Комлеў, М. Экскурсiя ў эпоху неалiта / М. Комлеў// Магiлёўская праўда. — 1983. — 14 студзеня.
Пры Магілёўскім абласным савеце таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры створана і актыўна дзейнічае археалагічная секцыя. Доўгі час узначальвае яе вялікі энтузіяст-краязнавец выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін.
В. Ф. Капыцін — у пастаянным пошуку. Многа часу аддае археалагічным раскоп кам. У мінулым годзе са студэнтамі гістарычнага факультэта праводзіў раскопкі пасялення бронзавага веку, якое было адкрыта ў 1901 годзе.
Пасяленне размешчана на першай надпойменнай тэрасе левага берага ракі Друць у кіламетры на захад ад вёскі Чырвоная Слабада Бялыніцкага раёна.
Ускрыўшы 170 квадратных метраў культурнага слою, археолагі знайшлі абломкі керамічнага посуду. Яны нагадваюць збаны з шарападобнымі тулавамі i высокімі адагнутымі на вонкавы бок шыйкамі. У арнаментацыі перавагу маюць гарызантальныя наразныя лініі, адбіткі шнура, якім карысталіся старажытныя ганчары пры вырабе посуду.
У вялікай колькасці былі знойдзены і розныя вырабы з крэменю: трохвугольныя наканечнікі стрэл, скрабкі, нажы і інш.
Не менш цікава было археолагам праводзіць раскопкі на былым пасяленні эпохі неаліта каля вёскі Прыбар Бялыніцкага раёна. Археалагічны музей педінстытута папоўніўся многімі новымі экспанатамі старажытнасці. Сабрана цэлая калекцыя прылад, зброі, рэшткаў посуду.
Кераміка, знойдзеная тут у час раскопан, прадстаўлена фрагментамi сасудаў, якія маюць прымесь пяску і раслінных валокнаў.
Адначасова з раскопкамі археолагі вялі пошук новых старажытных паселішчаў. У працэсе такіх разведан адкрылі сляды чалавека каменнага веку на правым беразе Дняпра каля вёскі Віляхаўка Быхаўскага раёна, на правым беразе ракі Про-Hi каля пасёлка Цёплы Чавускага раёна, а таксама на правым беразе ракі Бася каля вёсак Новы Шлях, Хількавічы Чавускага раёна і вёсак Мілоўе і Вуглы Шклоўскага раёна.
Секцыя не абмяжоўвае сваю дзейнасць пошукам слядоў жыцця 1 дзейнасцi нашых далёкіх продкаў. Яе члены кіруюць школамі юных археолагаў, створаных пры Палацы піянераў i школе № 35 горада Магілёва, Вяйнянскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна.
Для вучняў школ Магілёва і вобласці часта праводзяцца экскурсіі па археалагічнаму музею Магілёўскага педінстытута. У музеі яго наведвальнікі слухаюць захапляючыя лекцыі аб гісторыі Магілёўшчыны, ім дэманструюцца змястоўныя калекцыі знаходак, фотаматэрыялы.
Археолагі выступаюць з лекцыямі для рабочых і служачых Магілёва і вобласці.
Добрымі памочнікамі ў В. Ф. Капыціна з’яўляюцца выкладчык інстытута, кандыдат гістарычных навук Я. Г. Рыер, навуковы супрцоўнік абласнога краязнаўчага музея В. Мядзведскі, лабарант педінстытута I. Л. Гуткіна, студэнты гістарычнага факультэта ад першага да чацвёртага курсаў, якія заўсёды гатовы адправіцца на пошук новых пасяленняў старажытных людзей.
У час сустрэчы з В. Ф. Капыціным я папрасіў, яго расказаць аб планах работы секцыі ў бягучым годзе.
— Будзем працаваць, — сказаў Вячаслаў Фёдаравіч, — у тым жа напрамку, як і ў папярэднім годзе. Складзен і зацверджан абласным саветам таварыства аховы помнікаў гісторыі 1 культуры план работы. У ім прадугледжваецца працяг вывучэння мясцін у басейнах рэк Проня, Бася і Раста. Намечана правесці раскопкі паселішчаў перыяду каменнага веку каля вёскі Журавель Чэрыкаўскага раёна. Зоймемся таксама вывучэннем стану аховы помнікаў у асобных раёнах вобласці.
Пажадаем археолагам новых цікавых адкрыццяў і знаходак.