Сэрца Магiлёва

   Ножнiкаў, М. Сэрца Магiлёва / М. Ножнiкаў // Магiлёўская праўда. — 1983. — 22 красавiка.

Яна патрэбна ўсім, без выключення, магіляўчанам. Патрэбна ў любую пару года, любы час дня, наша галоўная плошча, што носіць імя вялікага Леніна. Немагчыма зараз уявіць без яе Магілёў. Без велічных будынкаў, многія з якіх ужо зараз можна назваць помнікамі савецкай архітэктуры, без манумента правадыру, без яе цяністых сквераў і кветнікаў.

Цяжка уявіць і тое, што было некалі на гэтым месцы — брудны Сянны базар, турэмны замак, драўляныя домікі абывацеляў. Усё гэта даўно адышло ў мінулае.

У 1938 годзе ўрад БССР прыняў пастанову аб рэканструкцыі Магілёва. Праекты забудовы горада, якая пачалася з арганізацыі новага грамадскага цэнтра, стваралі буйнейшыя майстры беларускай i савецкай архітэктуры.

У грозным 1941-м будаўніцтва перапыніла вайна. Пра яе напамінае мемарыяльная дошка на сцяне машынабудаўнічага інстытута, у якім фарміраваўся полк народнага апалчэння, што па-геройску змагаўся над камандай палкоўніка М. I. Калугіна на подступах да Магiлева. У бессмяроцце ўвайшоў адзін з батальёнаў гэтага палка— міліцэйскі, які амаль поўнасцю загінуў, выканаўшы сваю баявую задачу — не прапусціць фашыстаў да чыгуначнага вузла, адкуль вывозілі на ўсход тысячы людзей, абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў.

Заўсёды будуць памятаць магіляўчане подзвіг бясстрашнага падпольшчыка Васiля Варчука, які вызваліў з нямецкай турмы побач з плошчай сотні вязняў, што папоўнілі ў канцы 1942 года партызанскія злучэнні вобласці.

Праз доўгія тры гады няволі ўбачыла плошча суровыя i стомленыя твары вызваліцеляў — салдат 2-га Беларускага фронту. Яны модным ударам літаральна за двое сутак выкінулі гітлераўцаў з непакоранага горада. Не спраўдзілася абяцанне фашысцкага каменданта генерала фон Эрдмансдорфа, якое той даваў свайму фюрару — змагацца ў Магілёве да апошняга нямецкага салдата. Яшчэ і сам трапіў у палон.

Іменна тут, праз некалькі дзён пасля вызвалення, сабраліся магіляўчане на мітынг, дзе ўрачыста пакляліся аднавіць родны горад.

Сёння, праз амаль чатыры дзесяцігоддзі, можна з упэўненасцю пацвердзіць — тая клятва выканана поўнасцю. 3 попелу 1 руін узняўся наш старажытны горад, стаў яшчэ больш прыгожым, рассунуў свае межы, узняў вышынныя паверхі. Папрыгажэла, набыла закончаны выгляд і плошча Леніна.

А ў 1957 годзе, напярэдадні свята Вялікага Кастрычніка, быў урачыста адкрыты помнік Уладзіміру Ільічу, 3 той пары ўсе значныя падзеі звязаны з гэтай плошчай. Тут праходзяць святочныя дэманстрацыі, мітынгі, стартуюць і фінішуюцы спартыўныя спаборніцтвы, сустракаюцца закаханыя, весела гуляюць дзеці ля навагодняй ёлкі. Напружанае дзелавое жыццё ідзе ў Доме Саветаў, рыхтуюцца стаць J інжынерамі студэнты ў машынабудаўнічым інстытуце.

Спецыялісты зараз сцвярджаюць, што ў Беларусі ёсць толькі два маштабныя закончаныя горадабудаўнічыя ансамблі — славуты Ленінскі праспект у Мінску і магілёўская плошча Леніна. Гэтым мы абавязаны таленту і натхненню архітэктараў I. Лангбарда (Дом Саветаў), П. Абросімава (будынак інстытута), А. Воінава і А. Брэгмана (жылыя дамы), В. Волчака і скульптура П. Сабсая (помнік У. I. Леніну), нястомнай працы некалькіх пакаленняў магіляўчан.

Яна заўсёды з намі, наша галоўная плошча, якая строга 1 ветліва сустракае нас.

I сама яна — сэрца ардэнаноснага Магілёва. Таму і дадзена ёй імя, з якім звязана ўсё самае дарагое ў нашым жыцці.