Кутузаў, А. Архiў расказвае / А. Кутузаў // Магiлёўская праўда. — 1983. — 12 лютага.
У ДЗЯРЖАЎНЫМ архіве Магілёўскай вобласці захоўваецца унікальны дакумент, за сухімі, сціслымі радкамі якога паўстае жыццё Магілёўшчыны далёкіх 20-х гадоў, першых пасля ўтварэння Саюза ССР. Дакумент гэты называецца «Справаздача аб дзейнасці Магілёўскага акруговага выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў за 1924—1925 і 1925 —1926 гады».
Галоўная ўвага ў гэтыя гады, як сведчаць матэрыялы справаздачы, накіроўвалася на індустрыялізацыю, што ва ўмовах Магілёўшчыны азначала «павышэнне таварнасці сельскай гаспадаркі (прадукцыйная жывёлагадоўля, пасеў тэхнічных культур), арганізацыя кааператываў па перапрацоўцы прадуктаў сельскай гаспадаркі (малочныя і іншыя вытворчыя арцелі), далейшае развіццё прамысловасці, аб’яднанне раённай прамысловасці ў камбінаты» і гэтак далей. Падкрэсліваючы, што справаздачны перыяд быў перыядам «бурнага росту ў гаспадарцы ўсяго Савецкага Саюза», аўтары дакумента адзначаюць і дасягненні па Магілёўскай акрузе як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы. Валавая прадукцыя прамысловасці акругі ў 1925-26 гадах дасягнула лічбы 26 мільёнаў 486 тысяч 106 рублёў, што складала 26,2 працэнта ад аб’ёму агульнай вытворчасці акругі. На дзяржаўных прадпрыемствах у гэты час працавала 74,6 працэнта агульнай колькасці рабочых. Месячная заработная плата рабочага ўзрасла амаль у 2,5 раза.
Мясцовая прамысловасць акруговага значэння была прадстаўлена камунальным трэстам, у састаў якога ўваходзілі электрастанцыя, водаправод, бойня, утыльзавод, два кірпічныя заводы, млын з лесапільным аддзяленнем, бетонны і чыгуналіцейны заводы, друкарня, торфазавод. Камбінаты камунальных прадпрыемстваў былі створаны таксама ў Чавусах, Быхаве, Шклове.
Вялікую цікавасць маюць даныя аб стане сельскай гаспадаркі Магілёўскай акругі. У дзевяці раёнах Магілёўшчыны ў 1926 годзе налічвалася 42 калектыўныя гаспадаркі, якія мелі 5.133 дзесяціны зямлі. Адзначаецца, што калгасы былі забяспечаны пабудовамі на 60 працэнтаў, рабочай жывёлай — на 95, інвентаром — на 90.
3 1.849 гандлёвых прадпрыемстваў акругі 65 былі дзяржаўнымі, 310 — кааператыўнымі, 1.474 — прыватнымі. Але, падкрэслівалася ў справаздачы, у гандлі асноўнымі прамысловымі таварамі кааперацыя мела «пераважнае значенне», а ў хлебным гандлі амаль зусім выцесніла прывтнікаў.
Магіляўчанам 80-х гадоў, відаць, дзіўна чытаць, што шэсць дзясяткаў гадоў назад з 4.873 домаўладанняў у акруговым цэнтры 4.546 былі прыватнымі, што ў горадзе адсутнічала каналізацыя, многія дамы гарадскіх акраін не мелі водаправода. З-за недахопу сродкаў за 2 справаздачныя гады ў Магілёве быў адрамантаваны толькі 8.871 квадратны метр жылой плошчы.
Першы акруговы з’езд Саветаў паставіў задачу аб ажыўленні дзейнасці сельскіх і местачковых Саветаў, усяго нізавога савецкага апарату і уцягнення ў актыўную творчую работу шырокіх колаў сялян і сялянак, рабочых і работніц. У сувязі з гэтым у мясцовых Саветах былі створаны асноўныя камісіі: сельскагаспадарчая, культурна-асветная, фінансавая, мясцовай гаспадаркі і добраўпарадкавання, гандлёва-кааператыўная. Для работы ў іх былі прыцягнуты 3.880 працоўных.
Падкрэсліваецца, што адметнымі рысамі выбарнай кампаніі 1926—1927 гадоў з’яўляюцца агульны рост актыўнасці ўсіх слаёў сялянства, асабліва беднаты, узмацненне партыйнага кіраўніцтва.
Даныя з раздзела «Народная адукацыя» сведчаць аб вялікіх і пастаянных клопатах Савецкай улады аб расшырэнні сеткі школ і іншых культурна-асветных устаноў, забеспячэнні іх матэрыяльнымі сродкамі, памяшканнямі, палівам, вучэбнымі і пісьмовымі дапаможнікамі.
У 1925-26 годзе былі адрамантаваны і прыстасаваны для школ 45 былых царкоўных і панскіх памяшканняў. Асігнаванні на рамонтныя работы школ у 1926-27 годзе ўзраслі больш чым на 90 працэнтаў, а асігнаванні па акрузе на патрэбы народнай адукацыі за гэты час узраслі на 66,1 працэнта і склалі 36,8 працэнта мясцовага бюджэту акругі. | Усяго ў 1926-27 навучальным годзе ў акрузе налічвалася 575 школ, з іх 555 — пачатковых. У іх навучаліся 47,678 дзяцей, або 43,7 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей ва ўзросце ад 8 да 15 год. Акрамя таго, у Магілёве дзейнічалі прафтэхшколы абутнікоў, металістаў і будаўнікоў. На 1 студзеня 1927 года ў акрузе ; было 156 піянерскіх атрадаў, якія аб’ядноўвалі 6.504 піянеры.
Галоўнымі задачамі акруговага выканкома ў галіне аховы здароўя былі ўмацаванне і расшырэнне лячэбнай сеткі, асабліва сельскай участковай, абнаўленне і абсталяванне бальніц, паляпшэнне справы забеспячэння медыкаментамі. Ужо ў 1927 годзе ў сельскай мясцовасці дзейнічалі 12 бальніц, 9 лячэбных і 8 фельчарскіх пунктаў, 8 кансультацый, 18 ясляў, 2 рабочыя амбулаторыі, 24 медучасткі.
Сёння нам нязвыкла чытаць у справаздачы аб тым, што ў 1927 годзе ў акрузе налічвалася 2.940 беспрацоўных, аб мерах па іх працаўладкаванню.
У Магілёўскай акрузе тады пражывалі 558.253 чалавекі, у тым ліку на сяле — 483.093 і 75.160 — у гарадах.
Знаёмячыся сёння з данымі справаздачы, больш наглядна бачыш нашы дасягненні за 60 I год існавання СССР, поспехі Магілёўшчыны ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве. I разумеет, што без рэвалюцыйнага энтузіязму працоўных мае ў тыя далёкія 20-я гады, без іх магутнай энергіі стварэння гэтыя дасягненні былі б немагчымымі.