпадак прыёму жанчыны ў члены медыцынскага таварыства.

У гэтым жа годзе з адзнакай закончана акадэмія, атрыман дыплом «декара», залаты медаль. Гэта быў першы выпадак у Расіі, калi жанчына атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю.

Праз пяць год В. А. Кашаварава-Руднева (яна выйшла замуж за прафесара М. М. Руднева) зрабіла спробу прадставіць у якасці дысертацыі сваю работу «Да вучэння аб свабодных делах у брушной поласці і аб пазаматачнай цяжарнасці». Але абарона дысертацыі не адбылася, бо многія выступілі супраць, лічачы, што жанчына не можа прэтэндаваць на роўныя з мужчынамі правы атрымання вучонай ступені.

Аднак думка аб абароне дысертацыі на званне доктара медыцыны не пакідала яе. У студзенi 1876 года В. А. Кашаварава-Руднева звярнулася ў Маскоўскі ўніверсітэт з просьбай аб дапушчэнні яе, да публічнай абароны дысертацыі. Аднак і тут нічога не дабілася. Тады яна прадставіла сваю работу ў медыка-хірургічную акадэмію. 25 мая 1876 года В. А. Кашаварава-Руднева паспяхова абараніла дысертацыю i стала першай у Расii жанчынай, якая атрымала вышэйшуго вучоную ступень доктара медыцыны.

На жаль, працаваць выкладчыкам з-за існаваўшых у той час прадузятасцей ёй так i не давялося. Займаючыся практычнай медыцынай, В. А. Кашаварава-Руднева пабывала ў вядомых замежных клініках. Яна вывучала англійскую, французскую і нямецкую мовы.

Поспехі Варвары Аляксандраўны на ўрачэбнай i навуковых нівах выклікалі ў многіх зайздрасць і незадаволенасць. Супраць жаночай адукацыі і асабіста супраць В. А. Кашаваравай-Рудневай выступалі многія пецярбург-скія газеты. Таму Варвара Аляксандраўна вымушана была пакінуць Пецярбург і пасяліцца ў Валуйскім павеце Варонежскай губерні. Жывучы ў сяле, яна многа працавала над медыцынскай літаратурай, часта выязджала ў Харкаў i працавала ў акушэрскіх клініках.

У 1884 г. Варвара Аляксандраўна выдала ў Харкаве за свой кошт кнігу «Гігіена жаночага арганізма ва ўсіх фазісах жыцця».

У пачатку 90-х гадоў яна пераехала ў Старую Русу, дзе займалася медыцынскай практыкай да канца свайго жыцця.