Першая авiятраса над Магiлёвам

   Бальчэўскi, Э. Першая авiятраса над Магiлёвам / Э. Бальчэўскi // Могилевская правда. — 1982. — 21 марта.

Імя рускага ваеннага лётчыка Пятра Мікалаевіча Несцерава ў 1913 годзе з’явілася на старонках амаль усіх газет свету.

П. М. Несцераў — заснавальнік вышэйшага пілатажу. Да яго сярод лётчыкаў існавала думка, што развароты з крэнам небяспечныя, а крэны больш 20 градусаў наогул былі забаронены. П. М. Несцераў практычна даказаў магчымасць рабіць віражы з крэнам нават больш чым 45 градусаў. 27 жніўня (9 верасня) 1913 г. ён ажыццявіў упершыню ў свеце налёт у выглядзе пятлі ў вертыкальнай плоскасці, які атрымаў назву «пятлі Несцерава», або «мёртвай пятлі».

Гэтыя петлі Несцераў выканаў на лятальным апараце «Ньюпор-IV», пабудаваным у Расіі на заводзе «Дукс» па ліцэнзіі, набіыай у Францыі. Гэта быў монаплан. Несцераў прыйшоў да вываду, што ён прыгодны да далёкіх пералётаў, але патрабуе некаторага ўдасканалення. У пачатку 1914 г. лётчык разам са сваім механікам змячiў форму рулёў і перарабіў кіраванне iмі.

Дабіўшыся дазволу на пералёт Кіеў — Пецярбург, Несцераў старанна рыхтаваўся. Ставілася задача на працягу аднаго дня праляцець 1.200—1.250 кіламетраў. Пры сярэдняй хуткасці каля 100 кіламетраў у гадзіну на пералёт патрабавалася не менш як 12 лётных гадзін. Пералёт быў намечан на сярэдзіну мая. Запас гаручага ў баках забяспечваў тры гадзіны налёту. Трэба было тры разы спускацца на зямлю для папаўнення бакаў. Выбралі для гэтага невялікія чыгуначныя станцыі Быхаў, Гарадок і Дно. Сюды загадзя завезлі бензiн i масла. Потым Несцераў устанавіў дадатковы бак для бензіну, што давала магчымасць ляцець без пасадкі не тры, а чатыры гадзіны.

3-я авіяцыйная рота, у якой служыў Несцераў, і яе аэрадром знаходзіліся каля вёскі СвіЯтошына пад Кіевам. Адсюль належала стартаваць. Лятальны апарат «Ныопюр-IV» быў гатовы ў любую мінуту ўзляцець. Гатовы быў і экіпаж у саставе пілота, штабс-капітана П. М. Несцерава, і механіка, унтэр-афіцэра Г. М. Нялідава. I вось у нядзелю яшчэ да Усходу сонца. У 3 гадзіны 30 мінут, «Ньюпор-IV» узняўся з украінскай зямлі і ўзяў курс на поўнач.

Ззаду засталася Украіна. Унізе замільгалі палі і лясы Беларусі. Праляцелі над Жлобінам і Рагачовам. Вось і Быхаў. Несцераў павёў «Ныопор-IV» на зніжэнне і спусціўся прама каля станцыі. Гадзіннік паказваў сем гадзін раніцы. Гэта быў першы лятальны апарат, які ўбачылі жыхары Быхава.

Атрыманне гаручага, запраўка бакаў занялі больш часу, чым планавалася. У 8 гадзін 10 мінут «Ньюпор-IV» узняўся ў паветра і прадоўжыў налёт. Унізе прамільгнулі Баркалабава і Дашкаўка. У 8 гадзін 45 мінут упершыню ў гісторыі Магілёва паветраную прастору над горадам перасек лятальны апарат. Упершыню з вышiні птушынага налёту Магілёў убачылі два паветраныя першапраходцы П. М. Несцераў i Г. М. Нялідаў.

Пералёт ад Кіева да Магілёва заняў 4 гадзіны 5 мінут лётнага часу, а ўсяго з улікам пасадкі ў Быхаве, 5 гадзін 15 мінут. У нашы дні налёт па авіятрасе Кіеў — Магілёў, пракладзенай Несцеравым 68 гадоў таму назад, самалётам Магілёўскага авіяпрадпрыемства «Як-40» праходзіць усяго 1 гадзіну 2G мінут. Нягледзячы на некаторыя прыгоды ў палёце, у 21 гадзіну 30 мінут Несцераў павёў апарат на зніжэнне i ўдала апусціўся на аэрадроме Гатчынскай авіяцыйнай школы. Ад станцыі Гарадок да Гатчыны 512 кіламетраў. «Нышюр-IV» праляцеў гэту адлегласць за тры з палавінай гадзіны са скорасцю 145 кіламетраў у гадзіну.

Пазней, у гутарцы з карэспандэнтам адной Пецярбургскай газеты, на пытанне, чаму ён не даляцеў да Каменданцкага аэрадрома пад Пецярбургам, а спусціўся ў Гатчыне, Несцераў адказаў: «Налёт у Гатчыну я збіраўся зрабіць даўно. Гатчынскі аэрадром мая калыска. Тут я навучыўся лятаць…».

Па жаль, тады не было афіцыйна аб’яўлена, што ўстаноўлен сусветны ракорд на працягласць пералёту з пасажырам на працягу аднаго дня і два расійскія ракорды: на працягласць налёту з пасажырам і хуткасць палету па-за аэрадромам.

Тут расказана толькі аб адным пералёце Несцерава, калі ён праклаў першую над Магілёвам авіятрасу. I нядрэнна было б у Магілёўскім аэрапорце пачуць такую аб’яву: «Зрабіў насадку самалёт «Як-40», які прыбыў з Кіева рэйсам імя Пятра Мікалаевіча Несцерава».