I назвалi парк Пячэрскiм… // Могилевская правда. — 1982. — 24 февраля.
Сёлета спаўняецца 350 гад першага летапіснага ўспамінання магілёўскай ваколіцы Пячэрск, з якой звязаны многія падзеі гісторыі нашага горада. Па просьбе рэдакцыі пра гэта расказвае магілёўскі краязнавец Іеранім Іосіфавіч ФІЛІПОВIЧ.
Першае ўпамінанне пра Пячэрск адносіцца да 1632 года. У той год галоўчынскі князь (вёска Галоўчын Бялыницкага раёна) Аляксей Лахтыновіч завяшчаў Кіева-Пячэрскаму манастыру свой двор, што знаходзіўся каля дарогі ў Магілёў, з усімі 5 «землям!, людзьмі, падацямі і чыншамі».
У 1644 годзе, калі ў Магiлёве пабываў настаяцель Кіева-ІІячэрскага манастыра, вядомы асветнік архімандрыт Пётр Магіла, маёнтак Пячэрск і некалькі іншых паселішчаў у парадку абмену на іншыя сёлы адышлі да кафедры беларускіх праваслаўных епіскапаў. Пячэрск стаў іх рэзідэнцыяй, дзе яны шмат разоў ратаваліся ад нападаў уніятаў.
А калі ў 1773 г. па ўказу iмператрыцы Кацярыны II у Магілёве была заснавана каталіцкая епіскапская кафедра, епіскап Богуш Сестранцэвіч сваю загарадную рэзідэнцыю таксама размясціў у Пячэрску. Тут ён пабудаваў двухпавярховы мураваны палац, залажыў вялікі сад з аранжарэяй, адкрыў дыванова-ткацкую і мэблевую фабрыкі, піваварню, карчму, на Дубравенцы пабудаваў вадзяны млын. У спецыяльна адвезеных пакоях палаца даваў прадстаўленні прыгонны тэатр. Тут жа працавала друкарня.
У канцы XVIII стагоддзя каталіцкая епіскапская кафедра пераводзіцца з Магілёва ў Пецярбург, у сувязі з чым мануфактуры ў Пячэрску, а таксама ў Буйнічах. Салтанаўцы і іншых месцах Магілёўшчыны былі ліквідаваны, а прыгонныя атрымалі волю. Пячэрская рэзідэнцыя Сестрдацэвіча перадаецца штабу 1-й рускай арміі, якая кватаравала тады ў Магілёве.
У 1820 годзе памяшканне палаца перадаецца ваеннаму шпіталю, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя былы палац Сестранцэвіча разам з некалькімі драўлянымі флігелямі, канюшняй і 27 дзесяцінамі зямлі з-садам набывае Магілёўскі губернскі прыказ грамадскай апекі i ў 1862 г. размяшчае тут багадзельню для інвалідаў вайны. Багадзельня праіснавала ў Пячэрску аж да пачатку XX стагоддзя, а ў жніўні 1908 года сюды былі пераведзены хворыя псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы. З тае пары і па сённяшні дзень у былой рэзідэнцыі каталіцкага епіскапа знаходзіцца псіхіятрычная лячэбніца.
Што датычыць той часткі Пячэрска, якая была ў валоданні праваслаўнага архіепіскапа (млын, карчма, лес, ворная зямля), і архірэйская дача пры царкве св. Георгія, — усё гэта ў 1919 годзе было нацыяналізавана і ператворана ў гарадскую зону адпачынку.
Цяпер пячэрскія зямельныя ўгоддзі, якія амаль тры стагоддзі належалі царкоўнікам і атрымалі сваю назву ад Кіева-Пячэрскага манастыра, увайшлі ў гарадскую мяжу Магілёва, а размешчаны тут Пячэрскі лесапарк стаў самым любімым месцам адпачынку жыхароў абласнога цэнтра.