Мiкiта Батоўкiн

   Мельнiкаў, М.  Мiкiта Батоўкiн / М. Мельнiкаў // Ленiнскi клiч. — 1981. — 5 декабря.

Шырокі ў плячах, у шубе ішоў стары па вуліцы, накіроўваючыся ў Дом культуры. Яго віталі і знаёмыя, 1 незнаёмыя. Мікіту Батоўкіна, калгаснага конюха з суседняга Прапойскага (цяпер Слаўгарадскага) раёна, ведалі вельмі многія. Гэта яго, сельскага працаўніка, выбралi дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Пра яго ў той даваенны час пісалі газеты, гаварылі па радыё.

У Крычаў Мікіта Ермалаевiч прыехаў, каб расказаць аб рабоце Вярхоўнага Савета і прынятых ім рашэннях, аб Усесаюзнай нарадзе лепшых жывёлаводаў краіны, удзельнікам якой ён быў. Дом культуры быў запоўнен да адказу. Людзі стаялі ў праходах. Уважліва, з вялікай цікавасцю слухалі ўсе выступленне свайго земляка.

М. Е. Батоўкін пражыў вялікае жыццё. У 12 год ён ужо батрачыў у багацеяў, быў падпаскам. Затым стаў плытагонам. Не раз на перакатах даводзілася надзяваць на плечы лямку бурлака і цягнуць, плыты па Сажы.

У царскай арміі служыў шэсць год. Шэсць год дзікай муштры і здзекаў. 3 горыччу і болем успамінаў Батоўкін цяжкія гады салдатчыны.

У 1929 годзе трупа беднякоў і сераднякоў рашыла стварыць калгас «Кастрычнік». Адным з першых уступіў у яго Мікіта Батоўкін. Ён і ў працы быў першым. Вельмі важна было захаваць коней i Мікіта Батоўкін становіцца конюхам. Шкодзілі кулакі, стараліся знішчыць корм для жывёлы.

У 1935 годзе, нягледзячы на цяжкасці ў гаспадарцы, вырасціў Батоўкін 46 жарабят. Гэта быў рэдкі поспех. Да шматлікіх раённых і абласных узнагарод дабавіліся і рэспубліканскія. Мікіта Ермалаевіч едзе на з’езд лепшых жывёлаводаў у Маскву. У адным з перапынкаў паміж пасяджэннямі з ім гутарыў Міхаіл Іванавіч Калінін.

За самаадданую працу ў калгасе М. Е. Батоўкін быў узнагароджан ордэнам Леніна. 3 кожным годам мацавалася грамадская гаспадарка. Ужо 180 коней у «Кастрычніку». На ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ён меў гутарку з Маршалам Савецкага Саюза Сямёнам Міхайлавічам Вудзёным, легендарным героем грамадзянскай вайны, лепшым коннікам сярод лепшых коннікаў краіны.

У першыя дні вайны Мiкіта Ермалаевіч арганізаваў угон калгаснага статку на ўсход. У Крычаве перадалі частку коней і авечак Чырвонай Арміі. Астатнюю жывёлу пагналі далей, у глыбіню Расіі. Бамбёжкі, абстрэлы варожых самалётаў, дождж і холад — усё перанеслі калгаснікі і даставілі жывёлу да месца.

А пасля вызвалення роднага краю ад фашыстаў вярнуўся Мікіта Ермалаевіч у разбураны родны край. Трэба было аднаўляць калгасы. Батоўкін прымаў актыўны ўдзел у грамадскіх справах, хаця здароўе старэйшага працаўніка было вельмі падарвана вайною, эвакуацыяй, вялікімі цяжкасцямі, якія ён пераадольваў, не думаючы аб спакойнай старасці. Не мог ён жыць без працы. Пакуль білася сэрца ён выконваў пасільную работу, перадаваў вопыт маладым. Такім ён быў усё жыццё.

Мікіта Ермалаевіч Батоўкін быў сапраўдным героем працы. Як і імёны тысяч і тысяч лепшых працаўнікоў яго імя павінна стаяць у адным раду з героямі нашых дзён. Наш абавязак аддаваць даніну высокай павагі тым, хто ствараў калгасы, аддаваў усе сілы і працу іх умацаванню.