Тэатр, ролi, гастролi // Могилевская правда. — 1982. — 11 августа.
15 мая 1888 года камічнай п’есай «Сямейнае шчасце», пастаўленай мясцовымі аматарамі тэатральнага мастацтва, адбылося ўрачыстае адкрыццё ўзведзенага ў Магілёве будынка тэатра, які існуе і па сённяшні дзень. У ім у 1895 годзе выступіў з двума канцэртамі выдатны рускі кампазітар і піяніст С. В. Рахманінаў, які выконваў творы Шапэна і фантазiю на тэмы оперы «Яўгеній Анегін» П. I. Чайкоўскага.
Тэатр у дарэвалюцыйны час быў галоўным цэнтрам культурнага жыцця ў Магілёве. У 1906 годзе тут іграла тагачасная зорка рускага тэатральнага мастацтва В.Ф. Камісаржэўская, а яшчэ праз два гады гастралявала трупа тэатра Усевалада Меерхольда, у саставе якой была актрыса Л. Д, Мендзялеева-Блок — жонка паэта Аляксандра Блока. У сваіх пісьмах да мужа яна з захапленнем паведамляла пра казачны веснавы Магілёў (гастролі праходзілі ў маі) з блакітным небам, вераб’ямі і садамі, што квітнелі пад веснавьм сонцам. Іменна ў маі гэтага ж года Блок у сваіх рабочых заметках запісаў: «Тэма для фантастычнага апавядання» — «Тры гадзіны ў Магілёве на Дняпры», хоць у Магілёве сам Блок нiколі не быў.
Спяваў у Магілёве х праслаўлены Ф. I. Шаляпін у оперы Глінкі «Іван Сусанін». Гэта адбылося ў 1912 годзе.
У савецкі час у Магілёве працаваў вядомы рэжысёр, адзін з заснавальнікаў рускага драматычнага тэатра ў БССР В. В. Кумельскі (1928—1939 гг.)., Выступалі ў горадзе ў перадваенныя гады артысты іншых тэатраў нашай рэспублікі.
Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх акупантаў, 3 194-1 на 1948 год Рускі драматычны тэатр БССР знаходзіўся ў Магілёве. Потым тэатральнае жыццё на нейкі час спынілася. У 1954 годзе яно аднавілася з пераездам сюды былога Пінскага калгасна-саўгаснага тэатра, трупа якога стала касцяком калектыву цяперашняга Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.