Сабалеўскi, В. Салтанаўка, год 1812 / В. Сабалеўскi // Могилевская правда. — 1982. — 18 августа.
Сёлета спаўняецца сто семдзесят год з часоў Айчыннай вайны 1812 года. Подзвігі рускіх салдат у барацьбе з французскімі захопнікамі агульнавядомыя. Яны натхнялі на бой нас у час Вялікай Айчыннай вайны і застануцца назаўсёды ў гісторыі Радзімы.
У ноч на 12 (24) чэрвеня 1812 года без аб’яўлення вайны Налалеон Банапарт напаў на Расію. Рускія арміі былі адарваны адна ад адной на 100—200 кіламетраў, таму было вырашана не ўступаць у рашаючы бой да іх злучэння. Другая армія генерала П. I, Баграціёна рухалася з Гродзенскай губерні на злучэнне з Першай арміяй М, Б. Барклая дэ Толі.
Напалеон спадзяваўся разбіць рускіх у прыгранічных раёнах да таго, як яны аб’яднаюцца. 8 ліпеня войскі французская маршала Даву, апярэдзіўшы Баграціёна, захапілі Магілёў, перакрылі тым самым і шлях да злучэння з Першай арміяй. Каб выратаваць армiю ад разгрому, Баграціён знаў яе перапраўляць цераз Дняпро каля Нова-Быхава з тым, каб затым злучыцца з Першай у Смаленску. Сёмы пяхотны корпус генерала М. М. Раеўскага атрымаў загад уварвацца ў Магілёў. Першы кровапралітны бой адбыўся каля вёскі Дашкаўка. У восем гадзін раніцы 11 (23) ліпеня Раеўскі выступіў з авангардам для агляду. Чатыры батальённы ён пакінуў каля вёскі Навасёлкі, астатнім загадаў быць гатовымі да паходу. Ён сустрэў французскую пяхоту і пачаў цясніць яе да лесу. Пры падыходзе да Салтанаўкі Раеўскі ўвёў у бой амаль увесь авангард. Французы адступілі. Нашы стралкі кінуліся за імі пад градам куль і карцечы, перабеглі плаціну, вёску, але, сустрэтыя пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, адступілі. Калі агонь заціх, генерал Баграціён, які не.меў дакладных звестак аб сілах праціўніка, паслаў Раеўскаму запіску: «Я ведаю, што перад вамі не больш як 6,000 непрыяцеляў. Атакуйце з богам і імкніцеся па пятах уварвацца ў Магілёў».
Стралкі перадавых батальёнаў генерала Паскевіча пагналі праціўніка да ўзлеску. Пяхота Даву стаяла ў дзве лініі да самага лесу, у трэцяй лініі была кавалерыя. Паскевіч, уладкаваўшы батарэі, паехаў на фланг, дзе ўстанавіў, што нашы адступаюць, а французы, узмацніўшы агонь, ідуць у тыл рускім воінам з мэтай адрэзаць 27-ю дывізію ад вялікай дарогіфранцузы, убачыўшы адступленне, кінуліся наперад. Карцеч ударыла ў французаў. Рускія кінуліся на іх і гналі да мастоў, адкуль было загадана вярнуцца на ўзлесак і выстраіць фронт, імкнучыся паказаць непрыяцелю як мага больш войск. Паскевіч падвоіў колькасць стралкоў, адкрыў агонь з 18 гармат. Французам давялося адысці на карцечны выстрал. Між тым, французская артылерыя з вышынь за плацінай абстрэльвала калоны рускіх. Раеўскі, пачуўшы, што агонь Паскевіча пранік уперад, палічыў гэта зручным для атакі і загадаў 12-й дывізіі рушыць на Салтанаўку. Ён сам і ўсе афіцэры штаба сталі наперадзе Смаленскага пяхотнага палка, што знаходзіўся ў авангардзе, Вось як апісаны гэты момант у рамане Льва Талстога «Вайна і мір»: «Афіцэр з доўгімі вусамі, якія працягваліся да шчок, што ездзіў у штаб і трапіўшы пад дождж, зайшоў да Растова,
— Я, граф, са штаба. Чулі пра подзвіг Раеўскага? — I афіцэр расказаў падрабязнасці Салтанаўскай бітвы, пачутыя ім у штабе.
Афіцэр з двайнымі вусамі, Здражынскі, расказваў напышліва аб тым, як Салтанаўская плаціна была Фермапіламі рускіх, як на гэтай плаціне быў здзейснены генералам Раеўскім учынак, дастойны памяці. Здражынскі расказваў учынак Раеўскага, які вывеў на плаціну сваіх двух сыноў пад страшэнны агонь і з імі побач пайшоў у атаку».
Выгады месцаразмяшчэння былі на баку Даву. Нашы войскі вытрымлівалі на дарозе ўвесь агонь французскіх батарэй, некалькі разоў урываліся ў Салтанаўку, але кожны раз вымушаны былі адступаць.
12-я дывізія адступіла ад Салтанаўкі і потым спынілася, каб даць Паскевічу выйсці з лесу. У прыцемках войскі адышлі на ранейшую сваю пазіцыю каля Дашкаўкі. Страты Раеўскага, па яго словах, даходзілі да дзвюх тысяч чалавек.
Генерал Баграціён прыняў рашэнне ісці цераз Мсціслаў і адтуль, гледзячы па вестках аб 1-й арміі, шукаць злучэння з ёй праз Горкі або накіравацца да Смаленска.
У час бітвы Давулічыў, што перад ім уся руская армія. Калі корпус Раеўскага стрымліваў французаў, астатнія часці 2- й арміі перапраўляліся цераз Дняпро. Такім чынам французскі план знішчыць 2-ю рускую армію быў сарваны. У Салтанаўскай бітве французы згубілі больш як чатыры тысячы чалавек.
Праз 129 гадоў у такія ж гарачыя ліпеньскія дні тут адбылася бітва, якая ўвайшла ў гісторыю як гераічны эпізод Магілёўскай абароны, што ўвекавечаны Канстанцінам Сіманавым у літаратуры.
Сёння вельмі мала рэліквій тых часоў. Нават тое нямногае, што ёсць у музеі, цяпер магіляўчанам недаступнае з-за рамонту будынка. А які водгук магла б выклікаць часовая экспазіцыя, прысвечаная 170-годдзю Айчыннай вайны 1812 года, адкрытая музеем у выставачнай зале Саюза мастекоў або дзе-небудзь у іншым месцы. Хочацца паставіць пытанне аб стварэнні дыярамы Салтанаўскай бітвы.