Скварцоў, I. Версаль не атрымаўся / I. Скварцоў // Могилевская правда. — 1981. — 9 декабря.
«Магілёў быў трэцім пасля Петраграда і Масквы цэнтрам, які вырашаў вынік рэвалюцыі», — так пісаў у 1921 годзе вядомы дзеяч Камуністычнай партыі, рэвалюцыянер,гісторык і публіцыст М. С. Альмінскі.
У сілу якіх абставін выпала нашаму гораду такая гістарычная місія? Справа ў тым, што сюды 8 (21) жніўня 1915 прыбыла і размясцілася царская стаўка, якая з’яўлялася органам вышэйшага палявога кіравання войскам, і месцам знаходжання вярхоўнага галоўнакамандуючага, якім быў у той час вялікі князь Мікалай Мікалаевіч.
Стаўка першапачаткова складалася з пяці ўпраўленняў і мела ў сваім саставе 9 генералаў, 36 афіцэраў, 12 ваенных чыноўнікаў і 125 салдат.
Штаб стаўкі заняў рад будынкаў на Губернатарскай (цяпер Савецкай) плошчы. У памяшканні губернскага праўлення размяшчалася ўпраўленне е генерал-кватэрмайстра, якое кіравала аператыўнымі пытаннямі. Тут жа былі рабочыя кабінеты начальнiка штаба вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Аляксеева, генерал-кватэрмайстра Пуставойценкі і некалькіх палкоўнікаў генеральнага штаба, якія загадвалі рознымі справаводствам ўпраўлення. У гэтым жа будынку знаходзіўся і рабочы кабінет пара. А жыў пар у доме губернатара разам з міністрам імператарскага палаца Фрэдэрыксам і яго зяцем — дварцовым камендантам Ваейкавым, з гофмайстрам і флігель-ад’ютантам.
У будынку, дзе цяпер абласны краязнаўчы музей, размяшчалася ўпраўленне дзяжурнага генерала, пад кіраўніцтвам якога знаходзіліся справы ўкамплектавання ўзброеных сіл, забеспячэння іх боепрыпасамі, а таксама назначэння на пасады каманднага саставу.
Акрамя гэтага тут размяшчаліся: начальник ваенных зносін, ваенна-марское ўпраўленне і камендант галоўнай кватэры, які кіраваў усімі ў раёне стаўкі вярхоўнага галоўнака мандуючага ваеннаслужачымі, а таксама ўстановамі сувязі.
У ходзе вайны састаў стаўкі значна павялічыўся і да 1(14) лістапада 1917 года ў яе ўжо ўваходзілі 15 упраўленняў, 3 канцылярыі, два камітэты. Для аховы стаўкі было прыцягнута каля 1.500 афіцэраў і салдат. Акрамя таго, на ўсіх будынках стаўкі былі ўстаноўлены вышкі з кулямётамі на іх для абароны ад нападу з паветра — ад нямецкіх цэпелінаў (дырыжабляў).
Пад стаўку ў горадзе былі заняты таксама і некалькі іншых памяшканняў. Так, у гасцініцы «Францыя» жылі дварцовыя чыны і прыязджаючы да цара асобы. У гасцініцах «Метраполь», «Арлоўская», «Пятроўская», «Тульская» пражывалі афіцэры і генералы стаўкі, а ў гасцініцы «Брыстоль» — ваенныя прадстаўнікі саюзнікаў.
Калі ўлічыць, што адной з галоўных частак буржуазнай дзяржаўнай машыны заўсёды з’яўлялася армія S яе генералітэт, то вынікае, што найбольш рэакцыйная частка гэтай «машыны» сканцэнтравалася ў той час іменна ў Магілёве. Сюды сышліся ўсе ніці кіравання шматмільённай рускай арміяй, а контррэвалюцыйны генералітэт і афіцэрства не гублялі надзеі іменна ў арміі знайсці сілы для барацьбы і поўнай ліквідацыі ўлады Саветаў. Штаб вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй прадпрымаў адчайныя спробы звергнуць Савецкую ўладу і аднавіць у краіне буржуазна-памешчыцкі лад. Таму стаўка, сабатуючы мірную палітыку новай улады, замест выканання сваёй прамой задачы — кіраваць баявымі дзеяннямі для ўтрымання знешняга фронту, галоўныя намаганні накіравала на арганізацыю ўзброенай барацьбы супраць Саветаў. Тут праводзілася падрыхтоўка да фарміравання контррэвалюцыйнага ўрада, тут трызнілі надзеямі, што Магілёў стане друг Версалем.
Але гэтага не здарылася. Па асабістаму ўказанню У. I. Леніна Савецкі ўрад прыняў рашучыя меры па неадкладнай ліквідацыі стаўкі. Гэта было ажыццёўлена 20 лістапада 1917 года.