Арцем’еў, В. Усе дарогi – да роднага слова : творчая аўтабiяграфiя / Вiктар Арцем’еў // Роднае слова. — 2017. — № 3. — С. 23-24.
Нарадзіўся я 21 сакавіка 1927 г. у сям’і сялян-сераднякоў на хутары з шасці двароў Чарэйцаў Круг Шклоўскага раёна. Бацька Іван Лукіч Арцем’еў і маці Маўра Мітрафанаўна (у дзявоцтве Глушанкова) займаліся земляробствам, а ў 1929 г. пайшлі ў калгас. Хутар месціўся ў маляўнічым кутку ўздоўж лесу Вардашчына за тры кіламетры ад вёскі Ордаць і за кіламетр ад вёскі Радзішына.
Дзіцячыя гады запомнился спевамі жаўрукоў і посвістам шпакоў, вабнымі малюнкамі прыроды. Літаральна ўсё лета з суседскімі хлапчукамі бавіўся ў лесе. Зімовымі вечарамі на пасядзелках зачаравана слухаў бываліцы суседзяў-хутаранаў, казкі і народныя песні бабулі Хадоры. Мяне вабіла жывая сялянская гаворка,’ характары вяскоўца. А калі стаў школьнікам, заўсёды гарнуўся туды, дзе гутарылі мудрыя дзяды, і прагна запамінаў паданні, легенды, здарэнні. Праз гады тэта стала крыніцай для краязнаўчых апавяданняў: “Чарэйцаў Круг”, “Радзішына”, “Цячэ рэчка Бася”, “Шчодрасць душы”. Роднаму слову і матчынай мове прысвяціў невялікія зборнікі “Мова родная — беларуская” і “Слоўцы-адмыслоўцы”.
Бацька рана прывучыў мяне да сялянскай пра-цы: у пяць гадоў я пасвіў карову, у шэсць — на пары рахманых коней баранаваў загон для лёну на калгаснай ніве. Падлеткам штогод у час школьных канікул у калгасе пасвіў авечак, цялятаў, сві-ней, коней, вазіў з поля збажыну, з лугу — сена.
Вялікая Айчынная вайна застала мяне 14-гадовым хлапчуком. Уся мужчынская праца ў сям’і лягла на мае плечы. Бацька як добраахвотнік 810-га працоўна-будаўнічага батальёна ў 1941 г. удзельнічаў у абароне Масквы, маці была сувязной партызан, якія месціліся ў лясах суседняга Горацкага раёна. Я на свае вочы бачыў, як ішлі франты з захаду на ўсход і з усходу на захад, зведаў усе жахі нямецка-фашысцкай акупацыі. Нават быў разам з маці і малымі братамі ды сястрой больш за тыдзень у Аршанскім перасыльным канцлагеры. Год пасля вызвалення краіны ад нямецкіх акупантаў працаваў на калгасных палетках. Крывавыя падзеі Вялікай Айчыннай адлюстраваў у аповесці “Выгнаннікі”, зборніках апавяданняў “Радзішанскі летапіс вайны”, “Вайна на свае вочы”, “Франтавыя дарогі палкоўніка Асмалоўскага” і “Героический Могилев. Лето 1941-го”. У газетах і калектыўных зборніках апублікаваў болей за два дзясяткі нарысаў пра воінаў-франтавікоў.
Скончыў Радзішынскую пачатковую школу (1938), Ардацкую сямігодку (1941), Магілёўскае культасветвучылішча (1948), вячэрні ўніверсітэт марксізму-ленінізму пры Мінскім гаркаме КПБ (1952), Мінскі педагагічны інстытут завочна (1969). Працаваў ва ўстановах культуры (загадчыкам Парыцкай раённай бібліятэкі, загадчыкам Чэрыкаўскага раённага аддзела культуры, інспектарам па бібліятэках ва ўпраўленні культуры аблвыканкама Магілёва, загадчыкам метадычнага аддзела абласной бібліятэкі, выкладчыкам бібліятэчнага тэхнікума; а на пеней каля 10 гадоў быў пажарным у абласным Палацы піянераў і школьнікаў).
Цяга да кнігі вызначыла мой шлях да прафесіі бібліятэкара-бібліёграфа. У вайну перачытаў бібліятэчку (куфар з кнігамі) нашага зяця Паўла Ефіменкі. Там былі хрэстаматыі па літаратуры, некалькі падручнікаў і творы рускіх класікаў з праграмы педінстытута.
Яшчэ ў Радзішынскай пачатковай школе настаўніца Вольга Лук’янава прыахвоціла мяне пісаць нататкі ў насценную газету. Калі я працаваў у парыцкай раёнцы “Ленінская перамога”, настаўнікам-журналістам для мяне стаў сакратар газеты С. Прач — шчыры краязнаўца, вельмі мудры і добры чалавек. А ў 1960-я гг. багата чаго карыснага па-сяброўску параіў А. Махнач, пісьменнік, журналіст “ЛіМа”. Калі вучыўся ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага, мяне ўразілі лекцыі прафесара А. Жакава. Меў кароткія сустрэчы з выдатным літаратарам-мовазнаўцам Ф. Янкоўскім. Шмат парад даў паэт I. Пехцераў, з якім я шчыра сябраваў. Пад іх уплывам вастрыў пяро крытыка.
Інспектарам чэрыкаўскага аддзела культуры, якім я загадваў, у 1955 г. быў Васіль Лявончыкаў, мы сталі сябрамі на ўсё жыццё. Пазней ён абараніў кандыдацкую, а потым доктарскую дысертацыі. Ад яго я атрымаў багата карысных звестак па краязнаўстве. Там жа пачалося сяброўства з паэтам Аляксеем Пысіным, якое доўжылася чвэрць стагоддзя. У канцы 1970-х гг. з яго ўдзелам я ладзіў сустрэчы магілёўцаў з пісьменнікамі, што паспрыяла знаёмству з многімі выдатнымі літаратарамі. Сустракаўся з I. Шамякіным, I. Чыгрынавым, В. Карамазавым, С. Гаўрусёвым, Э. Валасевічам, М. Аўрамчыкам, М. Шумавым, П. Шасцерыковым, Р. Баравіковай, Н. Гілевічам, А. Русаком, А. Дзеружынскім, А. Шашковым, А. Грачанікавым, У Скарынкіным, А. Ставерам, С. Басуматравай, А. Салтуком, У Гніламёдавым, Я. Янішчыц, А. Вярцінскім, Л. Левановічам, Я. Крупенькам, М. Маляўкам, В. Шымуком, К. Цвіркам і многімі іншымі. Некалькі гадоў ліставаўся з Я. Брылём.
У 1950-я пашэнціла бачыць Я. Коласа. Менавіта Я. Колас і Я. Маўр змянілі мой далейшы лёс: я вярнуўся на ўсё доўгае жыццё да служэння яе Вялікасці Кнізе. Пра тэта напісаў ва ўспаміне “Шчырая ўдзячнасць Якубу Коласу”, якім адкрываецца мой зборнік “Пісьменнікі і кнігі” (Магілёў, МДУ, 2016). Слухаў я на сваім вяку літаратурныя выступленні К. Крапівы, П. Броўкі, ГІ. Глебкі, У Дубоўкі, А. Пісьмянкова, С. Законнікава, Т. Хоміч, С. Грахоўскага, К. Сіманава, А. Венцлавы, Я. Далматоўскага, Р. Казаковай, Я. Вараб’ёва, В. Матэвушава, 3. Марозава, М. Леўчанкі, А. Казекі, В. Габрусевай, М. Барысенкі, Н. Тулупавай, А. Кандрусевіча, М. Яцкова, Т. Аўсяннікавай, Р. Яўсеева і іншых. Якубу Усікаву здаваў экзамен па беларускай літаратуры. А яшчэ меў кароткую гамонку з Р. Барадуліным, В. Быкавым, В. Бечыкам, А. Карпюком, I. Шклярэўскім, У Калеснікам, А. Вазнясенскім, В. Зуёнкам, А. Іверсам, Я. Вераб’ём… Сярод літаратараў у мяне многа шчырых сяброў. Маю болын за трыста аўтографаў пісьменнікаў, з іх болын за паўтары сотні — на кнігах.
Сяброўства з А. Пысіным і В. Карамазавым, сустрэчы з многімі літаратарамі — тэта мой універсітэт прыгожага пісьменства з факультэтам матчынай мовы.
Калі быў ужо на пеней, у 1990-я гг., напоўніцу аддаўся творчай працы: у газетах і часопісах надрукаваў болын за сотню артыкулаў і нататак пра жыццё і творчасць А. Пысіна. А ў наступным дзесяцігоддзі з іх вырас цыкл з шасці зборнікаў, сярод якіх найбольш вядомы “Вянок Аляксею Пысіну”. Пазней зрабіў літаратурны вянок паэту-аднавяскоўцу Анатолю Сербантовічу. Вельмі шкада, але ён трапіў толькі ў абласную і некалькі раённых бібліятэк. Такі самы лёс і нарыса “Пушкініяна Магілёва і Бабруйска”.
За доўгае жыццё я багата вандраваў: наведаў усе рэспублікі Прыбалтыкі, Карэлію, Паўночны Каўказ, Малдову, Грузію, Азербайджан, Украіну, Расію. На свае вочы бачыў месца дуэлі М. Лермантава і магілы Л. Талстога, А. Пушкіна, С. Ясеніна, I. Тургенева, Ф. Цютчава, Э. Ажэшкі, Цёткі і інш. Быў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў болынасці гарадоў, ва ўсіх райцэнтрах Магілёўскай вобласці, бачыў тысячы вёсак, гутарыў з мноствам цікавых людзей. Яркія ўражанні вандровак перайшлі ў нататкі, апавяданні і нарысы зборнікаў “Чарэйцаў Круг” і “Шчодрасць душы”.
Зборнік “Пісьменнікі і кнігі” (2015) лічу галоўнай кнігай жыцця. У ім апроч раздзела з двух дзясяткаў артыкулаў і пяці лістоў, прысвечанага А. Пысіну, змешчаны мае ўспаміны пра многіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, нарыс “Культура чытання Янкі Брыля” і болын за дзясятак ягоных лістоў да мяне, некалькі дзясяткаў тэкстаў аўтографаў беларускіх пісьменнікаў, рэцэнзіі на кнігі пісьменнікаў-магілёўцаў і нататкі пра літаратурныя сустрэчы з паэтамі і празаікамі. Тэты зборнік — ладны пласт летапісу літаратурнага краязнаўства зямлі магілёўскай, на жаль, мала кім заўважаны, бо яго няма ў большасці бібліятэк. Як няма ў іх і ўнікальнага зборніка “Краязнаўца-падзвіжнік Міхась Ласоўскі”. М. Ласоўскі — мой сябар-пабрацім, сучасны беларускі краязнаўца, адзін з найлепшых у Беларусь У маім пісьмовым стале напрацоўкі да выдання зборніка “Вайна ў кожнага свая” (нарысы пра франтавікоў). Але аддаць яго ў друк з уласнай пеней — справа пакуль што непад’ёмная.
У 2008 г. мяне прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, так што магу сказаць пра сябе: празаік, публіцыст, крытык, краязнаўца. Лаўрэат прэмй імя Якуба Усікава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусь У 1967 г. маё прозвішча занесена ў Кнігу Гонару ўпраўлення культуры аблвыканкама. Маю нагрудныя знакі “За выдатную працу” (Міністэрства культуры СССР) і “Ганаровы ветэран Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў”, некалькі юбілейных медалёў і дзясяткі ганаровых грамат. Літкансультант Магілёўскага літаратурнага аб’яднання “Ветэран”. Удзельнічаю ў працы Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў.
Мае творы — з жыцця і пра жыццё, пераважна мастацка-дакументальныя, краязнаўчыя. Яны — мае дарогі Да роднага слова і літаратуры. Пішу, бо ведаю, што праз паўсотні гадоў і пазней надрукаванае будзе запатрабавана яшчэ болын, чым сёння.