Генiяльнае прадбачанне правадыра

   Пясляк, К. Генiяльнае прадбачанне правадыра / К. Пясляк // Магiлёўская праўда. — 1983.

У савецкіх людзей стала добрае традыцыяй напярэдадні гадавіны з дня нараджэння У. I. Леніна праводзіць Усесаюзны камуністычны суботнік. У Магілёве першы камуністычны суботнік адбыўся 23 лiстапада 1919 года. Суботнікі праводзіліся ў Быхаве, Чавусах. Круглым, Шклове і іншых населеных пунктах. Маладая Савецкая рэспубліка тады перажывала вельмі цяжкі час. Ішла грамадзянская ванна. У краіне папавалі голад, разруха ў прамысловасці, не было паліва.

Асабліва ў цяжкім становішчы знаходзілася Савецкая Беларусь, якая ў той час жыла патрэбамі Заходняга фронту. Чырвоную Армію трэба было забяспечваць прадуктамі, адзеннем; абуткам. У той цяжкі для краіны час нараджаліся новыя, незнаёмыя раней адносіны да працы.

Найбольш ярка яны праявіліся ў правядзенні суботнікаў і нядзельнікаў. 11 снежня 1920 года, напярэдадні правядзення нядзельніка, газета «Соха и молот» пісала: «Заўтрашні нядзель; нік пакладзе пачатак планамернаму правядзенню нядзельнікаў у будучым. На нядзельніках мы кладзём пачатак сапраўднай камуністычнай працы. I ў гэтых адносінах іх значэнне вялікае…».

Яшчэ некалькі паведамленняў газеты таго часу: «17 лістапада 1920 года ў Шклове быў праведзен грандыёзны нечарговы суботнік па ўстаноўцы слупоў для электрычнага асвятлення. У суботніку прыняло ўдзел шмат чырвонаармейцаў і рабочых. Пасля суботніка на плошчы быў праведзен мітынг».

«8 снежня ў Магілёве адбыўся суботнік воднікаў, які прайшоў паспяхова. У ім прынялі ўдзел 275 чалавек: 175 чалавек працавалі па ўздыму парахода «Мірны» і 100 па ўмацаванню берага Дняпра. Удзельнікі працавалі дружна і цікава… Агульны кошт работ склаў 77.800 рублёў. Магілёўскія воднікі ў дзень 8 снежня заклалi фундамент да новага пачыну павышэння прадукцыйнасці на водных шляхах».

6 лістапада 1920 года «Соха и молот» пісала аб суботніку, які прайшоў у Чавусах: «25 кастрычніка па пастанове павятовага праўлення народнай сувязі праведзен суботнік па ўстаноўцы слупоў. Суботнік прайшоў з вялікі.м поспехам. У 1м удзельнічалі работнікі пошты, тэлеграфа і тэлефона. Вывучаныя грошы выкарыстаны былі на культурна-асветную мэту работнікаў народнай сувязі. Было выказана жаданне правесці другі суботнік для павелічэння культурна-асветных сродкаў».

Першыя камуністычныя суботнікі, у якіх У. I. Ленін яшчэ на зары Савецкай улады ўбачыў «Вялікі пачын», цяпер сталі святамі камуністычнай працы.