Афанасьева, З. Бiблiятэкар пушкiнскага дома / З. Афанасьева // Могилевская правда. — 1982. — 21 августа.
Інстытут рускай літаратуры (Пушкінскі дом) Акадэміі навук СССР у Ленінградзе — старэйшая ў нашай краiне навукова-даследчая ўстанова, што працуе ў галіне літаратуразнаўства. Вось ужо на працягу многіх год навуковыя супрацоўнікі Пушкінскага дома займаюцца вывучэннем архіўных матэрыялаў, звязаных з гісторыяй яго стварэння, з дзейнасцю пісьменнікаў, паэтаў, літаратуразнаўцаў. Да ліку старэйшых супрацоўнікаў Пушкінскага дома належала Яўлалія Паўлаўна Казановіч. Нядаўна ленінградскім літаратуразнаўцам В. Н. Сажыным былі выяўлены і грунтоўна пракаменціраваны «Дзённікі» Я. П. Казановіч. Сорак год назад, у суровую блакадную зіму 1942 года, пасля смерці іх аўтара, яны аказаліся ў аддзеле рукапісаў Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе.
Я.П. Казановіч нарадзілася 15 чэрвеня 1885 года Магiлёўскай губерні. Восенню 1905 года Я. П. Казановіч паступіла на вышэйшыя жаночыя курсы ў Пецярбургу. У час заняткаў на аддзяленні рускай славеснасці гісторыка-філалагічнага аддзялення курсаў Казановіч предавала ў семінарах прафесараў Шляпкіна i Буліча. Як сведчаць запісы ў яе «Дзённіках», ёю былі падрыхтаваны рэфераты па тэмах «Аб беларускіх валачобных песнях» і «Аб гаворках Магілёўскай губерні». У 1911 годдзе яна перадала ў рукапіснае аддзяленне Бібліятэкі Імператарскай Акадэміі навук невялікую калекцыю ўласнаручных запісаў народных песень Магілёўскай губерні, да некаторых з якіх былі прыкладзены i ноты. Іменна ў гэты час Казановіч i пазнаёмілася з дырэктарам Пушкінскага дома Н. А. Катляроўскім, які прапанаваў ёй працаваць у гэтай установе. А ў пачатку 1913 года Я. П. Казановіч становіцца загадчыцай бібліятэкі Пушкінскага дома.
На працягу цэлага дзесяцігоддзя ў «Дзённінах» сістэматычна фіксуюцца падзеі, звязаныя з дзейнасцю гэтай установы. Казановіч займалася апісаннем кніжных і музейных збораў, набывала архівы.
На старонках «Дзённікаў» ёсць нямала запісаў, прысвечаных выдатным прадстаўнікам айчыннай культуры, падзеям літаратурнага жыцця. Мы даведваемся 1 аб тым, як трапіла ў Пушкінскі дом выдатная бібліятэка сяброў А. С. Пушкіна з сяла Трыгорскага на Пскоўшчыне, і аб выратаванні каштоўных архіваў Варанцовых і Строганавых, 1 аб шматлікіх знаходках старажытных партрэтаў.
16 студзеня 1923 года Яўлалія Паўлаўна запісала ў дзённіку: «Не ведаю, ці раскажа калі-небудзь хто-небудзь некалькі слоў майму знаходжанню ў Пушкінскім доме, 1 што ў іх будзе сказана пра мяне…». Думаецца, будзе справядлівым у нашы дні з удзячнасцю ўспомніць аб сумленнай і самаадданай працы сціплага бібліятэкара Пушкінскага дома Я. П. Казановіч.