Што добра, а што так сабе…

   Дзвiнскi, В. Што добра, а што так сабе… / Вiталь Дзвiнскi // Мастацтва. — 2017. — №4 — С. 36-37.

12Шчыльная i насычаная праграма чакала сёлета гледачоў: дваццаць два спектаклі дваццаці тэатраў з дзесяці краін, сярод якіх Арменія,Грузія, Расія, Польшча, Літва, Аўстрыя, ЗША…

У пастаноўках вялі рэй тэмы заняпаду мужчынскага пачатку, раскіданне часу і прасторы («повязі часоў»), чалавечая разгубленасць перад катастрофамі…

Упершыню ў форуме ўдзельнічалі ўсетэатры Магілёўскай вобласці — абласны драматычны, абласны тэатр лялек, а таксама тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) з іранічным спектаклем Алены Сілуцінай «Лондан» па п’есе Максіма Дасько. Такая актыўная роля мясцовых тэатраў у агульным фестывальным працэсе можа толькі радаваць! I дырэктар форуму і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў радуецца: восемдзесят адсоткаў квіткоў на форумныя пастаноўкі разабралі яшчэ ўзімку, як толькі абвясцілі продаж, хоць каштуюць яны зусім не танна — на іншыя спектаклі цана падымалася да 30-35 рублёў. Пры гэтым дырэкцыя фэсту старанна вытрымлівае абвешчаную канцэпцыю: у афішы шмат маладых калектываў, рэжысёраў, артыстаў. Кіраўніцтва імкнецца да таго, каб Магілёў зрабіўся цэнтрам прыцягнення маладых творчых сіл — і журналістаў, і мастакоў, і фатографаў. Вядома, фестывальная афіша штогод складаецца па-рознаму. Сёлета на палову — з класічных твораў.

Беларускія майстры ўасноўным бяруцца за сучасныя п’есы. Прадстаўлены і пастаноўкі вялікай формы — з уражлівай пластыкай і музыкай, такія як «Халстамер. Гісторыя каня» Тбіліскага дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя Аляксандра Грыбаедава, і зусім камерныя — як «Саша, выкіні смецце» Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, «Сіняя-сіняя»

Магілёўскага тэатра лялек. На адкрыцці па-добраму здзівіў Расійскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя Фёдара Волкава з Яраслаўля — спектаклем «Месяц у вёсцы».

Рэжысёр Яўген Марчэлі пазбавіў п’есу Івана Тургенева ўсяго рамантычнага флёру: абвастрыў стасункі герояў, зрабіў іх больш «пукатымі», аб’ёмнымі, дадаў гратэску. У нейкі момант здалося, што эстрадная эксцэнтрыка амаль перамагла сутнасць дзеяння, але ў другім акце пастаноўка нечакана сягнула да вяршынь высокай драмы — перадусім дзякуючы таленавітым актрысам Анастасіі Святловай і Марыі Палумогінай. Дарэчы, сёлета Яўген Марчэлі быў зноў намінаваны на «Залатую маску» за пастаноўку паводле Антона Чэхава «Чайка. Эскіз».

Адразу два спектаклі паказалі вучні рэжысёрскай лабараторыі мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага тэатра імя Яўгена Вахтангава Рымаса Тумінаса — «Пры зачыненых дзвярах» Жана-Поля Сартра і «Кароль памірае» Эжэна Іянэска. Маладыя акцёры лёгка і ўпэўнена абжылі складаную прастору тэатра абсурду, а ў рэжысёрскім вырашэнні адчуваўся пэўны ўплыў і самога Тумінаса, схільнага адшукваць смешнае ў журботным і наадварот. «Кароль…» упэўнена і эфектна абыходзіўся з парадоксамі драматурга і захапіў гледачоў. Галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра лялек I rap Казакоў прапанаваў монаспектакль «Сіняя-сіняя» паводле Уладзіміра Караткевіча. Выканаўца — лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, акцёр Мікалай Сцешыц. Жанр рызыкоўны — галюцынацыя. У невялікай зале малой сцэны тэатра Казакову ўдалося стварыць свой уласны свет — вынаходлівы і кранальны. Мікалай Сцешыц, якога мы бачылі пераважна ў эксцэнтрычных ролях, увасобіў далікатны і нават лірычны вобраз. Ігар Казакоў зважае на тое, што апавяданне Уладзіміра Караткевіча больш рэалістычнае: «Не ведаю, — кажа пастаноўшчык, — што з’яўляецца зыходным пунктам… Цяпер адбываецца велізарны міграцыйны працэс. Калі мігруе адзін чалавек — тэта статыстыка. А які маштаб самоты і трагедыі, калі чалавек кідае ўсё і кудысьці едзе? 3 якімі абставінамі ён пакідае родныя мясціны? Вось мне цікава гэта даследаваць, зразумець, як гэта — кінуць усё?»

Пастаноўкі Ігара Казакова («Гамлет», «На дне») зазвычай вельмі густа насялялі персанажы, а «Сіняя-сіняя» — монаспектакль. Калі рэжысёр пачынаў над ім працаваць, планаваўся іншы жанр, але хутка зрабілася зразумелым, што такую гісторыю можна даходліва апавесці толькі ў камернай прасторы. Вока ў вока. Тэма зрабілася спавядальнай для Караткевіча, а потым І для Iтара Казакова. Тэатр юных гледачоў імя Аляксандра Бранцава з Санкт-Пецярбурга здзівіў сур’ёзным і ўзважаным трактаваннем знакамітай псіхалагічнай драмы «Дарагая Алена Сяргееўна» Людмілы Ра зумоўскай пра трагічнае маральнае супрацьстаянне вучняў i на-стаўніцы. Спектакль выкананы дакладна, паважна, з вельмі змястоўным акцёрскім існаваннем.

Дзесяць гадоў запар на форуме працавала прафесійнае журы, што вызначала пераможцаў у некалькіх намінацыях, у тым ліку i «Лепшы спектакль».Так,у 2014 годзе галоўны прыз атрымала пастаноўка «Містрас» Дзяржаўнага Вільнюскага малога тэатра. У 2015-м пераможцаў называла толькі маладзёжнае журы. Яно аддало перамогу спектаклю «Аднойчы мы ўсе будзем шчаслівыя» Цэнтра імя Усевалада Меерхольда. Наступныя два гады пераможцаў на форуме не абвяшчалі.

— У кожнага падыходу да арганізацыі фэсту ёсць свае станоўчыя і адмоўныя бакі, — мяркуе вядомы драматург і літаратуразнавец Сяргей Кавалёў. — Калі маецца журы, маецца і інтрыга. Спектаклі паказваюцца, ацэньваюцца, але часам вынікі падводзяць не толькі па эстэтычных крытэрах. Умешваюцца асабісты густ, сімпатыі і антыпатыі, І гэта псуе ўражанне. Часам думка журы разыходзіцца з думкай гледачоў. Калісьці на фестывалі было і маладзёжнае, і прафесійнае журы. Гэта было цікава.

Пра тое, што форум можа вярнуць конкурсны падыход, пад заслону абвясціў ягоны дырэктар Андрэй Новікаў:

— Я разумею, у прысутнасці конкурсу на фестывалі ёсць рацыянальнае зерне — у першую чаргу гэта стымул для акцёраў i рэжысёраў. Аднак перш чым прымаць канчатковае рашэнне па конкурсе, неабходна прадумаць усе дэталі, улічваючы асаблівасці нашага фестывалю. Галоўная з іх у тым, што гэта пляцоўка эксперыментальнага маладзёжнага тэатра, і пастаноўкі, прадстаўленыя на ёй, часта вельмі складана ацэньваць. Магчыма, будзе асноўная конкурсная праграма, якую дапоўняць пазаконкурсныя спектаклі. Што добра, а што так сабе ў праграме, гэтым разам вырашалі самі гледачы, і ніякія тэатральныя аўтарытэты не ўплывалі на тое, як успрымаць спектаклі, ніхто «не навяртаў у сваю веру»… Лепшым спектаклем яны назвалі гумарыстычную музычную пастаноўку з Ерэвана «Калі б я быў Папам» Айка Петрасяна.