Лiхачоў, Л. У росквiце сiл : Магiлёўскаму педагагiчнаму вучылiшчу – 120 гадоў / Л. Лiхачоў // Магiлёўская праўда. — 1983.
Восенню гэтага года адзначыла свой 120-гадовы юбілей адна са старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў рэспублікі — Магілёўскае педвучылішча імя К. Д. Ушынскага, заснаванае яшчэ да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
3 перамогай Вялікага Кастрычніка ў краіне пачалася перабудова ўсёй сістэмы народнай асветы. Магілёўскае педвучылішча адыграла вялікую ролю ў ліквідацыі непісьменнасці. Тут на кароткатэрміновых курсах было падрыхтавана і перападрыхтавана каля 3 тысяч настаўнікаў. А ў 1922 годзе ў сувязьi з вялікай патрэбай у педкадрах па рашэнню Савета Народных Камісараў БССР на базе вучылішча быў створаны Беларускi дзяржаўны педтэхнікум Народнага камісарыята асветы БССР.
За гады свайго існавання вучылішча падрыхтавала больш як 33 тысячы спецыялістаў. Сярод яго выхаванцаў вучоныя, пісьменнікі, кампазітары, афіцэры Савецкай Арміі, настаўнікі, работнікі, дашкольных устаноў. У Магілёўскім педвучылішчы ганарацца такімі выпускнікамі, як прафесар, доктар геалагічных навук 3. Г. Балашоў, прафесар Белзяржуніверсітэта М. Г. Ларчанка, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР М. М. Чуркін, дацэнт Ленінградскага педінстытута Л. ф. Бажанкова і многімі іншымі. 56 выхаванцам вучылішча прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР».
Выхаванцы і выкладчыкі вучылішча ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны мужна змагаліся з нямецка-фашысцкімі акупантамі. За свае ратныя подзвігі многія з іх адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі, а А. I. Мельнікаў, А. 3. Петушкоў, I. Н. Піліпенка, С. А. Каваленка ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Сёння ў вучылішчы працуе зладжаны педагагічны калектыў. Вялікім аўтарытэтам і павагай карыстаюцца ў нас заслужаныя настаўнікі БССР Ю. П. Цярохіна, В. I. Валадзько, Н, Е. Асмалоўская, Я. С. Рымкевіч, В. М. Балашова, В. I. Старасотнікава, В. I. Бярзін. Шмат сіл і энергіі аддаюць падрыхтоўцы педкадраў лепшыя класныя кіраўнікі Я. С. Рымкевіч, В. А. Караткевіч, К. Т. Кадышава, Л. Я, Арцёмчык, Э. Д. Гурская, Р. I. Пальчык, Н. В. Шульга, Н. Н. Ярмак. Кваліфікавана, на высокім узроўні працуюць выкладчыкі А. Н. Барбарчык, Л. I. Га-дзяцкая, А. I. Таборка, П. Г. Станкевіч, Т. I. Пікуліна і многія іншыя. Дзякуючы калектыўным намаганням педвучылішча штогод дабіваецца высокіх паказчыкаў у арганізацыі навучальна — выхаваўчага працэсу.
За выдатныя поспехі па падрыхтоўцы спецыялістаў Магілёўскае педагагічнае вучылішча ўзнагароджана Ганаровай юбілейнай граматай ЦК КПБ, Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР, Савета Міністраў БССР і Белсаўпрофа, памятным Чырвоным сцягам, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Восем разоў вучылішча выходзіла пераможцам ва Усесаюзным спаборніцтве. За поспехі ў падрыхтоўцы кадраў, вялікую метадычную работу 15 мая 1974 года Магілёўскаму педвучылішчу было прысвоена імя К. Д. Ушынскага.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца ў вучылішчы выхаваўчай рабоце з навучэнцамі. Яна вядзецца з улікам узроставых асаблівасцей па перспектыўнаму плану на кожны год навучання. Формы работы самыя разнастайныя. Так, напрыклад, асаблівая ўвага ўдзяляецца ў нас развіццю творчасці навучэнцаў. На абласных і рэспубліканскіх выстаўках работы выхаванцаў нязменна займаюць прызавыя месцы.
Наша вучылішча поўнасцю камсамольскае. Будучыя педагогi свята захоўваюць і прымнажаюць добрыя традыцыі, добра вучацца, займаюцца ў розных прадметных гуртках, удзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці, у спартыўных секцыях, шэфствуюць над дзіцячым домам.
Важнае месца ў фарміраванні будучага маладога спецыяліста адводзіцца працоўнаму выхаванню. Штогод два студэнцкія будаўнічыя атрады прымаюць актыўны ўдзел у трэцім працоўным семестры.
Важкі ўклад уносяць выхаванцы педвучылішча ў рэалізацыю Харчовай праграмы краіны. Штогод каля 900 навучэнцаў і 100 выкладчыкаў дапамагаюць працаўнікам Магілёўскага і Чавускага раёнаў вырошчваць і ўбіраць ураджай. Звыш 1.000 рублёў з заробленых сродкаў гэтай восенню пералічана ў Фонд міру.
Працоўнаму выхаванню навучэнцаў садзейнічае шырока развітая сістэма самаабслугоўвання ў інтэрнаце. Тэрыторыя вучылішча, а таксама вуліцы побач ;ч ім знаходзяцца ва ўзорным парадку. Навучэнцы саджаюць дрэвы і кусты, многае робяць для добраўпарадкавання дзіцячага парку.
Вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю матэрыяльнай базы вучылішча. У пасляваенны перыяд адноўлены стары навучальны корпус, які быў разбураны. Пабудаваны новы інтэрнат на 400 месц і вялікі спартыўны комплекс. Цяпер пачата будаўніцтва другога навучальна-лабараторнага корпуса са сталовай на 200 пасадачных месц, комплексу лабараторый і кабінетаў. Вядзецца будаўніцтва новага інтэрната на 640 месц, дзе будуць створаны ўсе ўмовы для добрага адпачынку і быту навучэнцаў.
Магілёўскае педвучылішча, з’яўляючыся базавым, вядзе вялікую навучальна — метадычную работу ў калектывах сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў г. Магілёва і вобласці. На базе вучылішча працуе 11 гарадскіх метадычных камісій, а таксама абласны савет дырэктараў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Магілёўскай вобласці, дарэчы, адзін з лепшых у рэспубліцы.
Вялікі ўклад нашых выкладчыкаў у справу павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў дзіцячых садоў Магілёва, Віцебска, Гродна, Мазыра. 3 1966 па
1983 год у нас прайшлі перападрыхтоўку 2.415 спецыялістаў. Пры гэтым важнае месца адводзіцца вывучэнню, абагульненню, укараненню перадавога педагагічнага вопыту. Гэта работа шырока адлюстравана ў метадычных дакладах, распрацоўках і публікацыях У ДРУКУ-
Прайшоўшыя гады былі азнаменавана высокім працоўным уздымам, творчым пошукам выкладчыкаў у справе паляпшэння якасці навучання і выхавання, прафесіянальнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.
Калектыў вучылішча і сёння аддае ўсе сілы і веды ажыццяўленню вялікіх прадвызначэнняў XXVI з’езда КПСС, рашэнняў чэрвеньскага (1983 г.) Пленума ЦК КПСС.
Свой юбілей вучылішча сустрэла ў росквіце сіл. Наш калектыў вырашае новыя задачы па далейшаму ўдасканаленню навучальна — выхаваўчай работы, паляпшэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, выхаванню іх у духу высокай ідэйнай загартоўкі, любві і адданасці роднай Камуністычнай партыі.