Сцяпанава, Г. Георгiй Канiскi / Г. Сцяпанава // Могилевская правда. — 1982. — 3 апреля.
«Георгій ёсць адзін з самых славутых дзеячаў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі» — так пісаў А. С. Пушкін у нататках да выдання ў 1835 годзе збору твораў Георгія Каніскага, архіепіскапа беларускага, сорак год жыцця і дзейнасці якога звязаны з Магілёвам.
Каніскі паходзіў з казацкага асяроддзя так званых «новых людзей», якія пасля рэформ Пятра I атрымалі магчымасць рухацца наперад па службовай лесвіцы, пашыраць зямельныя надзелы.
Нарадзіўся Рыгор Осіпавіч 20 лістапада 1717 года ў — горадзе Нежыне на Чарнігаўшчыне. Пасля заканчэння пачатковай палкавой школы адзінаццацігадовым хлапчуком ён паступае ў Кіева-Магілявскую акадэмію, якая лічылася ў той час буйнейшым цэнтрам навукі i асветы ва ўсім славянскім свеце. Рыгор Каніскі вучыўся ў акадэміі ў час яе найвышэйшага росквіту, калі там выкладалі яе лепшыя выпускнікі Стэфан Каліноўскі. Міхась Казачынскі, Сімеон Татароўскі. Яны ўвасаблялі новы час, адзначаны пятроўскімі рэформамі.
Пасля заканчэння поўнага курса акадэміі Каніскі трапляе ў лік выбраных выпускнікоў, якія штогод папаўнялі выкладчыцкі састаў. У 1744 годзе ён пастрыгаецца ў манахі Брацкага манастыра і прымас духоўнае імя — Георгій. 3 ім ён і ўвайшоў у айчынную гісторыю. Каля двух год малады іераманах старанна рыхтуецца да выкладчыцкай дзейнасці і ў 1745 годзе становіцца за кафедру красамоўства акадэміі, дзе чытае распрацаваны ім арыгінальны курс паэтыкі.
Пасля завяршэння гэтага курса слухачы заўсёды арганізоўвалі вялікае акадэмічнае свята, якое збірала натоўпы гледачоў. Па традыцыі п’есу пісаў прафесар, вучні ж выконвалі ў ёй ролі. Трагікамедыя Каніскага «Уваскрашэнне мёртвых» увайшла ў гісторыю літаратуры як узор драмы-маралітэ. У ёй аўтар выходзіць за рамкі акадэмічнага павучання. Заклік да праведнага жыцця ператвараецца ў выкрыццё існуючых парадкаў.
Каніскі выразна адлюстроўваў хвалюючыя праблемы грамадскага жыцця: жорсткае нацыянальнае прыгнечанне насельніцтва Украіны і Беларусі, заход зямель збяднелага казацтва, самавольства суда і беззаконнасць. Пытанні нацыянальных адносін, ідэя еднасці рускага, беларускага і ўкраінскага народаў займаюць ў дзейнасці Каніскага значнае месца.
У шматлікіх вершаваных творах Каніскі ганьбіць не толькі буйных феадалаў, але выкрывае заганы духавенства. Гэтай тэме ён застаецца верным на працягу ўсяго жыцця.
Ва ўмовах таго часу, калі духоўныя пастыры мелі вялікае ўздзеянне на народная масы, калі ішла барацьба за душы людзей паміж вяршыцелямі ўніі і яе праціўнікамі, паміж насаджальнікамі каталіцызму і прыхільнікамі традыцыйнай веры продкаў, актыўная дзейнасць Георгія Каніскага была патрыятычнай.
Ужо ў час знаходжання ў Кіева-Магілянскай акадэміі (працаваў Г. Каніскі там на кафедры філасофіі, а з 1751 г. — рэктарам) ён зарэкамендаваў сябе прыхільнікам прагрэсіўнай навукі, непрымірымым змагаром супраць каталіцызму і уніі. Але ўсё гэтыя якасці найбольш ярка праявіліся ў перыяд яго дзейнасці ў Беларусі. дзе ён здабыў сабе славу шырока вядомага грамадска-палітычнага дзеяча.
У жніўні 1755 года Каніскі назначаецца беларускім архіепіскапам і праз два месяцы пераязджае ў Магілёў. У той перыяд гэта была адзіная на тэрыторыі Беларусі i ўсёй Рэчы Паспалітай праваслаўная епархія, якая вяла барацьбу супраць шляхецка-каталіцкай экспансіі.
Вакантнае месца на Магілёўскай кафедры пасля смерці архіепіскапа Іераніма Валчанскага прыцягнула ўвагу кіраўнікоў рускага ўрада і Ватыкана. Прызначэнне на гэтую пасаду Каніскага, вядомага ўжо сваімі супраць уніяцкімі і антыкаталіцкім перакананнямі, — гэта рэдкі выпадак супадзення намераў расійскага ўрада і прыгнечаных мае. Але царскія каланіяльныя планы ў адносінах да Польшчы не мелі нічога агульнага з імкненнем беларусаў вызвалiцца ад рэлігійнага і нацыянальнага прыгнёту. Так кіраўнік праваслаўнай царквы Георгій Каніскі апынаецца ў эпіцэнтры палітычнай барацьбы і разгортвае актыўную грамадскую дзейнасць. Нягледзячы на праследаванні і пагрозы іезуітаў і польскага ўрада, ён выступае з пропаведзямі, якія выкрываюць самавольства каталіцкага і уніяцкага духавенства ў Беларусі. А. С. Пушкін даў наступную ацэнку дзейнасці Каніскага-пра-павеДнііка: «Пропаведзі Георгія простыя і нават некалькі грубаватыя, як навучэнні старажытных мудрацоў, але шчырасць іх • захапляючая. Палітычныя прамовы яго маюць вялікую вартасць».
Выкрыццё палітычных матываў і мэт уніі — асноўная тэма выступленняў Каніскага перад насельніцтвам Беларусі. Яны выклікалі злосць іезуітаў, якія неаднаразова рабілі замахі на яго жыццё.
Рэч Паспалітая паставіла задачу ўсімі сродкамі знішчыць і выкараніць праваслаўе як сімвал духоўнай блізкасці рускага, беларускага і ўкраінскага народаў. Дзейнасць Каніскага-прапаведніка за аб’яднанне Беларусі з Расіяй мела вялікае палітычнае значэнне. Ён піша рад гістарычных даследаванняў пра чужароднасць уніі i заклікае славянскія народы аб’яднацца ў Расійскую дзяржаву.
Каніскі, як Ідэолаг сярэдніх слаёў праваслаўнага Дваранства, быў зацікаўлены ў змякчэнні прыгнёту, у а,межаванні магутнасці буйных феадалаў. Гэтsя патрабаванні супадалі з інтарэсамі новага класа — буржуазіі і яе ідэалогіяй — асветніцтвам.
Біёграф XIX стагоддзя называе Каніскага «адным з лепшых прадстаўнікоў старажытнай адукацыi нашай». Каніскі падзяляў і падтрымліваў правы ўсіх слаёў насельніцтва на адукацыю, у тым ліку і простага народа. У 1757 годзе ён адкрывае ў Магілёве вучылішча па Узору Кіеўскай акадэміі. У якасці аднаго са шматлікіх падручнікаў ён выдае твор выдатнага пісьменніка і асветніка Феафана Пракаповіча «Пра паэтычнае мастацтва».
Грамадскі прагрэс Каніскі бачыў у непарушнай сувязі з развіццём навукі, пашырэннем адукацыі і паслядоўна праводзіў свае ідэі ў жыццё. Акрам я вучылішча, ён адкрыў у Магілёўскай губерні некалькі школ, семінарыю, надрукаваў рад навуковых прац выдаў мастацкія творы і вучэбныя дапаможнікі.
Жыццё i творчую дзейнасць аднаго з выдатных філосафаў і асветнікаў XVIII стагоддзя высока ацэньваў В. Р. Бялінскі: «Мы думаем яшчэ, што працы такіх людзей, як Феафан Пракаповіч, Каніскі… і іншыя, вельмі былі б вартыя новага выдання… Усё гэта цікава і ўсяго гэтага нельга дастаць!»
Грамадскія матывы твораў Каніскага, іх сацыяльная накіраванасць і гістарычная каштоўнасць выклікаюць цікавасць і сучасных чытачоў, асабліва тых, якія прыхільна ставяцца да захавання спадчыны мінулага.