Смаль, В. Кiно ў Магiлёве / В. Смаль // Магiлёўская праўда. — 1983. — 30 красавiка.
Калі магіляўчане ўпершыню ўбачылі кіно?
Як сведчаць матэрыялы Дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР, на тэрыторыі Беларусі «сенсацыю веку» першымі ўбачылі жыхары Віцебска ў пачатку 1898 г. 3 нябачаным у той час атракцыёнам. — «сінематографам» праз некалькі год пазнаёміліся і жыхары іншых гарадоў Беларусі. Газета «Паўночна-Заходні край» паведаміла, што «10 жніўня 1903 г. у гарадскім тэатры Магілёва будуць дадзены тры сеансы 3 сапраўдным амерыканскім біяскопам, самым лепшым кінематографам гэтага часу».
Праз некалькі дзён невядомы рэцэнзент змясціў у газеце справаздачу аб гэтай падзеі. «Вечары ў тэатры прайшлі бліскуча. Памяшканне было шыкоўна абстаўлена, уражвала грандыёзнае электраасвятленне. Асаблівае ўражанне зрабілі карціны «Нападзенне на місію ў Кітаі», «Прыход поезда», «Краявіды Францыі», а таксама чыгуначныя панарамы з паяздоў Буфала—Нью-Йорк і Жуанвіль — Парыж».
У наступныя гады «сінематаграфічныя» карціны прадпрымальныя гастралёры прывозілі ў Магілёў яшчэ некалькі разоў. У 1909 годзе «сінематограф» атрымаў у горадзе пастаянную прапіску.
У цэнтры Магілёва на Дняпроўскім праспекце (цяпер Першамайская вуліца) быў адкрыт тэатр «электрабіёграф» пад назвай «Чары», якая падкрэслівала «фантастычны» характар незвычайнага відовішча.
Кінатэатр «Чары» Існаваў і V паслярэвалюцыйныя гады. Ў 1930 г. на яго месцы быў пабудаваны кінатэатр «Чырвоная зорка», урачыстае адкрыццё якога адбылося 24 снежня 1930 г. А дзесяццю гадамі пазней на Ленінскай вуліцы з’явіўся другі кінатэатр — «Радзіма».