Фiлiповiч, I. Востраў мiнулага / I. Фiлiповiч // Магiлёўская праўда. — 1983. — 7 мая.
Па плану горада Магілёва, зацверджанаму імператрыцай Екацярынай II у 1778 годзе, на тагачаснай Гандлёвай (цяпер Савецкай) плошчы меркавалася пабудаваць некалькі мураваных адміністрацыйных будынкаў. Да яе прыезду ў Магілёў у 1780 годзе былі пабудаваны два двухпавярховыя дамы, з якіх у адным, у ліку іншых устаноў, быў размешчан архіў <цяпер тут абласны краязнаўчы музей). У 1833 годзе, у сувязі з надбудовай трэцяга паверха, губернскі архіў перанеслі ў будынак казённай палаты і казначэйства, які стаяў побач.
У сакавіку 1919 года Магілёўскі губвыканком вынес рашэнне аб неадкладным вызваленні для архіва мураванага двухпавярховага будынка па Дняпроўскаму праспекту (вул. Першамайская, № 4) I перамяшчэнні туды архіва. У 1930 годзе толькі ў адным Дзяржаўным гістарычным архіве і яго філіяле п?, беразе Дняпра знаходзілася больш як 800 тысяч спраў. У гэты час, акрамя гістарычнага архіва, у горадзе знаходзіліся Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сакрэтны архіў.
У 1933 годзе была арганізавана выстаўка каштоўных архіўных дакументаў па гісторыі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на Магілёўшчыне. Праз тры гады ўрад БССР асігнаваў 2.650 тысяч рублёў на будаўніцтва корпуса Цэнтральнага архіва, Кастрычніцкай рэвалюцыі на 500.000 адзінак захавання. Аднак гэты праект не ажыццявілі.
У першыя ж дні Вялікай Айчыннай вайны ўсе архіўныя будынкі, за выключэннем будынка на Ленінскай вуліцы, аказаліся разбуранымі, архіўныя матэрыялы згарэлі. У 1947 годзе ў памяшканні былога кафедральнага касцёла па Камсамольскай вуліцы, каля тэатра на базе нямногіх уцалелых матэрыялаў, дапоўненых дакументамі з архіваў іншых рэспублік, гістарычны архіў быў часткова адноўлены. У 1963 годзе яго перавезлі ў Мінск, а памяшканне заняў Магілёўскі абласны архіў, які пачаў сваю дзейнасць у верасні 1943 года са збору 1 захавання пасляваеннай дакументацыі.
Гібель магілёўскіх даваенных архіваў нанесла непапраўны ўрон народнай гаспадарцы вобласці і рэспублікі. Гэту страту і сёння адчуваюць жыхары горада і вобласці, таму што загінулі ўсе дакументы, якія засведчвалі працоўны стаж людзей, неабходны для атрымання пенсій. Загінулі даваенныя пасямейныя спісы насельніцтва, якое жыло ў сельскай мясцовасці, многія іншыя неабходныя сёння дакументы.
3 названых прыкладаў ясна, што неабходна старанна захоўваць матэрыялы, якія з часам становяцца архіўнымі, і якія спатрэбяцца будучым пакаленням.
У многіх кіраўнікоў арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, гаспадарак, на жаль, укаранілася думка, што дакументацыя мінулых гадоў уяўляе сабой макулатуру.
Між тым, павінны пакідацца на пастаяннае захаванне дакументы па асабоваму саставу, якія пацвярджаюць вытворчы стаж і размер заработнай платы работнікаў: загады, асабовыя справы, ведамасці на выдачу заработнай платы. Для гэтага неабходна абсталяваць невялікія памяшканні і выдзеліць работніка, адказнага за захаванасць дакументаў.